Анатолій Балуценка
917 Жыцця
адвечныя законы,
Знайсці іх шлях ёсць шмат надзей,
Жыццё цікавіць і вучоных,
І простых, ад зямлі, людзей.
918 Жыццё
стварылась раз каторы?
А, мо, яно раней было?
Пачатак фауне і флоры
Не першы раз жыццё дало?
919 Адказ
не атрымаць ў імгненне,
Пытанне ўжо даўно стаіць,
Але, што ёсць яго рашэнне,
Яшчэ заўчасна гаварыць.
920 Пакуль
ў рашэнні больш маркоты,
Выключнасць тоіцца у тым,
Што зараз розныя істоты
На свет раджаюцца жывым.
921 Ды
маткі не было гасціннай,
Істота каб ў жыццё прыйшла,
Калі Зямля была пустыннай,
Як толькі створана была.
922 Сакрэт
жыцця пазнаць цікава,
Зусім нямарны інтарэс,
Але пакуль што ведаў мала,
Каб у рашэнні мець прагрэс.
923 Для
чалавецтва вельмі трэба
Задачу цяжкую рашыць:
Ўсё ведаць пра зямлю і неба,
Як пачыналі людзі жыць.
924 І свет
жывых істот без меры
Цягнуў дапытлівых к сабе,
За сотні год да нашай эры
Іх думкі былі ў барацьбе.
925 Платон
змагаўся з Демакрытам,
Жыцця каб сутнасць зразумець,
Ды тайна дзіўная закрыта,
Няпроста ўглыб вякоў глядзець.
926
Стагоддзі беглі, як імгненні,
Навукі ведаў маюць шмат,
А вычарпальнага рашэння
Няма, як сотні год назад.
927 Таму і
не ўнікаю спробы
Прапанаваць мадэль сваю,
Не ўсім прыйдзецца да спадобы:
На іншых поглядах стаю.
928 Ўсё
паясніць не удаецца,
Не зведаць глыбіні асноў,
Таму праз крок, другі прыйдзецца
Прыйсці да звышпрыроды зноў.
929 А
звышпрырода – гэта атам,
Непазнавальнае – у ім,
І тайн нязведаных багата
Будуе полем ён сваім.
930 Бо мае
інструмент належны,
Ўсё ў свеце атам утварыў,
Бо ён па здольнасцях бязмежны,
Усе істоты нарадзіў.
931
Малекулы складзе выдатна,
Ім атам здольны поле даць,
А гэта поле далей здатна
І звышструктуры ўжо складаць.
932 Жыцця
задача не рашылась,
І вынік быў каля нуля,
Бо невядома, як стварылась
Калыска для жыцця – Зямля.
933 Ў цемры
гісторыя планеты...
Ды як заблыталі яе!
І адчыняць Зямля сакрэты
Не хоча нам пакуль свае.
934 Зямля прайшла
працэс стварэння,
Ішло павольна развіццё,
Бо без такога разумення
Няясна, ўзнікла як жыццё.
935
Бесперспектыўна разбірацца,
Істоты як на свет прыйшлі,
Лепш на фундамент апірацца,
Першапачатак – у Зямлі.
936 Зямля –
ўсяго першапачатак,
Жыццю адкрыла шлях ураз,
Таму працэсаў знаць парадак
Патрэбна, што ішлі ў той час.
937 Не
зведаць Боскіх нам законаў:
Як элементы адны ўзяць,
А з іх – пратонаў, электронаў
Свет і жыццё пабудаваць!
938 І
разнастайнасць іх здзіўляе,
Дакладны атам, як сусвет,
Які жыццё сабой стварае,
Ды безліч зорак і планет.