Анатолій Балуценка
1763 Мадэль
стварэння прапаную,
Як утварылася Зямля,
І пра матэрыю жывую
Хачу давесці думку я.
1764 Калі
распачыналась праца,
І думаць нават я не мог,
Што прыйдзецца пераканацца:
Тварэц сусвету – толькі Бог.
1765 На
макраўзроўні яшчэ можна
Свае мадэлі будаваць,
Ды атам сведчыць: асцярожна!
Патрэбна хутка адступаць.
1766
Пытанняў узнікае мора:
Як свет, наяве што, паўстаў?
Дае касмічная прастора
Пра Бога яшчэ больш падстаў.
1767 Навука
зараз нават блізка
К праблемам тым не падышла,
Хаця стаіць пытанняў нізка,
Але адказу не дала.
1768 Не
разабрацца, пэўна, вечна
Дзе быў пачатак, дзе канец,
І трэба вызнаваць, бясспрэчна,
Што ўся матэрыя – Тварэц.
1769 Тварэц
вакол, Тварэц бясконца,
І ў кожным з нас Яго закон,
Планеты Ён, Зямля і Сонца,
Сусвет і атам – гэта Ён!
1770 І
запаветы чалавеку
Бог выклаў ў Бібліі Свае,
Але, на жаль, ужо ад веку
Не цэнім дар, што Бог дае.
1771 Не
хочам ісціны цудоўнай,
І з ёй ў бясконцай барацьбе,
Ідэі Бібліі ўсё роўна
Патрэбна ўразумець сабе.
1772 Чытач!
Прашу цябе адразу
Мяне за смеласць дараваць,
Бо я забраў багата часу,
Магчыма, ён мог лепшым стаць.
1773 Яшчэ
даруй, чытач шаноўны,
За мову бедную маю,
Бо у паэме сэнс галоўны,
Радкам украс не надаю.
1774 Бо
строгая ў навуцы мова,
Для рыфмы слоў не падабраць,
Звяртаўся я да дзеяслова,
Каб змог радок зарыфмаваць.
1775 А калі
што незразумела,
Ды вельмі хочацца пазнаць,
Браць кнігі ў рукі трэба смела
І біялогію гартаць,
1776
Засвоіць фізіку цудоўна,
І з хіміяй быць у ладах,
Знаць геалогію асноўна,
Каб зразумець стварэння шлях.
1777 Ужо
даўно пара настала
Пазнаць планеты развіццё
І ведаць, як Зямля паўстала,
Калі стварылася жыццё.
1778 А як
чытач спрактыкаваны,
Праблему ведае да дна,
То знойдзе вынік нечаканы:
Якая у яго цана?
1779 Хоць
вывадаў занадта мгога,
Яны адкрыліся без мук,
І паслужыць у іх ёсць змога,
Каб развівалась шмат навук.
1780 А, мо,
ёсць шэраг элементаў,
Дзе трэба думку памяняць?
Я запрашаю апанентаў
Свае ідэі дабаўляць.
17.11.1992 – 11.07.1993
Пінск – Львоў