Анатолій Балуценка
1512
Прыродным шляхам утвараўся
Свет арганічны на Зямлі,
Як пераход ажыццяўляўся
Ў прывычны стан ад Прадзямлі.
1513 Заўжды
хвалюе уяўленне
Структуры рэчываў усіх:
Неарганічныя злучэнні,
Складанасць у істот жывых.
1514
Прынесла шчодры плён стварэнне
Цудоўных рэчываў Зямлі,
І разнастайныя злучэнні
Ў той час атрыманы былі.
1515
Структуры атамы будуюць,
І тыя ж атамы адны
У розных рэчывах існуюць,
І тым адзіныя яны.
1516
Універсальнасць ўсіх законаў
Надзейна атам сам дае:
З пратонаў ён і электронаў,
Але ўласцівасці – свае.
1517 А
разнастайнасць у структурах –
Вынік працэсаў на Зямлі,
Бо пры сваіх тэмпературах
Злучэнні ўтвораны былі.
1518 Якая
веліч у прыроды!
Вытокі цудаў у яе,
Яна не чыніць перашкоды,
Жыццё цудоўнае дае.
1519 Жыццё
– дзіцяці у прыроды,
І з ёй ў гармоніі заўжды,
Бо для істот не робіць шкоды,
Ім досыць ежы і вады.
1520 Ў
адзінстве сталым, і няйначай,
Жыццё з прыродай на вякі,
Яно б не справілась з задачай,
Калі б кантакт не быў такі.
1521 Былі
цудоўныя нагоды
Асобінам стварыць сябе,
Не паасобку ад прыроды,
Як разнавіднасць форм яе.
1522 Жыццё
стваралася памалу
З адных з прыродай каранёў,
Бо з аднаго матэрыялу
Працэс стварэння іх ішоў.
1523
Матэрыі заўжды ўласціва
Дыскрэтнасць рэчываў усіх,
Таму арганіка набыла
Злучэнняў вельмі шмат сваіх.
1524 Жывой
матэрыі даволі:
Жывёльны свет і свет раслін,
Раслін пяцьсот тысяч ці болей,
Жывёл больш, чым мільярд адзін.
1525 Меў
крэмній слушную нагоду,
Ўтварылась сілікатаў шмат,
Так і злучэнняў вугляроду
Стварыўся неабсяжны рад.
1526 Могуць
іх рэчывы ў імгненне
Структуры ланцугоў ствараць,
І разнастайныя злучэнні
Яны у змозе будаваць.
1527 Хоць
разнастайных відаў многа,
Ў адменных формах від сваіх,
Ды клетка – сутнасць для жывога,
І сведчыць аб адзінстве ўсіх.
1528
Марфалагічныя адзнакі
Радам пакінулі сляды,
Працэс біяхімічны ўсякі
Ў клетках аднолькавы заўжды.
1529 Выснова можа быць ў праблеме:
Падобна відаў развіццё,
І па усеагальнай схеме
Стварылась на Зямлі жыццё.
1530 Жыцця
адзінства – адна з ісцін,
Але падстаў не можа даць,
Што нейкі продак быў калісьці,
Каб безліч форм жыцця пачаць.
1531 Усе
стварылісь незалежна
Толькі па відах і радах,
Жыццё паўстала непазбежна,
Такі арганікі быў шлях.
1532
Універсальнасць форм жывога
На кантынентах ўсіх Зямлі,
Бо ДНК стварылась многа,
Жыццё істоты набылі.
1533 Спаў ў
акіян ці на платформы
Для ўсіх агульны ДНК,
Таму аднолькавыя формы
Для кожнага мацярыка.
1534
Адзінства ў арганічным свеце
Ўраз можа клетка даказаць,
Жыццё паўстала на планеце,
Каб шлях бясконцы прадаўжаць.
1535
Злучэнні ДНК мільёнам
Істот жыццё змаглі стварыць,
Таму адзінства эталонам
Яны па праву могуць быць.
1536 Свет
арганічны ўзнік адразу,
А колькі відаў ёсць жывых!
Яны стварыліся ўсе разам,
І ДНК стварыла іх.
1537 Ды для
стварэння трэба сілы,
Бясконцы рух ідзе вакол,
Спакой жывому не ўласцівы,
Яго няма, не будзе зноў.
1538
Неарганічная прырода
Бывае ў русе дзе-нідзе,
Ў жывой матэрыі заўсёды
Ва ўсіх сістэмах рух ідзе.
1539 Бо рух
– жыццё, рух ёсць заўсёды,
Іначай і не можа быць,
Патрэбныя кругавароты,
Істотам каб на свеце жыць.
1540 Ў
стварэнні шмат было работы,
Пара адказная прайшла,
Паўсталі розныя істоты,
Для кожнай ДНК была.
1541 Жыццё
стварылася спантанна
І ўраз паўстала на Зямлі:
На сушы, ў рэках, акіянах
Ўсе свой прытулак набылі.
1542
Няпроста зразумець прыроду:
Бо лішні ген у ДНК
Даваў ўжо іншую істоту,
Будову розную бялка.
1543 Усе
жывёлы і расліны,
Усё багацце відаў іх,
Свой шлях жыцця пачаць павінны,
А не ўтвараць сябе з другіх.
1544
Бязмежнасць відаў у прыроды,
Шмат мінералаў і парод,
Таму жыццё без перашкоды
Ўвайшло у кожную з істот.
1545 Істоты
ўсе арыгінальны,
Не атрымаць формы другой,
Код генетычны ідэальны,
Павек істоце быць такой.
1546 Жыццё
заўсёды многагранна,
Як і арганіка сама,
Што эвалюцыя падманна,
Сумнення малага няма.
1547 Жыццё
упэўнена паўстала,
Заканамернае яно,
Жыццё – матэрыі праява,
Прыродаю такім дано.
1548 Жыццё
заўжды ўяўляе норму:
І у вадзе, і на зямлі,
Матэрыяй у гэту форму
Атамы ўкладзены былі.
1549 Мадэль
ўсё паясніць няздатна,
Бо трэба фактаў болей мець,
Каб разабрацца больш дакладна
І ўсю складанасць зразумець.
1550 Жыццё
Зямлі! Што лепш ёсць ў свеце?
І самым важным можа быць
З таго, што зараз на планеце,
З таго, што удалось стварыць.
1551 Жыццё
– цудоўнае стварэнне,
Перавышае з’явы ўсе,
Як Божай сілы праяўленне,
Як гімн прыродзе і красе!