Анатолій Балуценка
963 Жыццё!
Зямлі краса і сіла,
Стварэнне дзіўнае яе!
Зямля жыццё сабе стварыла,
Умовы жыць усім дае.
964 Калі
мадэль жыцця паўстала,
Адзнакі трэба знаць яго,
Уяўленняў ўжо ёсць нямала,
Але пакуль няма майго.
965 Адзнак
замнога адзначаюць,
Фармуліровак шмат даюць,
Жыццё сістэмай называюць,
І спосабам яго завуць.
966 Жыццё
належыць ўсім істотам,
Яно ў істотах можа быць,
Мінае час жыцця, і потым
Нашчадкі пачынаюць жыць.
967 Істоты
– фауна і флора,
Якія створаны былі,
І могуць аднаўляцца скора
Ў умовах сённяшніх Зямлі.
968 А
механізмам аднаўлення
Ім служыць генетычны код,
І будзе жыць від, без сумнення,
Амаль адвечны яго род.
969 Жыццё ў
бялках прыродных – норма,
Яны такі стан набылі,
І гэта існавання форма
Жывой матэрыі Зямлі.