Анатолій Балуценка
1025
Эвалюцыйныя ідэі
Да Дарвіна Ламарк развіў,
Што зменнасць відаў заўжды ў дзеі,
Перакананы цвёрда быў.
1026 Што
развіццё істоты маюць
І да складанага ідуць,
Істоты новыя ўзнікаюць
І віды іншыя даюць.
1027 Ідэі
гэтыя заўсёды
Упарта Дарвін развіваў,
Па эвалюцыі прыроды
Вядомым класікам ён стаў.
1028
Зменлівасць формы у жывога
І спадчыннасць рыс – механізм,
Каб эвалюцыя з нічога
Любы стварала арганізм.
1029 Калі
змяняюцца умовы,
Ўзнікае іншых шмат адзнак,
Павольна від паўстане новы,
Стварыўся шэраг відаў так.
1030 Адбор
пакажа натуральны
Далей якому віду жыць,
І шанс паявіцца рэальны
Наступны від з яго ўтварыць.
1031 А барацьба
за існаванне
Не ўсім дае шанс на жыццё,
Чакае бітых выміранне,
А переможцаў развіццё.
1032
Вяршыня Дарвіна – вучэнне,
Узнік што з малпы чалавек,
І з пакалення ў пакаленне
Ён ўдасканальваўся павек.
1033
Эвалюцыйнае вучэнне
Падтрымку для сябе знайшло,
Цяпер не страціла значэнне,
Навукай ўсхвалена было.
1034 І
анатомія спяшалась,
Каб ўсе істоты зраўнаваць,
Упарта надта намагалась,
Каб ёй ад моды не адстаць.
1035
Эмбрыялогія ў імгненне
Падобнасць у зародках ўсіх
Знайшла, каб ёй мець дачыненне,
Пазіцый не псаваць свіх.
1036
Палеантолагі шукалі
У костках матэрыялізм,
Тым і яны не праміналі
Пацвердзіць дзеяй дарвінізм.
1037
Геолагі Зямлю бурылі,
Шукалі доказы жыцця,
І біяхімікі тварылі
Жыцця адзнакі з небыцця.
1038
Генетыка упартай працай
Звыклы кірунак узяла,
Што дасканаласць ад мутацый,
У эвалюцыю ўвяла.
1039 У
гэтым міласпеўным хоры
Ўсё ж апазіцыя была,
Ў эвалюцыйным грозным моры,
Як востраў, высілась царква.
1040
Падтрымка моцнай і немалай
У эвалюцыі была.
Якою логікай цікавай
Усіх яна ў палон ўзяла?
1041
Пазналі, як існуе клетка,
Як ўсё жывое можа жыць,
І эвалюцыя нярэдка
Ўжо навукова не гучыць.
1042 Але не
страціла пазіцый,
Іграе ролю сваю зноў,
Шмат ў эвалюцыі амбіцый,
Ды сапраўды няма асноў.
1043 Пра
клеткі у істот, бясспрэчна,
Не ведаў Дарвін у той час,
Каб ведаў, вынік недарэчны
Адкінуў з поглядаў ураз.
1044 Бо
эвалюцыя – як казка,
Сур’ёзных не знайсці падстаў,
Вялікая дана ёй ласка,
Агульным кволы погляд стаў.
1045 Яна
ўвесь свет апанавала,
Магутны гаспадар, не госць,
Таму і прыйдзецца нямала
Сказаць аб ёй усё, як ёсць.
1046 На
вывады быў вельмі скоры
Яшчэ да Дарвіна Лайель,
Ў эвалюцыйным бурным моры
Павёў навукі карабель.
1047 Хоць
не ўтваралась відаў новых,
Заўжды від толькі сталым быў,
Дарвін ў даследванні ўюрковых
Сваю тэорыю стварыў.
1048
Патрэбна хутка арганізму
Прыстасавацца да умоў,
Каб не было антаганізму,
Адзнакі ён змяняць гатоў.
1049 Ды не
змянялася істота,
Бо генетычны код яе
Застаўся, хоць была б ахвота
Палепшыць органы свае.
1050 Бо
арганізм прыстасаваны,
І можа перанесці ён,
Занадта ўжо абмежаваны
Умоў жыцця дыяпазон.
1051 Калі
змяняюцца умовы,
Не зменіць арганізм адзнак,
Гарачы клімат ці суровы,
Не ўдасца змен зрабіць ніяк.
1052 Як ў
час не прыйдзе дапамога,
Від будзе стала выміраць,
І эвалюцыя нічога
Не можа экстранна змяняць.
1053 А калі
выжыве мацнейшы,
Ніяк не ўтворыць новы род,
Застаўся у яго ранейшы
Нязменным генетычны код.
1054 Ды
людзі вераць ў казку стала:
Від паступова даў другі,
Жыццё праз шлях такі паўстала.
І горка стане ад тугі.
1055 Як, з
эвалюцыяй у згодзе,
Жывёлы стан змаглі змяніць
І, ў адпаведнасць асяроддзю,
Другія органы ўтварыць?
1056 Хай
кожны на сабе праверыць,
А хутка дваццаць першы век!
І як такому можна верыць?
Пакуль што верыць чалавек.
1057 Калі
ужо адкрылі клетку –
Адзінства усяго жыцця,
Эвалюцыйнай праўды метку
Зрабілі хутка з адкрыцця.
1058 Гады
пражылі з дарвінізмам,
Ды клетка аб другім крычыць:
Цяпер ужо анахранізмам
Шлях эвалюцыі гучыць.
1059 І дарвіністам
каб упартым
У аб’ектыўным свеце жыць,
То біялогію ім варта
Малекулярную вучыць.
1060 Бо
нельга з дарвінізмам згодна
Жывую клетку утварыць,
Мець ўсе сістэмы неабходна,
Каб засталася клетка жыць.
1061 Як
вырашаў жыцця праблемы
Эвалюцыйны механізм,
Каб утваралісь ўсе сістэмы
І працаваў метабалізм?
1062 У
эвалюцыі, бясспрэчна,
Адказу і не можа быць,
Бо паступова недарэчна
Нават бактэрыю стварыць.
1063 Бо
клетка – для жыцця аснова,
Як па чарзе працэс ішоў?
Як утваралісь паступова
У ёй ўсе функцыі бялкоў?
1064 Як
будзе дзея недакладнай
Унутрыклетачных бялкоў,
То клетка гіне неадкладна.
А ці не доказ гэта зноў?
1065 Калі
на макраўзроўні стала
Пра эвалюцыю казаць,
То будзе выдумак нямала,
Хаця няма што паказаць.
1066 К
жыццю не гаснуць інтарэсы,
Каб яго годна паясняць,
Малекулярныя працэсы
На ўзроўні клеткі трэба знаць.
1067 Без
інфармацыі, патроху,
Не ўдасца клетку аднавіць.
Як эвалюцыя па кроку
Ў ёй ДНК магла стварыць?
1068
Хімічная будова клеткі
Дае для крытыкі прастор,
Для эвалюцыі звышметкі
Смяротны грозны прыгавор.
1069 Ўсё
гэта пацвярджае добра,
Што эвалюцый не было,
Жыццё стваралась непадобна,
Жыццё аднойчы ўраз прыйшло.
1070 Адразу
утварылісь гены,
І з таго часу на Зямлі
Код генетычны быў нязменны,
Якія б ўмовы не былі.
1071 І
верыць формам пераходным
Няма, і не было, падстваў,
Ўсё заставалась першародным,
Сабе падобным кожны стаў.
1072 Ў
прыродзе форм жыцця багата,
Дыскрэтнасць – вечны іх закон,
Матэрыю складае атам,
І ДНК будуе ён.
1073 Ў
раскопках доўгі час шукалі
Форм пераходных, безліч спроб
Жаданых вынікаў не далі,
І марным кожны быў раскоп.
1074 Істоты
ў відах ідэнтычны,
Ўсе віды на Зямлі жылі,
І кожны меў код генетычны,
Таму змяшацца не маглі.
1075 І свой
від тканку не прымае
І адкідае ўраз яе,
І доказ, які сілу мае,
Нам трансплантацыя дае.
1076 А што
знаходзяцца істоты,
Якіх ужо няма цяпер,
Для эвалюцыі да шкоды,
К ёй выклікаюць недавер.
1077 Раней
істоты тыя жылі,
Пасля стварэння на Зямлі,
Старэйшыя жыццё набылі
Яшчэ раней, на Прадзямлі.
1078
Геалагічныя знаходкі
Усё зрабілі, што змаглі,
Ды эвалюцыі зародкі
Яны зусім не давялі.
1079 Каб
даказаць, што узнікалі
Істоты ад другіх істот,
Мутацыі прыстасавалі,
Сцвярджаць каб, што быў пераход.
1080
Мутацыя змяняе формы,
Ёй новы від не утварыць,
Яна – адхіленне ад нормы
І здатна толькі разбурыць.
1081
Мутацыя заўжды шкадліва,
Яна выродлівасць нясе
Ці смерць спаткаецца імкліва,
А дасканаласць не дае.
1082
Мутацыя – замена ў генах,
Памылка ў сінтэзе бялкоў,
Яна з’яўляецца ў імгненне,
Залежыць часам ад умоў.
1083 Чаму
цяпер ў жывой прыродзе
Пра віды новыя не чуць?
Чарнобыль генны код пашкодзіў,
Мутацыі к бядзе вядуць.
1084 Хай не
было б жахлівай спробы,
Ніхто б мутацый не пазнаў,
Горыч мутацый ўсім Чарнобыль
Так відавочна паказаў.
1085
Цудоўную мажлівасць мае
Да аднаўлення ДНК,
Памылка спакваля знікае
Тады у сінтэзе бялка.
1086 Бо
узнаўляецца заўсёды
Дакладна генетычны код,
Не мець каб ад мутацый шкоды,
І ў чысціне трымаўся род.
1087 Жывой
істоце няма часу
Свой ДНК прыстасаваць.
Умовы зменяцца, адразу
Ёй трэба будзе паміраць.
1088 Бо
зачакаць яна не можа,
Што эвалюцыя стварыць
Сістэму, што ёй дапаможа
Ўраз ежу есці, ваду піць.
1089 І
рэчываў абмен няспынны
Ідзе, каб стан жыцця не згас,
Быць усе функцыі павінны,
Каб мог абмен прайсці ураз.
1090 Калі
ёсць органы абмену,
Яды ў дастатку і вады,
Істота будзе мець нязменна
Энергію жыцця тады.
1091 І
трэба рухацца нагамі,
Здабыць каб ежу ў барацьбе,
Яшчэ мець галаву з мазгамі,
Каб знішчыць не даваць сябе.
1092
Заблытаў Дарвін ўсё прыгожа,
Ды хібы ў поглядах яго,
Быць эвалюцыі не можа
І ў межах віда аднаго.
1093 Яна –
не інструмент стварэння
І развіцця жывых істот,
А спосаб выжыць, без сумнення,
Калі прыходзіць час нягод.
1094 Няхай
перыяд быў крытычны,
Як арганізм застаўся жыць,
Код асабісты генетычны
Павінен ўсё ж нязменным быць.
1095 І не
агульны нейкі продак
Жыцця палітру утварыў,
А кожны від, як асяродак,
Заўжды ў жыццёвым коле быў.
1096 Жыццё
не зведала рэформы,
Нязменнасць у яго адзнак,
Істоты – існавання формы,
Не адразняюцца ніяк.
1097 І
метад дурасці бязвіннай
У эвалюцыі заўжды,
Мяняе вынікі з прычынай,
І сэнс змяняецца тады.
1098 Дарога
аднаму закрыта,
Жыве працягла від другі,
Ды так здарылась менавіта,
Што від ўвесь час і быў такі.
1099 Хоць
эвалюцыю прызналі,
Асноў ёй не ўдалося даць,
Каб навуковай называлі,
Каб добра факты паясняць.
1100 Як
погляд, нібы навуковы,
Няздатны тлумачэння даць,
Дзе замест фактаў толькі словы,
Тэорыяй яго як зваць?
1101 Навуку
пустата спаткала,
Занадта хібны ход яе,
Бо ў эвалюцыю уклала
Надзеі лепшыя свае.
1102 На
думку аўтар мае права,
Яму за ўсё даваць адказ,
Ў яго прыхільнікаў нямала,
Ды крытыкаў прыходзіць час.
1103
Памылка цягне, без сумнення,
Як “А” сказаў, ідзе ўслед “Б”,
Гаворыш, як няма сумлення
Ці надта выгадна табе.
1104 Хоць
падыход не ідэнтычны,
Ды вельмі цяжка зразумець,
Як ў гэты час, у час касмічны
Нягеглы погляд можна мець.
1105 І
эвалюцыя – як гумка,
Ўсё цягнецца па ёй жыццё,
Але ж была другая думка
У кнізе Бібліі “Быццё”.
1106 Што
эвалюцыя нягожа,
Занадта слабы аргумент,
Сказаць упэўнена не можа
І пра стварэнне апанент.
1107 Хоць ў
Бібліі на самай справе
Не пішуць, як жыццё пайшло,
Але, калі яно наяве,
Стварэнне нейкае было.
1108 Якім жыццё
паўстала трактам
І механізм які знайшло?
Зрабіць мадэль патрэбна фактам,
Каб больш дыскусій не было.