3.6. Стварэнне

 

 

Анатолій Балуценка

http://ab30br.narod.ru

 

 

990  Са спрэчак погляды сатканы,

Ды яснасці пакуль няма,

Бо тайна – механізм складаны,

Ідэя голая сама.

 

991  І барацьба ідзе пустая,

Як на Зямлю жыццё прыйшло,

Хоць аргументаў не хапае,

Даводзяць: толькі так было.

 

992  Ці эвалюцыя ўтварыла

Жыццё паволі на Зямлі,

Або стварэнне падарыла,

Ўсе разам створаны былі.

 

993  Без фактаў як ідуць размовы,

Адказ няпроста адшукаць,

Як шлях рашэння памылковы,

Дзве думкі трэба адкідаць.

 

994  Сэнс эвалюцыі наіўны,

Ды кажа, як працэс ідзе,

Чамусьці шлях занадта дзіўны:

Жыццё пачалася ў вадзе.

 

995  А механізма для стварэння

Няма ніякага зусім,

Зямлю стварыў Бог за імгнення,

Ўсё створана жывое Ім.

 

996  Ды доказы сіл звыш звычайных

Ў структуры атамаў саміх,

І у стварэннях разнастайных,

Што утварыць ўдалося іх.

 

997  Здарылась так, хаця забыты,

Ды погляд ранні слушным быў:

Асобна створаны ўсе віды,

Яшчэ Ліней ў свой час лічыў.

 

998  Агульны погляд ён парушыў,

Ды тым, хто Біблію чытаў,

Вядома, што жывыя душы

Па роду толькі Бог ствараў.

 

999  Цудоўныя былі умовы,

Як Бог тварыў жыццё, тады,

Чыннік жыцця абавязковы:

Хапала на Зямлі вады.

 

1000  І рэчываў было даволі,

Каб не спаткала небыццё,

Ды, безумлўна, з Божай волі

Зямля сама дала жыццё.

 

1001  Ды здавальненне тым сцвярджэннем,

Што Бог жыццё Зямлі стварыў,

Заўжды ўспрымаецца з сумненнем,

Патрэбна, механізм каб быў.

 

1002  Жыццё – няпростае здарэнне,

І каб яго сэнс зразумець,

Мадэль прыдатную стварэння

Ужо даўно патрэбна мець.

 

1003  Тады мадэлі будуць верыць,

І прыйдзе к ёй належны стан,

Як сутнасць фактамі праверыць,

Інакш ў ёй тоіцца падман.

 

1004  Тэалагічная навука

Змяніла погляды свае,

І кожны дзень, нібы зарука,

Тысячагоддзі у яе.

 

1005  Як цяпер дні – тысячагоддзі,

Да эвалюцыі зноў крок,

Усё, што з Бібліяй не ў згодзе,

Для ісціны благі урок.

 

1006  Напісана: стварала Слова

Ўсё літаральна ў тыя дні,

Не аб дарослых ідзе мова,

Зародкі створаны былі.

 

1007  Стварэння шлях эвалюцыйны

Навука выбрала сабе,

А шлях царквы – рэвалюцыйны,

Яны ў адвечнай барацьбе.

 

1008  Царква не знала таямніцы,

Выток жыцця каб паясняць,

Ды мела мудрасці крыніцы,

На шлях хлуслівы каб не стаць.

 

1009  Перакананая заўсёды,

Што эвалюцыя – напасць,

Што толькі Бог – Тварэц прыроды,

А механізм навука дасць.

 

1010  Мадэль цудоўнага стварэння,

Каб ў вугал не зайшла глухі,

Заўжды для слушнага рашэння

Лепш зверыць з Бібліяй шляхі.

 

1011  Бліжэй усіх мадэляў ў свеце

Яна да ісціны стаіць,

Жыццё як ўзнікла на планеце,

Не вельмі проста уявіць.

 

1012  Ды ў Божыя лепш верыць словы,

Каб высветліць, як ўсё было,

Патрэбна ведаць пра умовы,

Як, дзе, калі жыццё прыйшло.

 

1013  Цудоўная жыцця дарога!

Істоты самі сталі жыць,

Умовы ўсе стваралісь Богам,

Не мог інакшым вынік быць.

 

1014  Жыццё – не вынікі нагоды,

А дзіўны механізм такі,

Бо атамы, як цуд прыроды,

Стварылі гены і бялкі.

 

1015  Жыццё само ўзяло пачатак

І засяліла ўсю Зямлю,

Стваралі атамы парадак,

Бог сілу ўклаў у іх Сваю.

 

1016  Прыход у свет ўсяго жывога,

Ўсіх відаў, ўсіх да аднаго,

Зусім не доказ супраць Бога,

А алгарытм ўсіх дзей Яго.

 

1017  Калі жыццё прыродным шляхам

Запоўніла усё наўкол,

Паўстала ўраз вялізным гмахам,

Працэс стварэння так ішоў.

 

1018  Бо атамы магутнасць маюць,

Іх сутнасць цяжка паясніць,

І ўсё, што атамы складаюць,

Прыродным толькі можа быць.

 

1019  Усё прыроднае – ад Бога,

Сама Прырода – гэта Бог,

Няма нідзе зусім нічога,

Чаго бы Ён стварыць не змог.

 

1020  Усё прыроднае ў сусвеце,

І звышпрыроднага няма,

Жыццё Бог падарыў планеце,

Яно стварылась нездарма.

 

1021  Прыроднае жыццё паўстала,

Тут выпадковасцяў няма,

Зямлі яго прырода дала,

Стварыла дзіўны цуд сама.

 

1022  Ідэя самазараджэння

У глыбіні вякоў ляжыць,

Была прыдатнай, без сумнення,

А трэба механізм змяніць.

 

1023  Цяпер жывое – ад жывога,

І ад стварэння так ішло,

Хоць не было раней нічога,

Жывое створана было.

 

1024  І з тых часоў жывуць ўсе разам,

Жывёльны свет і свет раслін,

Змяняюць пакаленні з часам,

Род не змяшаўся ні адзін.

 

Змест     Далей

 

 

 

Hosted by uCoz