3.20. Жыццё па-за Зямлёю

 

 

Анатолій Балуценка

http://ab30br.narod.ru

 

 

1752  Змадэляваць жыве імкненне:

Ці ёсць жыццё ў сусвеце дзе?

Зямля, магчыма, выключэнне,

І толькі тут жыццё ідзе?

 

1753  Жыццё – як стан абавязковы

Матэрыі на ўсёй Зямлі,

Былі прыдатнымі умовы,

Жыццё ўсе віды набылі.

 

1754  На Прадзямлі былой адвечна

Магутнае жыццё ішло,

Па марфалогіі, бясспрэчна,

Яно зусім другім было.

 

1755  Жыццё – арганікі праява,

Аснова – генетычны код,

Хоць адразняецца ён мала,

Але стварае іншы род.

 

1756  Высокі ціск і толькі мора

Былі прыкметай Прадзямлі,

Таму і фауна, і флора

Зусім другімі там былі.

 

1757  Жыццё ўласціва тым планетам,

Дзе дастаткова ёсць вады,

І дзе арганіка пры гэтым

Стварае ДНК заўжды.

 

1758  Матэрыя універсальна,

Універсальна і жыццё,

Там, дзе аснова ідэальна,

Ураз пачнецца развіццё.

 

1759  Не зведаць космасу сакрэты,

Ды ў ім заўжды павінны быць

К жыццю прыдатныя планеты,

Істотам каб паўстаць і жыць.

 

1760  Жыццё не ўзнікне выпадкова,

Калі такіх планет няма,

Іх час прыйдзе абавязкова,

Жыве надзея не дарма.

 

1761  Таму што час бяжыць бясконца,

Ідзе сусвету развіццё,

Яшчэ заззяе недзе сонца,

Каб ўзнікла новае жыццё.

 

1762  Жыццё не выпадковасць – норма,

Бяжмежны ўяўленню сусвет,

Матэрыі сусветнай форма

Ўласціва для другіх планет.

 

Змест     Далей

 

 

 

Hosted by uCoz