3.13. Ад зародка да істоты

 

 

Анатолій Балуценка

http://ab30br.narod.ru

 

 

1392  Для клетак шлях пачаўся новы:

Стварылісь і пачалі жыць,

Вакол складаліся умовы,

Жыццё каб клеткам аднавіць.

 

1393  Стваралісь клеткі адначасна

Двух полаў для усіх жывёл,

Ці з саматычных клетак, ўласна,

Працэс стварэння іх ішоў.

 

1394  Калі злучалісь клеткі разам,

Праходзіў палавы працэс,

Магчыма, што стварэнне з часам

Ішло праз партэнагенез.

 

1395  З клетак ўтвараліся зіготы

І пачыналі развіццё,

Каб на Зямлі паўстала потым

Ўсё разнастайнае жыццё.

 

1396  Стварылісь фауна і флора,

З пары той віды ўсе былі,

За час кароткі надта скора

Жыццё паўстала на Зямлі,

 

1397  Бо біямасы дастаткова,

Яна была, як харч, заўжды,

І ўсе зіготы паступова

Ператвараліся ў плады.

 

1398  Ствараліся зіготы стала,

Іх кожны род свае ствараў,

Бо генетычны код трывала

Ад іншых віды зберагаў.

 

1399  Гель для стварэння – фактар годны:

Для ўсіх істот калыскай быў,

Цяпло даваў і быў вільготны,

Бесперастанна ўсіх карміў.

 

1400  Не існавала перашкоды,

Каб разнастайнасць свету даць,

Бо прадугледжана прыродай,

Каб розным формам існаваць.

 

1401  Жыццё рабіла смела крокі,

Як зараз ёсць, было яно,

Нязменныя жыцця вытокі,

Такім прыродаю дано.

 

1402  І трансфармацыі прыроднай

У кожным відзе не было,

Бо з ДНК-праграмай згодна

Стварэнне дзіўнае ішло.

 

1403  Закон прыроды не парушыць:

Ствараліся на ўсёй Зямлі

Хто у вадзе, а хто на сушы,

І потым стала там жылі.

 

1404  Бо генетычны код істоты –

Выдатны клеткі механізм,

Будуе кожны від заўсёды

Свой унікальны арганізм.

 

1405  Ідзе жыцця праграма потым,

Дае істотам пачуццё,

Каб былі зносіны з іх родам,

Каб стала прадаўжаць жыццё.

 

1406  Апанаваць жыцця каб сутнасць,

І тайну дзіўную пазнаць,

Мадэль павінна мець магутнасць,

Каб вынік правільны даваць.

 

1407  Умовы розныя карэнна

З часоў стварэння на Зямлі,

Таму і вопыты нязменна

Рашыць пытанне не змаглі.

 

1408  Шмат момантаў ёсць суб’ектыўных,

Ды, каб адказ сапраўдны даць,

На базе фактаў аб’ектыўных

Мадэль патрэбна будаваць.

 

1409  Каб па сцвярджэннях зразумелых

Магла ўсе факты паясніць,

Каб плям не заставалась белых,

Працэс так трэба аднавіць.

 

1410  Жыццё паволі паўставала,

І свет жывы сябе тварыў,

Тэмпературны фактар стала

Важнейшым пры стварэнні быў.

 

1411  Ў малой мяжы тэмпературы

Жыццю магчыма існаваць,

Пранесліся стварэння буры,

Зямля змагла умовы даць.

 

1412  Жыццё стваралася ў эпоху,

Як ахалоджвалась Зямля,

Ў стацыянарны стан патроху

Тады яна амаль прыйшла.

 

1413  Тэмпературны спад няспынны

Цягнуўся ў той час спакваля,

Каб не была зусім пустыннай,

Каб набыла жыццё Зямля.

 

1414  Таму цудоўнасць супадзення

Здзіўляе, што так можа быць,

Зямля умовы ў час стварэння

Такія мела, каб ўсім жыць.

 

1415  Тэмпературны фон трымаўся,

Даваў істотам развіццё,

Бо клімат так сфарміраваўся,

Каб не загінула жыццё.

 

1416  Толькі ў працэсе дынамічным

Узнікнуць новае магло,

Жыццё стварыў працэс хімічны,

Ахаладжэнне як ішло.

 

1417  Зямля адразу нарадзіла

Жывёл ўсе віды і раслін,

Але, калі ужо астыла,

Від не стварыўся ні адзін.

 

1418  Працэс стварэння для жывога

Быў ў выніку тэмператур,

Умовы далі надта многа

Складаных ДНК-структур.

 

1419  Калі настаў час утварыцца,

Ўраз сталі клеткі будаваць,

А клеткі пачалі дзяліцца,

Зародкі відаў ўсіх ствараць.

 

1420  Што на Зямлі жыццё паспела,

Не выпадковасцю было,

Зямля арганікі шмат мела,

Аднойчы каб жыццё прыйшло.

 

1421  Жыццё – матэрыя жывая,

Біялагічны стан яе,

Наяве форма ёсць такая,

Шмат відаў на Зямлі жыве.

 

1422  Бязмежна фауна і флора,

Ўсе віды створаны былі,

І суша поўніцца, і мора

З часоў далёкіх на Зямлі.

 

1423  Клеткі – вытокі пачынання,

Каб жыць, усё для іх было:

Вільготы гель для харчавання

Ахоўваў і даваў цяпло.

 

1424  Зародкі спелі без праблемы,

Хоць цяжка ім было заўжды,

Засцерагальныя сістэмы

Стваралі для сябе плады.

 

1425  Ўзнікалі вакол іх плацэнты,

Як ў лоне матчыным цяпер,

Каб жыць, ўсе дамагалісь мэты:

Расліна, чалавек і звер.

 

1426  Плацэнты не належаць маткам,

Ствараюць іх сабе плады,

Ішлі працэсы ад пачатку

Так першы раз, як і заўжды.

 

1427  Прытулак для пладоў плацэнты,

Плод жыць не можа без яе,

І генетычны код пры гэтым

Стварыць плацэнты ўсім дае.

 

1428  Хоць аўтаномная сістэма,

Слабы зародка арганізм,

Ды здольны ён, хаць ёсць праблема,

Стварыць сабе метабалізм.

 

1429  Было ў той час занадта многа

Свабодных амінакіслот,

І забяспечыць была змога

Харчам ў дастатку без турбот.

 

1430  І праз плацэнту арганізму

Няспынна жыўленне ішло,

Адкідаў ад метабалізму

З такога харчу не было.

 

1431  Метабалізм выконваў мэту:

Мажлівасць выжыць даў тады,

Бо выдзяленні у плацэнту

Маглі прывесці да бяды.

 

1432  Ў стварэння час з асобнай клеткі

І пачыналася жыццё,

Як ў мацярынскім лоне, гэткі

Рэжым быў, каб мець развіццё.

 

1433  Рэжым стварыў жыццё, каторы

Занадта жыватворчым быў,

Багацце фауны і флоры

Ён шчодра свету падарыў.

 

1434  З зачацця і да нараджэння –

Час развіцця адменны ўсіх,

Не адначасна, без сумнення,

І пачалося жыццё ў іх.

 

1435  Стваралісь праз зародкі віды,

І пачынаў шлях кожны род,

Змяшацца не дазволіў скрыты

У клетцы генетычны код.

 

1436  І з пакалення ў пакаленне

Адзнакі віды збераглі,

І не змяшаліся ў імгненне

З часоў стварэння на Зямлі.

 

1437  Стварэння шлях быў ідэальны,

Хоць вельмі розны кожны род,

Але у іх універсальны

Ў вытоках генетычны код.

 

1438  І незалежна, ці жывёла,

Расліна або чалавек,

Нязмены код абавязкова,

І не змяняўся ён павек.

 

1439  Прайшоў працэс стварэння гнутка,

Бо не сустрэлась перапон,

І сведчыць Біблія, што хутка

Жыццё стварылась: за шэсць дзён.

 

1440  Стваралі Боскія законы

Жывёльны свет і свет раслін,

Іх відаў зараз два мільёны.

Магчыма, быў мільярд адзін?

 

1441  Ўявіць магчыма, нібы казку,

Як ўсё стваралася тады,

Дадуць цудоўную падказку

Гомалагічныя рады.

 

1442  Як для жывога паслядоўна

Код генетычны запісаць,

Цудоўны рад не будзе поўным,

Павінен ён правалы даць.

 

1443  Ў ім раўнамернасць не ў парадку,

Дзе ёсць правалы, там быў код

Істот, пакінулі што згадку,

Бо знік з Зямлі калісьці род.

 

1444  Усё дыскрэтна у прыродзе,

Такімі ДНК былі,

Багата відаў жылі ў згодзе,

Ды з часам зменшанні ішлі.

 

1445 Цяпер страт доўжацца працэсы,

І нельга іх ніяк стрымаць,

Экалагічныя эксцэсы

Прымусяць віды выміраць.

 

1446  Сканчаўся час эмбрыянальны,

Ў плацэнтах створана жыццё,

Ў раслін пачаўся рост нармальны,

Трывала бурна развіццё,

 

1447  Бо не здаралась перашкоды,

Яшчэ цяпло ішло з Зямлі,

І дзеці матухны-прыроды

Ўначы замерзнуць не маглі.

 

1448  Калі істоты нараджалісь,

Было удосталь ўжо яды,

Малыя жвава харчавалісь,

Дарослых не было тады.

 

1449  Раслінны свет ўзнімаўся новы,

Мог харч усім істотам даць,

Прыдатным быў і корм бялковы,

Каб ім малых падгадаваць.

 

1450  Трафічнае ўтварылась кола,

Патрэбна есці, каб пражыць,

Бо ежа – для жыцця аснова,

Іначай сіл не аднавіць.

 

1451  Істоты ўсе, было іх многа,

Пачалі летапіс жыцця,

Бо утварылісь з нежывога,

Прыйшлі фактычна з небыцця.

 

1452  Памылак зроблена нямала

Пра пачатковы шлях жыцця,

Мадэль агульная сцвярджала

Пра паслядоўнасць развіцця.

 

1453  Царква памылкі не прызнала,

Бо ўсё жывое стварыў Бог,

Але ніколі не казала,

Як Ён стварыць істоты змог.

 

1454  Жыццё стварылася ў імгненне

Па відах і радах сваіх,

І з нежывога зараджэнне

Было аднолькавым у іх.

 

1455  Працэс стварэння быў спантанны,

Ўзнікаў выдатны арганізм,

Бо ў атамах ёсць беззаганны

Нам невядомы механізм.

 

1456  І атамы жыццё рабілі

Па ўсёй прасторы на Зямлі,

Структуры ДНК стварылі,

Якія і жыццё далі.

 

1457  Ўражае выпадковасць часам

Што утварылась на Зямлі:

Такая аддзялілась маса,

Дзе элементы ўсе былі.

 

1458  Паўстала новая планета

Ў сістэме сонечнай тады,

І утварылась маса гэта,

Злучэнняў шмат ў ёй, шмат вады.

 

1459  Стварылісь добрыя умовы,

Каб на планеце стала жыць,

Працэс прайшоў не выпадковы.

Няўхільна так павінна быць!

 

1460  Бо на Зямлі, яшчэ гарачай,

Так трансфармацыя ішла,

Што шмат арганікі, няйначай,

Яна у выніку дала.

 

1461  Як утварыліся злучэнні,

Што былі ў змозе жыццё даць?

Лепш выпадковасць, без сумнення,

Заканамернасцю назваць.

 

1462  Стварылась відаў ўсіх нямала,

Адразу у жыццё ўвайшлі,

Яно аднолькавым не стала

У розных пунктах на Зямлі.

 

1463  Тэмпература паніжалась,

Зямля пачала астываць,

І ўсё жывое намагалась

Ў умовах гэтых існаваць.

 

1464  Ўтварыўся клімат паступова,

Як зараз ёсць, такі амаль,

Умовы – для жыця аснова,

Не ўсе засталісь жыць, на жаль.

 

1465  Умовы пачалі змяняцца,

Не кожны вытрымаць мог іх,

Бо ўсе маглі прыстасавацца

Ў межах мажлівасцяў сваіх.

 

1466  Канец жыццёвай быў дарозе,

Чакала толькі смерць таго,

Бо эвалюцыя не ў змозе

Зрабіць ўраз змены для яго.

 

1467  Таму у зонах кліматычных

І разнастайнае жыццё,

Хто быў ва ўмовах непрывычных,

Даўно пайшоў у небыццё.

 

1468  Таму расліны і жывёлы

Ўсюды адменныя заўжды,

Бо кліматычныя умовы

Адсартавалі ўсіх тады.

 

1469  З першапачатку хто стварыўся,

Той на Зямлі застаўся жыць,

Бо акт цудоўны раз адбыўся,

Яго не ўдасца паўтарыць.

 

1470  Працэс стварэння аптымальны,

Бо арганізм каб утвараць,

То толькі час эмбрыянальны

Патрэбны, каб істотай стаць.

 

1471  Зямля тварыць жыццё пачала,

Стварэнне відаў ўсіх ішло,

Таму і падабенства сталым

У віда аднаго было.

 

1472  Як не было праблем сур’ёзных,

Умовы далі віду жыць,

Таму на кантынентах розных

Жыццё падобным можа быць.

 

1473  Стварэння мудрыя сакрэты,

Жыццё нязменна на Зямлі,

І арганізмы у час гэты

Свае сістэмы набылі.

 

1474  Каб не імунная сістэма,

Загінула б зусім жыццё,

У эвалюцыі праблема:

Знайсці сістэмы развіццё.

 

1475  Таму, жыццё каб прадаўжалась,

Адразу ўсё павінна быць,

Каб паслядоўна ўсё ўтваралась

Жыцця б не ўдалася стварыць.

 

1476  Калі ўтварыліся істоты,

Было для ежы шмат бялка,

Але скандэнсавалісь потым

І для бактэрый ДНК.

 

1477  Калі б бактэрыі паўсталі

Раней, чым ўсе пачалі жыць,

Жыццю стварацца б не давалі,

Бялок пачаў бы хутка гніць.

 

1478  Каб не стварылася бактэрый,

Жыццё тады зайшло б ў тупік,

Кругаварот у мас – крытэрый,

Каб адыход жыццёвы знік.

 

1479  Становіцца зусім прывычна,

Што ўсё Зямля жыццю дае,

І збудаваны гарманічна

Біялагічны свет яе.

 

1480  Што ёсць бактэрыі – цудоўна,

Расклалі гель, што яшчэ быў,

Працэс патрэбны, безумоўна,

Паўсюдна глебу утварыў.

 

1481  Расліны пышна паднімалісь

І гадавалі ўсіх жывёл,

Пасля аджыўшы, раскладалісь,

Кругаварот раслін пайшоў.

 

1482  Калі б не утварылась глеба,

То не змаглі б расліны жыць,

Жывёлам корм надзённы трэба.

Як без раслін жывёлам быць?

 

1483  Таму арганікі астаткі,

Ў якой усе пачалі жыць,

Далі цудоўныя пачаткі:

Змаглі ўраз глебу утварыць.

 

1484  Была вада, стварылась глеба,

І кісларод ў паветры быў,

Цяпла хапала, колькі трэба,

Каб на Зямлі від кожны жыў.

 

1485  Быў вынік дзіўнага стварэння:

Багацце відаў ўсіх жывых

І сродкі для забеспячэння,

Каб не загінуў кожны з іх.

 

1486  Абмен энергіяй і масай

Ідзе у носьбітах жыцця,

Жыццё – бясконцы рух нязгасны,

Рух вечны – сутнасць развіцця.

 

1487  Жыццё – як форма існавання

Усёй арганікі зямной,

Эвалюцыйныя жаданні

Не зменяць формы ні адной.

 

Змест     Далей

 

 

 

Hosted by uCoz