Анатолій Балуценка
1174 З
Зямлёй стварэнне неразрыўна,
Жывое ўзнікла з небыцця,
Ішлі працэсы эфектыўна,
Пачатак далі для жыцця.
1175
Разведаць каб жыцця вытокі
І зразумець, адкуль пайшлі,
Звязваць патрэбна яго крокі
Толькі з паходжаннем Зямлі.
1176 Адказ
лагічны канчатковы
На пачатковы шлях жыцця
Дадуць фізічныя умовы
Ў час, як стваралася Зямля.
1177 Жыццё
пачалася адразу,
Ўсе віды створаны былі
З далёкага занадта часу,
Як нараджаўся твар Зямлі.
1178
Прырода ў іншы час няздатна
Жыццё істотам падарыць,
Бо рэчываў няма прыдатных,
Умоў патрэбных не стварыць.
1179 Жыццё
ужо стваралась двойчы:
Ў час старажытняй Прадзямлі,
Паўстала ў другі раз аднойчы
З біязлучэнняў на Зямлі.
1180 Істоты
згінулі імкліва,
Што насялялі Прадзямлю,
Але Зямля зноў аднавіла
Флору і фауну сваю.
1181
Знаходзяць, дзе гуляла мора,
Мінулага жыцця сляды,
Бо гэта фауна і флора
На Прадзямлі была заўжды.
1182
Прамежны рад істот, што былі
Паміж жыццём на Прадзямлі,
І тымі, што жыццё набылі,
Нідзе пакуль што не знайшлі.
1183 Імкненне
вартае дакору!
Зусім няма чаго шукаць,
Трэба і фауну, і флору
Планет двух розных адразняць.
1184 Умовы
адразнялісь дужа:
Ціск і вада – на Прадзямлі,
А на Зямлі ўтварылась суша,
Прасторы водныя ляглі.
1185 Жыццё
зусім інакшым стала,
І марфалогію сваю
Зямля сама сфарміравала,
Не паўтарыла Прадзямлю.
1186 Задачы
не рашыць выдатна,
Жыццё прыйшло як на Зямлю,
Бо на Зямлі яно няздатна
Пачаць гісторыю сваю.
1187 А каб
праблема вырашалась,
Лепш комплексны мець падыход:
Улічваць, як Зямля стваралась,
Жыццё як набывала ход.
1188 Каб
мець прыроды разуменне,
Навук шмат трэба аб’яднаць,
Лепш біялогію стварэння
Геалагічнаю назваць.
1189
Стварэння дзіўныя імгненні!
Працэсы шчодра даць змаглі
Біяхімічныя злучэнні,
Жыццё каб ўзнікла на Зямлі.
1190 І не
працяглыя працэсы
Жыццё ўтварылі з небыцця,
Рэвалюцыйныя эксцэсы –
Шлях утварэння для жыцця.
1191 Пануе
падыход прывычны,
Не трэба след жыцця шукаць,
Не летапіс геалагічны,
Зямлі стварэнне лепш пазнаць.