3.18. Праявы жыцця

 

 

Анатолій Балуценка

http://ab30br.narod.ru

 

 

1622  Істоты маюць жыць мажлівасць,

Калі умовы ёсць усе,

Да асяроддзя уразлівасць

Жывое на сабе нясе.

 

1623  Няўстойлівая раўнавага –

Звычайны стан яго заўжды,

Хоць да жыцця ў жывога прага,

Вакол чакае шмат бяды.

 

1624  Каб быць жыццю з прыродай ў згодзе,

І памнажацца каб хутчэй,

То адпаведным асяроддзе

Павінна стаць яшчэ раней.

 

1625  Бо, каб істоце жыць застацца,

Залежыць толькі ад умоў,

Нельга да іх прыстасавацца...

Зусім не так працэс ішоў.

 

1627  Бо для істот непадуладны

Для змены генетычны код,

Як стан жыццёвы непрыдатны,

То выміраў бясследна род.

 

1628  Ўсе віды фауны і флоры

Стваралісь разам на Зямлі,

На кантынентах і на моры

Умовы рознымі былі.

 

1629  Таму засталісь толькі віды,

Што ў тых умовах здатны жыць,

Шляхі жыцця таму закрыты,

Сябе не змог хто аднавіць.

 

1630  Каб выжыць у прыродзе дзікай,

Сябе ў нашчадках паўтарыць,

То папуляцыі вялікай

Заўжды спачатку трэба быць.

 

1631  Жыццё бясконцым не бывае,

Часовыя істоты ўсе,

Істота шлях жыцця мінае,

Ды від у вечнасць свой нясе.

 

1632  Ўсё, што жыве, праграму мае:

Сябе ў нашчадках адраджаць,

Мэта размножвання такая,

Жыццё каб стала паўтараць.

 

1633  Працэс занадта актуальны,

Каб ніць жыцця не перарваць,

І покліч эмацыянальны

Заўсёды здатны жыццё даць.

 

1634  Кахання цуд – вянок эмоцый,

Лепш ўсіх пачуццяў пачуццё!

Вядзе ў шлях без ўсялякіх лоцый,

Каб не спынілася жыццё.

 

1635  Таму і генентычным кодам

Закладзены быў механізм,

Што дазваляе ўсім істотам

Ствараць нашчадкаў арганізм.

 

1636  Каханне ў першым пакаленні

Ў істот ужо павінна быць,

Інакш вялікія сумненні,

Жыццё як можна аднавіць.

 

1637  Жывое зроблена умела,

Ў ім ёсць сістэм вялікі рад,

Від кожны мае сваё цела

І, каб пражыць, пачуццяў шмат.

 

1638  Ахоўваюць упарта маткі

Дзяцей ад розных бед заўжды,

Як стануць моцнымі нашчадкі,

Кідаюць іх толькі тады.

 

1639  Закладзена ў істотах к дзецям

Неўтаймаваная любоў,

Каб род свой утрымаць на свеце,

Жыве імкненне у бацькоў.

 

1640  А размнажаюцца істоты

Па віду толькі зноў і зноў,

Да іншага няма пяшчоты,

Свой здатны выклікаць любоў.

 

1641  Так вершы Бібліі пісалі

Даўно. Прайшло ўжо шмат вякоў,

Але ідэі адмаўлялі,

Хоць няма змешвання радоў.

 

1642  Ўсё геніяльна у прыродзе,

Жыццё Зямлі з глыбінь цячэ,

Ідзе дваццатае стагоддзе,

Ды ісціны няма яшчэ.

 

1643  Рады змяшацца не павінны,

Хоць размнажаюцца вякі,

Бо генетычны ключ мужчыны

Не адкрывае ўсе замкі.

 

1644  І толькі гэты факт адзіны

Можа бясспрэчна гаварыць,

Што эвалюцыі карціны

Патрэбна казкаю лічыць.

 

1645  А казка вынікам падмане,

Хаця ёй надана хвала,

Салодка ад таго не стане,

Калі казаць ўвесь час “халва”.

 

1646  Жывых істот цяпер ў дастатку,

Але асобны кожны род,

Не змог парушыць час парадку,

Хоць і мінула безліч год.

 

1647  З арганікі прайшло стварэнне,

Не могуць біямасай стаць

Неарганічныя злучэнні,

Каб стан матэрыі змяняць.

 

1648  Вага не зменіцца ніколі,

Жывое есць жывых заўжды,

Адных істот як стане болей,

Другіх паменшыцца тады.

 

1649  Няспынна харч сабе шукалі,

Каб заставацца у жывых,

Ўвесь час адны другіх з’ядалі,

І меней станавілась іх.

 

1650  Знікаюць стала віды з часам,

Бо скончыўся рэсурс жыцця,

Другім аддалі біямасу,

Сталі здабычай небыцця.

 

1651  Мікробаў ў свеце ёсць даволі,

Найменшых масаю сваёй,

Ды прыпадае на іх долю

Тры чвэрці біямасы ўсёй.

 

1652  Хоць зберагчысь жыццё імкнецца,

Шмат відаў крочаць ў небыццё,

Бяда Зямлі, як застанецца

На ёй мікробнае жыццё.

 

1653  Бо знікнуць від заўсёды можа,

Ды новы нельга зноў стварыць,

Хоць эвалюцыя прыгожа

Аб гэтым здатна гаварыць.

 

1654  Ўсе віды для жыцця паўсталі,

І смела у жыццё ўвайшлі,

Ды паступова выміралі,

Збядняўшы фауну Зямлі.

 

1655  Жахлівыя і зараз страты,

Пакуль не супыніць працэс,

Не суцяшаюць рэзультаты,

Бо гінуць воды, гіне лес.

 

1656  Ў пакутах фауна і флора,

А вінаваты чалавек...

Прыродзе стала чыніць гора,

Было так, будзе так павек.

 

1657  Ды небяспека прыйдзе к людям,

Мікробамі магчыма стаць,

Калі настойліва не будзем

Ландшафт прыродны зберагаць.

 

1658  Прыродзе робім безліч шкоды,

Яе знішчаем спакваля,

Хоць чалавек – вянок прыроды,

Ды церпіць шмат бяды Зямля.

 

1659  Вянок прыроды – як эфектна!

А ў жывёл розуму няма,

Ды думка надта некарэктна,

Так людзі думаюць дарма.

 

1660  Ў жывёльным свеце кожны мае

Розум па статусу свайму,

А чалавек заўжды жадае,

Каб прыпісаць інстынкт яму.

 

1661  Жывёлам уласціва мова,

Ім зносіны патрэбна мець,

Хоць чалавек – ўладальнік слова,

Ды іх не можа разумець.

 

1662  З часоў стварэння ўжо, адвеку,

Разам з людзьмі жывёлам жыць,

Яны не вераць чалавеку,

Бо шкоду можа ім зрабіць.

 

1663  Агульныя ў жыцці праблемы

Ва ўсёй матэрыі жывой,

Адны жыццёвыя сістэмы

Заўсёды уласцівы ёй.

 

1664  Жывёлы здатныя ў імгненне

Падумаць, а пасля рабіць,

Не змог знаходзіць хто рашэнне,

Той прыпыняў на свеце жыць.

 

1665  Жывёлам ад жыцця пачаткаў

Было ўласціва пачуццё,

Каб маглі вырасціць нашчадкаў,

Каб не сканчалася жыццё.

 

1666  Інстынкт – мажлівасці і звычкі,

Нашчадкаў як не навучыць,

Хоць курс вучэння невялічкі,

Без навучання не пражыць.

 

1667  Не цалкам, толькі ёсць фрагменты

У відаў – вынік развіцця,

Ды ім ўласцівы элементы

І сацыяльнага жыцця.

 

1668  Істотам ўсім, без выключэння,

Ўласцівы розум – механізм,

Што дасць жыццю забеспячэнне

І абароніць арганізм.

 

1669  Ён інфармацыю прымае,

Ураз дае рашэнняў ніць,

Жывёла хутка вызначае,

Як дзейнічаць і што рабіць.

 

1670  Напэўна, розуму пачаткі

У клетках нават ёсць заўжды,

Інакш як вырашыць загадкі:

Якую клетку даць куды?

 

1671  Працэс ідзе аўтаматычна,

Заблытаны яго сляды,

Бо беспрычыннага фактычна

Няма нічога сапраўды.

 

Змест     Далей

 

 

 

Hosted by uCoz