Анатолій Балуценка
939
Касмалагічную загадку
Зямля ўяўляе доўгі час,
Ды не знаходзілі адгадку,
Дайшла загадка і да нас.
940 Хаця
генетыка рашыла
Задачы цяжкія свае,
І біяхімія адкрыла
Будову клеткі для яе.
941
Здавалась: мае ключ праблема,
Як пачало жывое жыць,
Прыблізна невядома схема
І непрыступнаю стаіць.
942 Даўно
навука распачала
Шалёны шквал сваіх атак,
Магчыма, ведаў не хапала,
Загадку не адкрыць ніяк.
943 Каб ў
справе вынік здабыць важкі,
Патрэбны веды ўсіх галін,
Каб далучаць к праблеме цяжкай,
Як можна, болей дысцыплін.
944 Каб
разрабіць мадэль стварэння,
Не прагучаў каб пусты гук,
Выкарыстоўваць, без сумнення,
Патрэбна веды ўсіх навук.
945 Ў
мадэлях розныя ўяўленні,
Як лепш праблемы вырашаць,
Хоць і не знойдзены рашэнні,
Ідэй не трэба адкідаць.
946 Як
думку слушную не ўбачыць,
Памылка можа горкай быць,
Калі ўсё горшае адзначыць,
Ўраз можна лепшае згубіць.
947 Гісторыя навукі мае
Такія прыклады заўжды,
Хто аб’ектыўнасць адкідае
Чакае ў выніку бяды.
948 Дзве
думкі, вынік эмперызму,
Альтэрнатыўнымі былі,
Катастрафізм з актуалізмам
Непрымірымы бой вялі.
949
Геолагам незразумела,
Як утварыўся твар Зямлі,
Катастрафізм занадта смела
Яны, на жадь, зусім звялі.
950
Катастрафізм меў погляд ясны:
Змяняўся выгляд ўсёй Зямлі,
Быў непадобным на сучасны,
Змены грунтоўныя прайшлі.
951 Зямля
такой была не вечна,
Ды не прайшлі ўсе змены ўраз,
Актуалізм лічыў: бясспрэчна,
Працэс ішоў працяглы час.
952
Катастрафізм – не катастрофы,
Яны прыроднымі былі,
Законы фізікі праз спробы
Рэльеф стваралі на Зямлі.
953
Катастрафізм не проста абы
Таксама выкарыстаў я,
Зямля стваралась ў два этапы,
Была спачатку Прадзямля.
954 Актуалізм знішчаў мажлівасць
Зямлі былы шлях аднавіць,
Катастрафізм папаў ў няміласць,
Задач стварэння не рашыць.
955 Ідэй
лепш не знішчаць ніколі,
Ўплывалі разам на Зямлю,
Катастрафізм ў галоўнай ролі,
Ён ролю выканаў сваю.
956 Ды не
прызналі ўсё роўна...
Цень забыцця на ім лягла,
Памылка гэта, безумоўна,
Ў навуцы цяжкаю была.
957 Каб
высветліць жыцця асновы:
Паўстала ўраз ці спакваля?
Актуалізм бярэ умовы,
Ў якіх у даны час Зямля.
958 Памылка
горкая здарылась,
Умовы іншымі былі,
Таму жыццё і утварылась
На сушы і ў вадзе Зямлі.
959 Каб
зразумець, як паўставала
Жыццё ва ўсіх кутках ураз,
След аднаўляць умовы стала,
Былі якія у той час.
960
Сцвярджаць бязглузда і банальна:
Малыя змены як ідуць,
Яны не дзеюць кардынальна,
А ў іншы стан перавядуць.
961
Рэвалюцыйныя працэсы
У змозе новае стварыць,
Хада іх звыклая – эксцэсы,
Іначай новаму не быць.
962 На гэту
думку маю права,
І выказаць пара яе,
Ўсё павучальна і цікава
Катастрафізм пазнаць дае.