Анатолій Балуценка
1552 Жыццё
стваралася ў імгненне
Пры ахалоджванні Зямлі,
Бо рэчывы для утварэння
Сінтэзаваныя былі.
1553 Астыла
як Зямля даволі,
І сінтэз немажлівым стаў,
З часоў тых на Зямлі ніколі
Жыцця від новы не паўстаў.
1554 Умовы
ўжо былі няздатны
Жыцця злучэнні утварыць,
Не было рэчываў прыдатных,
Каб нежывое стала жыць.
1555 І як
бы хто не намагаўся,
Жыцця ніяк не атрымаць,
Адзін шлях палавы застаўся
Жыццё жывому аднаўляць.
1556
Застаўся шлях адзіны гэты,
Жыццё іначай не стварыць,
Пры ахалоджванні планеты
Працэс мажліва паўтарыць.
1557 Адзіны
раз жыццё стварылась
На сушы і ў вадзе Зямлі,
Але яно раней з’явілась
Пры фармаванні Прадзямлі.
1558 Як
літасферы фармавалісь
Ад Прадзямлі і да Зямлі,
То “атамы жыцця” засталісь,
Структуры утварыць змаглі.
1559 З тых
атамаў скандэнсавалісь
Структуры рэчываў усіх,
І стала ДНК стваралісь,
Жыццё каб паявілась з іх.
1560 Бо
“рэчывы жыцця” – асновы,
Каб клеткі хутка збудаваць,
Патрэбны добрыя умовы,
У іх жыццё каб калыхаць.
1561 І з
даўніны, калі паўстала
Жыццё аднойчы на Зямлі,
Яно настойліва трывала,
Хоць віды страчаны былі.
1562
Стварыцца новы від не можа,
Цяпер няма былых умоў,
Загінуць від у змозе кожны,
І нельга адрадзіцца зноў.
1563 Чакае
толькі доля злая,
Калі яшчэ ёсць шмат істот,
А папуляцыя малая,
Ўсё роўна хутка згіне род.
1564 Маглі
каб віды аднаўляцца
І на Зямлі застацца жыць,
Памер вялікі папуляцый
Павінен ўжо спачатку быць.
1565
Цягнуўся час, жыццё трывала,
Але не кожны від мог жыць,
Цяпла ці ежы не хапала,
Каб страты хутка аднавіць.
1566
Спачатку відаў вельмі многа
Стварылась з ДНК усіх,
Жыцця кароткая дарога
Ўсё меней пакідала іх.
1567 Калі
ўжо адбылось стварэнне,
Другіх шляхоў не можа быць,
Істота здатна, без сумнення,
Жыццё нашчадкам падарыць.
1568 Хаця
гіпотэз ёсць даволі,
Жыццё заўжды было такім,
Як зараз ёсць, яно ніколі
Быць нават не магло другім.
1569 Не
ўмовы вызначаюць потым,
Якому арганізму быць,
А толькі генетычным кодам
Жыццё магчыма паўтарыць.
1570 А код
– хімічнае злучэнне,
І сіл няма яго змяніць,
Бо ад пачатку утварэння
Яно павінна сталым быць.
1571 Хаця
няпростае пытанне
Пра пачатковы шлях жыцця,
Ды прадаўжалась існаванне,
Калі паўстала з небыцця.
1572 І
проста на пытанне гэта
Адказ надзейны можна даць:
Жыццём папоўнілась планета,
Калі пачала астываць.
1573 Жыццё
стваралася, няйначай,
На Прадзямлі і на Зямлі,
Таму і розную астачу
Палеантолагі знайшлі.