Анатолій Балуценка
1672
Пытанні: як жыццё паўстала,
Пачала шлях з чаго, адкуль?
Стаяць перад навукай стала,
Ды поспехаў няма пакуль.
1673 Бо на
шляху сустрэлась пастка:
Аб’ект адзіны – чалавек.
А чалавек – прыроды частка,
І з ёю звязаны павек.
1674
Стварэння разрабляюць схему:
Ці з малпы чалавек, ці не?
Напрамак блытае праблему,
І так нялёгкую, ўдвайне.
1675 Бо
таямнічых шмат загадак:
Як утварылася жыццё,
Адкуль яно ўзяло пачатак,
Як атрымала развіццё?
1676
Мадэляў разраблялась многа,
Прыцягвае пытанне ўсіх,
Але прыдатнага нічога
Пакуль не сустракалась ў іх.
1677 Ў
паходжанні людзей ніколі
Ніхто карэнняў не шукаў,
Навуцы малпы ўжо даволі,
Каб чалавек свой шлях пачаў.
1678
Стварылі малпы небаракі
Людзей, ды іх цяпер няма,
Шукаць агульныя адзнакі
Таму бязглузда і дарма.
1679 Тэорыя
не ставіць кропкі,
Яе да ўвагі не ўзялі,
І археолагі раскопкі
Вялі ўвесь час на ўсёй Зямлі.
1680
Змянялі назвы чалавеку,
Месцы знаходжання і ўзрост,
Не мелі поспехаў адвеку,
Але далей ішлі наўпрост.
1681
Зацыклілісь на тым пытанні,
Што малпа дала род людскі,
Ды было іншым пачынанне,
Стварэння шлях быў не такі.
1682 Няўжо
спачатку малпа была,
Вытворны толькі чалавек?
Для паляпшэння што рабіла?
Чаму даўжэйшы яе век?
1683 Як
комплексна рашаць задачу
Стварэння ўсіх істот Зямлі,
То зразумела, не іначай:
Ўсе разам створаны былі.
1684 Працэс
стварэння быў нязгасны,
Каб напаўняць жыццём Зямлю,
Стваралі ў тэрмін адначасны
Усе гісторыю сваю.
1685 Жыццё
– стварэння асяродак,
Спантанна ўзнікла з небыцця,
За дзевяць месяцаў зародак
Ператварыўся у дзіця.
1686 І
генетычны код дакладна
Зрабіў, як ёсць цяпер, такім,
Ніколі і нішто няздатна
Зрабіць дзіця зусім другім.
1687 Ўсё,
што прырода нарадзіла –
Формы матэрыі Зямлі,
Змяніць будову іх не ў сілах
Ідэі Дарвіна былі:
1688 Ці
форму знешнюю, фактуру,
Або малекулу вады,
Ці крышталічную структуру –
Яны нязменныя заўжды.
1689
Бясконца так было ў прыродзе,
Структур прыродных не змяніць,
З законам фізікі у згодзе
Будова цел павінна быць.
1690
Нязменная ў істот прырода,
Паўсталі людзі ад зямлі,
Свае ўласцівасці, як рода,
Адразу стала набылі.
1691
Звярамі не былі да часу
Ўжо ў першыя свае гады,
А Homo sapiens адразу
Быў чалавек і назаўжды.
1692
Імкліва дзеці падрасталі,
Жыць здольнасць хутка набылі,
І размнажацца былі ў стане
На ўсіх мацярыках Зямлі.
1693 Быў
факт: ў Італіі Петручы
Плод чалавека ўзгадаваў,
Ў умовах, як у маткі, штучных
Вялікі цуд жыцця ствараў.
1694 Хоць у
гісторыю навукі
Факт важны увайсці не змог,
З клетак жыццё тварылі рукі,
Ды іх стварыў спачатку Бог.
1695 І
даказаў Петручы тое:
Жыццё – прыроды ўсёй вянец,
І на Зямлі стварыў жывое
Ва ўсіх праявах Бог-Тварэц.
1696 Але
Петручы не ўдалося
Зрабіць без маткі арганізм,
Таму пазнаць не давялося
Стварэння дзіўны механізм.
1697
Эксперымент такога класа
Ўраз важкасць доказаў дае:
Як клеткі ёсць і біямаса,
Жыццё заўсёды паўстае.
1698 Інкубацыйныя
умовы
К выдатным вынікам вялі,
Так кожны від ствараўся новы,
На ўсёй Зямлі яны былі.
1699
Даведзена ў эксперыментах:
Стварылісь людзі на Зямлі,
На астравах і кантынентах
Жыццё адразу набылі.
1700 Не
адбылося змен ніякіх,
Бо сталы ДНК не знік,
Марфалагічныя адзнакі
Хоць мае кожны мацярык.
1701 Ёсць
розніца: калі ствараўся
Код генентычны ДНК,
На іх уплыў умоў наклаўся
Ў працэсе сінтэзу бялка.
1702
Адрозненне існуе ў расах,
Але адзіны людскі род,
І кожная – Зямлі украса,
Стварыў так генетычны код.
1703 І
вылучаць не трэба расу,
Пачатак што другім дала,
Стварылась кожная адразу
І непаўторнаю была.
1704 Навука
зноў спрачацца будзе,
Хоць спрэчка доўгі час ідзе:
Раней дзе паявілісь людзі?
Радзіма чалавека дзе?
1705 Як
археолагам ў раскопках
Удасца костку адшукаць,
Навуцы ў выніку таропка
Радзіму трэба зноў змяняць.
1706 Пакуль
шукаюць па фрагментах,
Людзей радзіма – шар зямны,
На астравах і кантынентах
Стваралісь разам ўсе яны.
1707 Былі б
агульнымі умовы,
Падобнымі б усе былі,
Наяве – выгляд адмысловы,
Што аздабляе твар Зямлі.
1708
Стварэнне – дзіўны цуд прыроды,
Людзі – часцінка ад яе,
Быў чалавек такім заўсёды.
Бо гены стала меў свае.
1709
Стварылісь людзі і жывёлы,
Напоўнілі абшар Зямлі,
Ды сацыяльныя асновы
Між імі прорву правялі.
1710
Вышэйшае стварэнне свету,
Зрабіў так генетычны код,
Няма людской заслугі ў гэтым,
Бо так ствараўся кожны род.
1711 Не
жылі каб другія віды,
Не змог бы выжыць чалавек,
Быў шлях жыцця яму закрыты,
Бо ежы не было б павек.
1712 Істоты
ў барацьбе бясконца:
Павінны ежу здабываць
І месца лепшае пад сонцам,
Жыццё не страціць каб, шукаць.
1713
Патрэбна пры любой нагодзе
Сваё жыццё абараніць,
Пераадольваць асяроддзе,
Штодня нашчадкаў накарміць.
1714 І калі
хоць адна задача
У час не будзе рашана,
Істота згіне ўраз, няйначай,
Жыццё – нядбаласці цана.
1715 Амаль
усе істоты свету
Вядуць пасіўнае жыццё,
І толькі людзі ставяць мэту,
Таму трывае развіццё.
1716 З
істотай можа так здарыцца,
Што выпадак звядзе з бядой,
Як сіл няма абараніцца,
То стане ўжо сама ядой.
1717 А
чалавек – другая справа,
У яго іншае быццё,
Ён меў мажлівасцяў нямала
Да лепшага змяняць жыццё.
1718 Рукі
свабодныя заўсёды
І розуму патэнцыял,
Прыстасавання да прыроды
Ён меў магутны арсенал.
1719 І
зброю меў для палявання,
І памяшканні будаваў,
Ды для пракорму харчаванне
Своечасова рыхтаваў.
1720 А
перад тым, як паступова
Прылады працы ён зрабіў,
То жыў, як стадная жывёла,
Хаця і чалавекам быў.
1721 Бо
чалавека адразняе
Не дзейнасці ці працы род,
Ён важкую адзнаку мае:
Нязменны генетычны код.
1722 Хоць
сацыяльныя умовы
Ў той час людскі род не стварыў,
Мажлівасць працы разумовай
І інтэлект адвечна быў.
1723 Ёсць
гістарычная падстава,
Яна пацвердзіць думку ўраз:
Прыладаў працы ўжо нямала
Выкарыстоўвалі ў той час.
1724
Прыдумаць з каменя сякеру,
Метал без домны выплаўляць,
Было складаней, мо, не ў меру,
Чым зараз ў космас узлятаць.
1725 Тады
першапраходцы былі,
І іхні ўклад не меў цаны,
Рашучы к ведам крок зрабілі
У цемры невуцтва яны.
1726 Збіралісь
веды у імгненне,
Ужо прыйшоў касмічны век,
Ад старажытнасці стварэння
Заўжды разумны чалавек.
1727 Хоць
першы чалавек спачатку
Меў развіты, як зараз, мозг,
Любую разгадаць загадку
Без ведаў ён ніяк не мог.
1728 Цяпер
здзяйсняем перамогі,
Б’ем урачыста у набат,
Да ведаў цяжкія дарогі
Праклала пакаленняў шмат.
1729
Багацце людства залатое –
Ўся інфармацыя Зямлі,
Калі б згубілася святое,
Яго б не хутка набылі.
1730 Не
праца ўсё ж людзей стварыла,
А мозг, што думкі здатны даць,
Прырода рукі падарыла,
Каб думкі рэалізаваць.
1731
Цывілізацыя пачала
Шлях доўгі і цярністы свой,
Наяве вынікаў нямала,
І людзі гордыя сабой.
1732 Бо
малпай чалавек ніколі
Ў сваёй гісторыі не быў,
Рукамі мог рабіць даволі.
Бо на карачках не хадзіў.
1733 Быў
чалавек такім заўсёды,
Наперад клікаў неспакой,
Ды адгукнуўся для прыроды
І для самой Зямлі бядой.
1734
Жаданні здзейсніць намагаўся,
Патрэбы ўзровень набылі,
І чалавек ператвараўся
Ў пераўтваральніка Зямлі.
1735 Капае,
возіць і будуе,
Ўзрывае, паліць, глушыць, рве,
Сячэ, атручвае, пампуе...
Бяда прыродзе настае.
1736
Жахлівыя ідуць эксцэсы,
Цуд разбураем залаты,
І незваротныя працэсы
Змяняюць твар Зямлі святы.
1737 Не
утрымацца ад спакусы,
І шмат перамяшчаем мас,
Што выклікае землятрусы,
Яны здараліся не раз.
1738
Прагрэс не надта суцяшае,
Ідзе пакуль што развіццё,
Ды небяспека пагражае,
Загінуць можа ўсё жыццё.
1739 У
чалавека, без сумнення,
Дзве процілегласці былі:
Ён адначасна ўзор тварэння
І разбуральнік на Зямлі.
1740
Прырода, бедная прырода!
Выток жыцця і прыгажосць!
Колькі табе вялікай шкоды
На даны час зрабіць прыйшлось!
1741
Зліваем ў рэкі мы атруту,
Смеццем закідваем вакол,
І церпіць шар зямны пакуту,
Зло людзі стала робяць зноў.
1742 Раней
не ціснуў на прыроду,
Не шкодзіў ёй так чалавек,
Цяпер бясконца чыніць шкоду,
І, пэўна, будзе так павек.
1743 Бо
людзі ў даўні час суровы
Усе збіральнікі былі,
Тады прыдатныя умовы
Трымаліся на ўсёй Зямлі.
1744
Змяняўся клімат, без сумнення,
Пачалі людзі шлях шукаць,
Знаходзіць як сабе адзенне,
І як жыллё пабудаваць.
1745 Над
людствам ў гэты час заззяла
Другая эра, другі век:
Жывёльны свет пакінуў стала
Ўжо старажытні чалавек.
1746
Сагрэцца мог і пракарміцца,
Сябе ў бядзе абараніць,
Бясконцая жыцця крыніца,
І чалавек застаўся жыць.
1747
Біялагічнаю істотай
Стварыўся чалавек Зямлёй,
А сацыяльны статус потым
Набыў ён паступова свой.
1748 Паволі
грамаду стваралі,
Эвалюцыйны шлях прайшлі,
Грамадства людзі набывалі,
Адзіны від на ўсёй Зямлі.
1749 Раней
жыццё ішло ў парадку,
Была планета Прадзямлёй,
Марскіх жывёл было ў дастатку,
А чалавек не жыў на ёй.
1750 Тады ў
гармоніі бясконца
Усе істоты жыць маглі,
Мільярды год ім ззяла сонца.
А людзі чыняць боль Зямлі.
1751 Ад нас
цяпер залежыць, людзі:
Мы зберажом красу жыцця
І жыць з прыродай ў згодзе будзем
Ці пойдзем ў цемру небыцця?