3.8. Развіццё эвалюцыі

 

 

Анатолій Балуценка

http://ab30br.narod.ru

 

 

1109  Навуцы вельмі падабалась

Эвалюцыйны шлях прыняць,

Таму яна і намагалась

Яго упарта развіваць.

 

1110  Ў тэорыі эвалюцыйнай

Прабел ў стварэнні ўсіх істот,

Але ў навуцы афіцыйнай

Напрамку далі сталы ход.

 

1111  Сярод гіпотэз, што дарогу

Жыцця імкнуліся пазнаць,

Мадэль Апарына патроху

Ўсё болей сталі прызнаваць.

 

1112  Усім вядомы, безумоўна,

Класічны кухарскі “булён”,

Бо і прыгожа, і шыкоўна

Жыццё стварыў зямное ён.

 

1113  Мадэль кладзе ў сваю аснову

Бесперапынны пераход

Ад неарганікі к жывому,

Які ішоў мільярды год.

 

1114  Працэс працяглым быў даволі,

Было прыродным развіццё,

Ўтварылась з праджыцця паволі

І прыметыўнае жыццё.

 

1115  Трэба, каб выклікаць даверу,

Знайсці з чаго жыццё стварыць,

Бескіслароднай атмасферу

Прыйшлося для таго зрабіць.

 

1116  Сінтэзаваліся злучэнні

Ўсе арганічныя з яе,

Збіралісь разам, без сумнення,

Мембраны каб стварыць свае.

 

1117  А як ўтварыліся мембраны,

То ўжо мог быць метабалізм,

І вынік здзейсніўся жаданы:

Стварыўся першы арганізм.

 

1118  Гучыць, як казка, вывад мілы

Пра першы дзіўны арганізм,

Таяцца дзеючыя сілы,

Ды іх фізічны механізм.

 

1119  Як сіл фізічных не адзначыць,

Фізіялогія – марцвяк,

Яна не можа растлумачыць

Надта складаных з’яў ніяк.

 

1120  Як арганізм ужо здабыты,

То пачынала працаваць

Ўжо эвалюцыя, каб віды

Жывога на Зямлі ствараць.

 

1121  Такія у жыцця крыніцы,

Але памылкі ў іх былі,

Ніколі не магло адбыцца

Такіх працэсаў на Зямлі.

 

1122  Як замест фактаў – сіла веры,

Хоць не было зусім падстаў,

Бескіслсроднасць атмасферы

Ў навуку першым ўвёў Бернал.

 

1123  Вось пералік складаных сціслы:

Былі метан і аміяк,

Быў вадарод, газ вуглякіслы,

Не абысцісь без іх ніяк.

 

1124  Без гэтых газаў ў атмасферы

Арганікі б і не было,

Яна ўтварылася без меры,

Пасля з яе жыццё пайшло.

 

1125  Ім, менавіта, неабходна

У ранняй атмасферы быць,

Без рэчываў не ўдасца годна

Хоць нейкую мадэль стварыць.

 

1126  Не давялі, што аднаўленчым

Склад атмасферы быў ў той час,

Здаецца фантастычным нечым,

Такое зробіць кожны ўраз.

 

1127  Змяніць паветра склад жаданне

Было, не мець каб перашкод,

Праблематычнае пытанне,

Каб мог стварыцца кісларод.

 

1128  Ўсе атамы, хоць іх нямала,

У час, што быў і што прыйдзе,

Заўжды існуюць ў суме стала,

І толькі іх абмен ідзе.

 

1129  Ды кіслароду вельмі многа

Было, ёсць, будзе на Зямлі,

Не ўзнік ён спакваля з нічога,

Ў паветры газы ўсе былі.

 

1130  Не фотасінтэз, без сумнення,

Ствараў яго мільярды год,

Ён існаваў з часоў стварэння,

Прыгод не зведаў кісларод.

 

1131  І атмасферы прымітыўнай

Зусім ніколі не было,

Ды ад гіпотэзы наіўнай

Праблема церпіць толькі зло.

 

1132  Ў гіпатэтычным складзе газаў,

Як Мілер моцны ток падаў,

Ён ад уздзеяння адразу

Жыцця злучэнні атрымаў.

 

1133  І следам сінтэз пачыналі

Біязлучэнняў іншых ўсіх,

Умовы розныя стваралі,

Каб атрымаць, як болей, іх.

 

1134  Біязлучэнняў шмат імгненна,

Жыццё што могуць утвараць,

Ўтваралася абіягенна,

Мадэль сваю каб падтрымаць.

 

1135  Ды ў тым вялікія сумненні,

Што стала, вельмі доўгі час,

Ствараліся біязлучэнні,

Жыццё пачалася не ўраз.

 

1136  Ды погляд ісціну знявечыў,

Памылку прызнаваць пара:

Бо з неарганікі, дарэчы,

Стваралася Зямлі кара.

 

1137  Прайшло шмат катаклізм сур’ёзных,

Ды кампаненты ўсе былі,

Злучэнняў арганічных розных

Было, як зараз, на Зямлі.

 

1138  Яны ўтварыліся чароўна,

Калі трываў стварэння час,

Аб гэтым сведчаць, безумоўна,

І нафта, і прыродны газ.

 

1139  Лепш выбраць шлях эканамічны

Ў мадэлях пра жыццё істот,

Быў іншым сінтэз арганічны,

Праходзіў стала без турбот.

 

1140  Хоць шлях абіягеннай схемы

Цікава надта вывучаць,

Але зусім з другой праблемы

Патрэбна справу пачынаць.

 

1141  Ідэя вызнанага мэтра

Багата вельмі не дала,

Бескіслароднае паветра...

Цікавай выдумка была.

 

1142  Хоць гэты сінтэз арганічны

І паспяховым вельмі быў,

Цудоўны вопыт спецыфічны,

Ды аб жыцці не гаварыў.

 

1143  Казаць: арганікі прырода

Ў неарганічных рэчывах,

Вялікая для праўды шкода,

Зусім другі жывога шлях.

 

1144  Неарганічныя асновы

Ўтварыць жывое не маглі,

Другія прынцыпы будовы

Ў структуры рэчыва былі.

 

1145  Элементарныя злучэнні,

Але, каб з іх жыццё стварыць,

Зноў усе функцыі ў стварэнні

Павінны ў поўным складзе быць.

 

1146  Працэс не надта дынамічны,

Пераўтварэнні ўсё ж ішлі,

І эвалюцыяй хімічнай

Ускладнены яны былі.

 

1147  Па навуковаму нястрога:

За лік чаго жыццё стварыць,

Каб за мільярды год з прастога

Складаным рэчыва зрабіць?

 

1148  А эвалюцыі хімічнай

Ніколі ў свеце не было,

Працэс злучэння дынамічны,

Каб рэчыва ў спакой прыйшло.

 

1149  А каб змянілася злучэнне,

Умовы трэба так змяніць,

Каб разбуралася ў імгненне,

Іначай змены не набыць.

 

1150  Усё, што зараз ёсць ў прыродзе,

Было і будзе зноў яно,

Існуе ў сталым стане ў згодзе

Такім, як створана даўно.

 

1151  Каб эвалюцыя злучэнняў

Агульнай з’яваю была,

Ўся неарганіка ў імгненне

Ў стан арганічны перайшла б.

 

1152  Багата зроблена навукай,

Каб эвалюцыю згубіць,

Ды служыць для яе парукай,

Працягвае яе любіць.

 

1153  Памылка ўкралася ў асновы,

Яна другую цягне зноў,

І падганяюць ўраз умовы,

Калі адказ даўно гатоў,

 

1154  Хто эвалюцыю, як норму,

Прыняў, нібы жыцця выток,

Які змяняе толькі форму

Мільёны год за крокам крок.

 

1155  Хаця мадэль гучыць цудоўна,

Складаецца з прыгожых слоў,

Але не можа, безумоўна,

Сказаць аб сінтазе бялкоў.

 

1156  Яна складаныя злучэнні

Збірае у каацэрват,

Даводзіць смела, без сумнення:

З яго істот ўтварыўся рад.

 

1157  І ён павінен быць асобным,

Не расчыняцца у вадзе,

На клетку сталую падобным.

А, мо, ў яго жыццё прыйдзе?

 

1158  Як у ваду хоць кроплю нафты

Дадаць, а потым размяшаць,

Каацэрваты стануць фактам,

Іх можна безліч атрымаць.

 

1159  Таму ў апарынскай мадэлі

Механістычны механізм,

Падствы вывады не мелі

Сцвярджаць, як ўзнікне арганізм.

 

1160  Ў бактэрыі, каб аўтар ведаў,

Ў клетцы дзве тысячы бялкоў,

І мільён кодавых трыплетаў,

Каацэрват, як казка, зноў.

 

1161  Ў мадэлі ён, як камень пробны,

Каацэрват не будзе жыць,

Хаця на клетку і падобны,

Сябе няздатны аднавіць.

 

1162  Па форме ён – эвалюцыйны,

А трэба, змест каб у ім быў,

Каб яго код інфармацыйны

Прыдатным для жыцця зрабіў.

 

1163  Фантазіяй працэс багаты,

Няясны аўтарам самім,

Але, як ёсць каацэрваты,

Мембраны дабаўляюць ім.

 

1164  Амаль што скончана работа,

Мембраны ёсць – ёсць арганізм,

А калі ўтворана істота,

Павінен быць метабалізм.

 

1165  Так, крок за крокам, паступова,

За доўгі тэрмін развіцця

Неарганічная аснова

Была пачаткам для жыцця.

 

1166  У прымітыўныя сістэмы

Каацэрваты перайшлі,

І паступова, без праблемы,

Жыццё паўстала на Зямлі.

 

1167  Як эвалюцыя прыгожа

Змагла з істот другіх стварыць,

Ды неарганіка не можа

Трансфармаваць сябе, каб жыць.

 

1168  Навука лічыць, што мікробным

Было спачатку ўсё жыццё,

Каб стаць сучаснаму падобным,

Ішло паволі развіццё.

 

1169  Была неверагоднай спроба:

Складаным простае зрабіць.

Дзе механізмы, каб з мікроба

Ўвесь свет жывёльны утварыць?

 

1170  Вяліся пошукі старанна,

Каб праджыццё знайсці ў зямлі,

Але тэорыя падманна,

Мадэль сваю не давялі.

 

1171  Ў бескіслароднай атмасферы

Жыць прадістоты не маглі,

Бо выпраменьванне без меры

Было б нязносным на Зямлі.

 

1172  Ўвесь механізм мадэлі кволы:

Якім быў шлях, каб з праджыцця

Стварылісь розныя жывёлы,

Расліны – носьбіты жыцця?

 

1173  Няма ў прыродзе прымітыву,

Усё, што створана Зямлёй,

Падобна цуду або дзіву,

Такім заўжды было на ёй.

 

Змест     Далей

 

 

 

Hosted by uCoz