3.17. Жыццё Прадзямлі

 

 

Анатолій Балуценка

http://ab30br.narod.ru

 

 

1574  Не першы раз жыцё паўстала

І запалала над Зямлёй,

Яно раней ўжо існавала

На папярэдніцы сваёй.

 

1575  На Прадзямлі былі умовы,

Трывць жыццю каб доўгі час,

Ды клімат надышоў суровы,

Жыццё загінула ураз.

 

1576  Форма жыцця абавазкова

Для Прадзямлі і для Зямлі,

Бо ў складзе масы ёсць аснова,

Жыццё каб віды набылі.

 

1577  Калі планеты утваралісь,

Апошні крок падобным быў:

Як рэчывы кандэнсавалісь

Заўжды арганіку тварыў.

 

1578  І арганічныя злучэнні

Ўступалі ў дзею між сабой,

Каб мець устойлівасць ў імгненне,

Патэнцыял каб зменшыць свой.

 

1579  Таму ўзаемадзея гэта

Знайшла такое развіццё,

Што мела ў выніку планета

Вянец матэрыі – жыццё.

 

1580  Упершыню жыццё стварала

На доўгі тэрмін Прадзямля,

Адменнасцяў было нямала

У відаў, што дала Зямля.

 

1581  Абгрунтаваныя высновы

На тым, што ў Прадзямлі тады

Былі адметныя умовы:

Звышціск і акіян вады.

 

1582  Таму і фауна, і флора

Былі стварэннем формы той,

Якой прытулкам стала мора,

Каб жыць бясконца пад вадой.

 

1583  Шляхі стварэння паўтаралісь,

Бо быў адзіны механізм:

Спачатку ДНК ўтваралісь,

З іх – клеткі, потым арганізм.

 

1584  Раслінны свет і свет жывёльны

Ў вадзе мог толькі існаваць,

У асяроддзі навакольным

Магло жыццё шлях прадаўжаць.

 

1585  Як клеткі ДНК стваралі,

Каб ў асяроддзі жыць другім,

Заўжды умовы не давалі

На свеце заставацца ім.

 

1586  Жыццё даўно пачала крокі,

Каб мець гісторыю сваю,

Бо ў першы раз у час далёкі

Яно прыйшло на Прадзямлю.

 

1587  Палеантолагі заўсёды

Істот знаходзяць, што жылі,

І асадковыя пароды

Узрост прыблізны іх далі.

 

1588  Жылі даўно істоты тыя,

Таму, мо, тры мільярды год,

Глыбіні занялі марскія,

Маглі падтрымліваць свой род.

 

1589  І факты – аб мінулым згадка,

Што від такі калісьці жыў,

Але ўсяму жыццю пачаткам

Не мог ён стаць, ды і не быў.

 

1490  Сведка надзейны і галоўны,

Від можа сведчанне даваць,

Што панцыр з ракавін ахоўны

Мог, як звычайна, будаваць.

 

1591  Ў гарах знаходзяць часта дужа

Ад ракавін марскіх сляды,

Бо не было ў былы час сушы,

Быў толькі акіян тады.

 

1592  А старажытнія платформы –

Кара далёкай Прадзямлі,

Былі дном мора да рэформы,

А складкі гор пасля ляглі.

 

1593  У акіяне ўсеагульным,

Як дно, вяршыні гор былі,

Ды было месца там утульным,

Каб ракавінкі ў ім жылі.

 

1594  На Прадзямлі занадта многа

Было ўсіх форм жыцця тады,

Яны – істоты дна марскога

Або бязмежнасці вады.

 

1595  Прыйшлі часы, пара настала,

І утварылася Зямля,

Дзе суша для жыцця паўстала,

І акіян узнік пасля.

 

1596  Жывёлы Прадзямлі, расліны,

Смяротны час сустрэўшы свой,

Асесці к дну былі павінны,

Складалісь стала там у слой.

 

1597  Ў шчытах старых заўжды нямала

Ёсць моцных рыфаў з вапняка,

Нібы умела іх складала

Калісьці нейчая рука.

 

1598  Крэйда і вугаль, як пароды,

Багацце сёняшняй Зямлі –

Жыцця былога адыходы,

На дно асадкамі ляглі.

 

1599  І біягенныя асадкі

Адказ дадуць надзейны ўраз:

Калі былі жыцця пачаткі

На Прадзямлі, які быў час?

 

1600  Адказ прыйшоў сваім парадкам,

Бо ён ужо даўно гатоў:

Навука кажа, што асадкам

Амаль мільярды тры гадоў.

 

1601  Здаўна на сушы крэйду бралі,

Ёй карысталіся даўно,

Мільярды год той скарб складалі

Шмат ракавінак, ўслаўшы дно.

 

1602  Ёсць вугаль выкапнёвы цэнны,

Занадта чысты ад парод,

Па складу ён амаль нязменны,

Ў ім сто працэнтаў – вуглярод.

 

1603  Адкуль ён, паясняюць ўмела:

Са старажытніх ўзнік лясоў.

Чаму, калі загіне дрэва

Працэс падобны не ішоў?

 

1604  Бо ў кіслароднай атмасферы

Заўжды згнівае бервяно,

Бактэрыі як прымуць меры,

Гніллём становіцца яно.

 

1605  І вугаль створаны каменны,

Ён – скарб жыцця ад Прадзямлі,

Ўтвараўся доўга, быў нязменны

Падарак цэнны для Зямлі.

 

1606  Бо сонца над планетай ззяла,

І фотасінтэз мог ісці,

Раслін было ў вадзе нямала,

Былі умовы, каб расці.

 

1607  Шмат водарасцяў надта малых

Паверхню занялі вады,

А фотасінтэз ім трывала

Энергію даваў тады.

 

1608  Калі расліны час аджылі

І пачыналі адміраць,

Ў вадзе без кіслароду гнілі,

Пачалі вугаль утвараць.

 

1609  Ў мільярды год была дарога,

Каб утвараліся пласты,

Ад Прадзямлі падаркаў многа:

Ёсць ўсюды вуглю паклады.

 

1610  Жыццё упершыню пачалась

На старажытняй Прадзямлі,

І да часоў тых прадаўжалась,

Яго умовы як звялі.

 

1611  Жыццё на Прадзямлі трывала

Працяглы, вельмі доўгі час,

Суровую пару спаткала,

Таму загінула ураз.

 

1612  Планета награвалась, стала

Змяняць параметры свае,

Выпарвацца вада пачала

Ўсёй гідрасферы у яе.

 

1613  Былі жахлівымі умовы,

Застаўся каб хто-небудзь жыць,

Ды небыцця стан быў часовы:

Зямля змагла жыццё стварыць.

 

1614  Як кантыненты утваралісь,

Калісьці яны дном былі,

Таму на іх сляды засталісь

Жыцця былога Прадзямлі.

 

1615  Хавае тайны зямля стала:

Ці ракавінку, або косць,

Ад Прадзямлі, што ўжо прапала,

І ад Зямлі, якая ёсць.

 

1616  Ў жыцці існуюць два узросты:

Больш старажытні – Прадзямлі,

І малады узрост адносна –

Паўторнае жыццё Зямлі.

 

1617  Ў летапісу жыцця былога,

Ў астатках раслін і істот,

Разрываў ў датаванні многа:

У некалькі мільярдаў год.

 

1618  Занадта розныя істоты

У двух перыядах жылі,

Бо іншымі ўмовы прыроды,

Калі ствараліся, былі.

 

1619  Зусім жыццё з планеты знікла,

Пераўтварэнне як ішло,

Каб, як раней, паўстаць зноў звыкла

Ў шматлікіх відах на Зямлі.

 

1620  Бо па аналізу астаткаў

Сказаць вучоныя змаглі:

Мільярды год ўжо ад пачатку

Узрост жыцця на Прадзямлі.

 

1621  А на Зямлі жыццё паўстала,

І працвітае кожны род,

Не надта многа, ды нямала,

Хоць невядома, колькі год.

 

Змест     Далей

 

 

 

Hosted by uCoz