3.10. Перад пачаткам

 

 

Анатолій Балуценка

http://ab30br.narod.ru

 

 

1192  Пасля ўтварэння атмасферы

Зямля гарачаю была,

Вакол, ў парападобнай сферы,

Яшчэ было шмат рэчыва.

 

1193  Парападобныя стварэнні

Складалі тыя рэчывы,

Тэмпературы выпарэння

Якіх ніжэйшымі былі.

 

1194  І газы былі ў атмасферы,

Што засталісь пасля, калі

Ахаладзілась літасфера

На ўсёй паверхні у Зямлі.

 

1195  Ўтварылісь горныя пароды

І мінералы на Зямлі,

А стан іх сталым быў заўсёды,

Яны акіслены былі.

 

1196  Ў парападобным стане воды

Ў той час луналі над Зямлёй,

Чакалі рэчывы нагоды,

Скандэнсавацца каб на ёй.

 

1197  Калі усталявалісь нетры,

Склад атмасферы дзіўным быў:

Арганіку даў і паветра,

І гідрасферу утварыў.

 

1198  Дыскрэтнасць ўнутранай будовы

Злучэнням уласціва ўсім,

Тэмпературныя умовы

Кандэнсавацца далі ім.

 

1199  Тэмпература паніжалась

Ўнутры Зямлі і над Зямлёй,

Як рэчыва кандэнсавалась,

Пластом збіралася на ёй.

 

1200  Арганіку дала прырода,

Бо ў атмасферы ўжо былі

Злучэнні вуглевадародаў,

Слой іх сабраўся на Зямлі.

 

1201  Нічога не было жывога,

І не магло ў той час і быць,

Сыравіны ўтварылась многа,

Каб на Зямлі жыццё стварыць.

 

1202  Прыйшла адказная часіна,

Час кандэнсацыі вады,

Дажджы гарачыя няспынна

Пайшлі над ўсёй Зямлёй тады.

 

1203  Дажджоў навала прадаўжалась,

Працэс працяглым вельмі быў,

Як пара ўся скандэнсавалась,

Дождж гідрасферу утварыў.

 

1204  Нарэшце, воблачнасць прапала,

Заззяла сонца над Зямлёй,

Кругаварот вада прыдбала –

Інгрэдыент жыцця на ёй.

 

1205  Паўсталі акіяны, моры,

Ўтварылісь рэкі, ручаі,

Выпарваліся на прасторы,

Дажджы нярэдкія ішлі.

 

1206  Ў мацярыках стварылісь горы

І гідрасфера на Зямлі,

Але для фауны і флоры

Часы стварэння не прыйшлі.

 

1207  Стыхіі дзве было, два цуды:

Вада і суша, каб на іх

Жыццё паўстала скрозь і ўсюды

Ў багацці відаў ўсіх сваіх.

 

1208  Бо быў падарак ад прыроды:

Кара былая Прадзямлі,

Дзе асадковыя пароды

Прадглебай для жыцця былі.

 

1209  Глеба, прыгодная ў імгненне,

Адразу ў яе склад ўвайшлі

І арганічныя злучэнні –

Рэшткі жыцця ад Прадзямлі.

 

1210  Хоць парніковыя умовы

Былі на ўсёй Зямлі ў той час,

Гарачыня была суровай,

Жыццё каб нарадзілась ўраз.

 

1211  Ішла на спад тэмпература

Далей без ўсякіх перашкод,

Стваралась дзіўная структура

Злучэнняў ў гэты пераход.

 

1212  Стварылісь добрыя умовы,

Злучэнні ўзіклі, што маглі

Складаць жыццёвыя асновы,

Жыццю паўстаць каб на Зямлі.

 

Змест     Далей

 

 

 

Hosted by uCoz