Анатолій Балуценка
1488 Здаўна
шмат поглядаў бывала
Сярод філосафаў: як быць,
Каб падыход мог вельмі ўдала
Жыцця падмуркі паясніць?
1489 Цягнулась
барацьба шмат часу,
Станоўчы вынік не знайшлі,
Ідэалізм не даў адказу,
Ідэі слабымі былі.
1490 Погляд
матэрыялістычны
Таксама поспеху не меў,
Рашучы наступ вёў крытычны,
Ніхто яго не зразумеў.
1491 Іх
барацьба была няздатна
Пытанне правільна рашыць,
Каб вынік атрымаць выдатны,
Супольна справу лепш рабіць.
1492
Матэрыя – Тварца стварэнне,
І ёй прыдатны дуалізм,
Каб сутнасць зразумець ў імгненне,
Патрэбны іншы механізм.
1493
Матэрыя матэрыяльна,
І ў той жа час яна заўжды
Ў сваёй аснове ідэальна,
Усюды ў ёй Тварца сляды.
1494 З
пазіцый матэрыялізму
Рух электронаў як пазнаць?
Лепш слова даць ідэалізму,
Каб рух адвечны паясняць.
1495 Хоць
барацьба была няспыннай,
Ды не дала цудоўны плён,
Бо ў філасофіі адзіны
Павінен быць жыцця закон,
1496 Бо
падыход дуалістычны
Аналіз слушны можа даць:
Спасцігнуць шэраг з’яў фактычных
І ў супярэчнасць не ўступаць.
1497 Бо
дуалізм – тварэння метад,
Дуалістычна ўсё жыццё,
Бо процілегласць – сутнасць свету,
Далей ішло каб развіццё.
1498 Мае
матэрыя фактычна
Праявы розныя свае,
Яна сама дуалістычна,
Есць віды розныя яе.
1499
Неарганічныя злучэнні
Сумесна створаны з Зямлёй,
А арганічныя ў імгненне
Пасля ўтварыліся на ёй.
1500
З’яўляліся перыядычна
Пры ахалоджванні Зямлі,
І рэчывам неарганічным
Раней ніколі не былі.
1501 Але
інакшая прырода
Зусім не адразняе іх,
Аснова – атам, ён заўсёды
Ў структуры першых і другіх.
1502 Ў
арганіцы свае будовы,
У неарганіцы – свае,
Ў матэрыі адны асновы,
Ды формы розныя яе.
1503 Зямля давала
пры стварэнні
Шмат рэчываў за крокам крок,
Арганіка – не выключэнне,
Жывой матэрыі выток.
1504 Пасля
ўтварэння літасферы
Было яшчэ злучэнняў шмат,
З парападобнай атмасферы
Скандэнсаваўся доўгі рад.
1505
Арганікі дзве формы ў свеце,
Ў адной – вытокі небыцця,
Яна – злучэнні на планеце,
Другая – носьбіты жыцця.
1506 Калі
прайшло кандэнсаванне,
Стала арганіка жывой,
І з гэтай формы існавання
Жыццё стварылася Зямлёй.
1507 І
арганічны свет ні разу
Не меў ў структурах развіцця,
Стваралась з рэчываў адразу
Ўся разнастайнасць форм жыцця.
1508 Новую
форму, без сумнення,
Бязглузда нават утвараць,
Бо трэба ДНК-злучэнні
Належным чынам атрымаць.
1509 Няма
прыродзе перапоны,
Арганікі шмат на Зямлі,
Яе злучэнняў два мільёны
Ў той час утвораны былі.
1510 Ў тым
ліку ДНК ўтваралісь
Жывых істот ўсіх і раслін,
Тых, што яшчэ цяпер засталісь
І жыхароў былых часін.
1511
Арганіка структур нямала
Змагла стварыць ў адказны час,
Таму, што утварацца стала
Не паступова, а ураз.