3.5. Агульнапрызнаныя погляды

 

 

Анатолій Балуценка

http://ab30br.narod.ru

 

 

970  Жывога сутнасць вызначалі,

Каб яго рысы адразніць,

Жыццёвы моц ў жыццё ўкладалі,

Інакш ў той час не магло быць.

 

971  Ў антычную пару памалу,

Ды цвёрда верылі тады,

Што з нежывога матэрыялу

Жыццё ўтвараецца заўжды.

 

972  Гады пранеслісь, як завея,

Хоць мадэль плёну не дала,

Ды філасофская ідэя

Занадта правільнай была.

 

973  Ідэі кінулі адразу,

Данавуковымі завуць,

Яны арганіку, як базу,

Каб нарадзіць жыццё, бяруць.

 

974  Таму антычнае вучэнне,

Тысячагоддзі хоць прайшлі,

Зусім не страціла значэнне,

Ў ім думкі слушныя былі.

 

975  Самаадвольнасць нараджэння!

Яшчэ з арганікі пры тым!

Той погляд вабіць, без сумнення,

Цудоўны шлях ідзе за ім.

 

976  Хоць механізм зусім не варты,

Ідэя добрая сама,

Жыццё зародзіцца упарта,

Другога выбару няма.

 

977  Памылку Пастер бачыў ясна,

Але несправядлівым быў,

Бо з механізмам адначасна

Саму ідэю загубіў.

 

978  Жывое, ён давёў, няйначай,

Толькі з жывога можа быць,

Пра курыцу з яйцом задача

Затое з тых часоў стаіць.

 

979  Як пра задачу ідзе мова,

Яе ніколі не рашыць,

Для поспеху абавязкова

Яшчэ патрэбна пеўню быць.

 

980  Адказ знайсці не удалося,

І, каб пытанне вырашаць,

Жыццё адвечнае прыйшлося

Ужо у космасе змяшчаць.

 

981  Такі пункт погляду існуе,

Сапраўдным лічыцца цяпер.

Што думкай аўтара кіруе?

Навука страціла давер.

 

982  Другая думка паявілась,

Вытокі іншыя знайшлі,

Што з неарганікі ўтваврылась

Жыццё паволі на Зямлі.

 

983  Шлях вугляродных механізмаў,

Яны як з нетраў надышлі,

Рад прымітыўных арганізмаў

З сябе стварылі на Зямлі.

 

984  Мінаюць хутка год за годам,

Ідуць стагоддзі ў небыццё,

Ды не спаткалася нагода

Пазнаць, адкуль ідзе пайшло жыццё.

 

985  Як з арганізмаў прымітыўных

Жыццё стварылась на Зямлі?

Бяда ад поглядаў наіўных,

Як людзі думаць так маглі?

 

986  Прырода ўраз зрабіла справу.

Жыццё! Цудоўнае яно,

Што нават ўзрушвае уяву.

А як жыццё Зямлі дано?

 

987  Як пры адсутнасці жанчыны

На свет з’явіліся мы ўсе?

Як змаглі вырасці расліны?

Жыццё паўстала у красе.

 

988  Складаныя усе пытанні

Дагэтуль, як раней, стаяць,

Таму цікавыя заданні,

І паспрабую іх рашаць.

 

989  Таму мадэль і прапаную

Жыццё як ўзнікла на Зямлі,

Каб чытачы, як надрукую,

Сваю ацэнку даць змаглі.

 

Змест     Далей

 

 

 

Hosted by uCoz