Анатолій Балуценка
1283 Што
першым паказалась свету:
Яйцо ці курыца сама?
Адказу на дылему гэту
Яшчэ прыдатнага няма.
1284 Яго
няма і быць не можа,
Не так на свет прыйшло жыццё,
Яно стваралася прыгожа:
Ішло ад клеткі развіццё.
1285 Як
клетка з небыцця паўстала?
Сістэмы набыла свае?
Чаму яна жывою стала?
Адкуль метабалізм яе?
1286 І каб
з асобных кампанентаў
Жывую клетку утварыць,
Сілы хімічных элементаў
Павінны ўздзеянне зрабіць.
1287 Сіл
дзеючых было багата,
Не навакольнымі былі:
Мазонныя палі меў атам
І электронныя палі.
1288 Іх
сілай клеткі утваралісь,
Працэсы спакваля ішлі,
Як рэчывы кандэнсавалісь,
Складалісь ў комплексы яны.
1289 Быў выбар
сярод іх выдатны,
Абрала тыя ДНК,
Якія да яе прыдатны,
Каб сінтэз распачаць бялка.
1290 Ў
сістэмах утварэння клетак
Рэакцыі ў той час ішлі,
Ў актыўнасці падобны гэтак
На неарганіку былі.
1291 Не ўсё
стваралась адначасна,
Залежна ад таго, калі
Структуры ДНК, уласна,
Скандэнсаваныя былі.
1292 Чым
больш складаныя структуры –
Раней з’яўлялісь на Зямлі,
Бо і вышэй тэмпературы
Іх кандэнсацыі былі.
1293 Ўсе
рэчывы былі наяве,
Каб маглі клетку збудаваць,
Хапала сіл на самай справе
Патэнцыял ўвесь час змяншаць.
1294
Працэсам надта дынамічным
Ўтварылісь клеткі ДНК,
Ўзаемадзеяннем хімічным
Ўраз з разнастайнага бялка.
1295
Стварэнне Бог паставіў мэтай
І сілу ў атамы заклаў,
І асабіста дзеяй гэтай
Усіх і ўсё вакол ствараў.
1296 Як ў
неарганіцы крышталі,
Будуюць клеткі сябе так,
Пакуль устойлівымі сталі,
Прайшлі стварэння дзіўны шлях.
1297
Прыродай клетак шлях абраны,
Складаная структура іх,
Стварылі знешнія мембраны,
Каб аддзяліцца ад другіх.
1298 Хоць ў
асяроддзі небяспечна,
Павінна клетка пачаць жыць,
Каб зберагчы сябе навечна,
Сабе падобных аднавіць.
1299 І
пачалі свой шлях турботны
І ДНК, і РНК,
З амінаў, ўсё яшчэ свабодных,
Каб дастаткова даць бялка.
1300
Стварэння доўжылісь часіны,
І пачыналася жыццё.
Адкуль жывёлы і расліны?
Як пайшло з клеткі развіццё?
1301 Былі
прыдатныя умовы,
Вільготны, цёплы гель бялка,
І з гелю харч ужо гатовы,
Каб клетка жыць у ім магла.
1302 Жыццё
для клеткі – размнажэнне,
Кароткі надта век яе,
Калі адновіцца ў імгненне,
Яна бясконца ўжо жыве.
1303 Як
харчавацца пачнуць клеткі,
Пойдзе дзялення механізм,
І ў выніку ўтварыцца гэткі
Жывой істоты арганізм.
1304
Спачатку клетка пры ўтварэнні
Быць саматычнаю магла,
Але яе жыццё – імгненне,
Яна б загінула сама.
1305 Стварылісь
клеткі палавыя,
Адна адну яны знайшлі,
Як іншыя, былі жывыя,
Ды ўсход ўсяму жыццю далі.
1306 Жыццё
стварылась на планеце
Матуляй роднаю Зямлёй,
Таму, што мы жывем на свеце,
Павінны быць удзячны ёй.
1307
Працэсаў шмат было хімічных,
Як кандэнсацыя ішла,
І рэчываў біялагічных
Яна шмат ў выніку дала.
1308 Бялкі
і поліцукарыды,
Шмат нуклеінавых кіслот,
І вугляроды, і ліпіды,
Каб мог стварыцца кожны род.
1309
Рэакцыі ўраз пачыналісь,
Бо кампанентаў было шмат,
І паслядоўна так складалісь,
Што утварыўся клетак рад.
1310
Паўстала клетак ўжо нямала,
Бо стан матэрыі такі,
Хімічныя працэсы стала
Сіннтэзавалі ўсе бялкі.
1311 І
размнажацца клеткі сталі,
Сябе пачалі аднаўляць,
З раствораў так растуць крышталі,
Як ёсць з чаго крышталь ствараць.
1312 Працэс
хімічны распачаўся,
І клеткі пачалі жыццё,
У клеткі гель ператвараўся,
Пайшло жывога развіццё.
1313
Арганіка – выток стварэння,
Іначай не магло і быць,
Неарганічныя злучэнні
Жыццё няздатны утварыць.
1314 Калі
арганіка ўтваралась,
Занадта рознаю была,
Адна, як рэчыва, засталась,
Жыццё другая набыла.
1315 Бо
рэчываў шмат арганічных,
Жыцця ніяк не могуць даць,
І эвалюцыяй хімічнай
Жывое нельга утвараць.
1316 Шмат
клетак на Зямлі паўстала,
На сушы і ў вадзе раслі,
Матэрыя жывою стала,
Ўсе віды створаны былі.
1317 Ўзяць
рэчыва, і будзе марнай
Спроба жывым зрабіць яго,
Ў генетыцы малекулярнай
Ёсць зараз прыклады таго.
1318 Як
зрабіць вопыт, невядома,
Бо механізм павінен быць,
Каб з нежывога стаць жывому,
Істоты розныя стварыць.
1319 Жывыя
рэчывы паўсталі
Ў такой мяжы тэмператур,
Дзе нуклеоіды ўтваралі
Багацце ДНК-структур.
1320 А ДНК,
прыроды тайна,
Стварыла клеткі відаў ўсіх,
Жыццё было каб разнастайным
Ў праявах добрых і благіх.
1321 Ежы
вакол было даволі,
Раней расліны сталі жыць,
Таму і цепластойкай болей
Іх ДНК павінна быць.
1322 Ў
адзінстве ўсё ўзнікала скора,
Жыццё заззяла на Зямлі,
Стварылась фауна і флора,
Ўсе віды буйна расцвілі.
1323
Паўсталі з клетак эмбрыёны,
Як харч, гель мелі для жыцця,
Нязгасныя жыцця законы
Былі падставай развіцця.
1324 Каб
стрэнулась жыццю удача,
Павінна ежы ўдосталь быць.
Бо, калі жыўлення нястача,
Як эмбрыёну можна жыць?
1325 Вынік
стварэння геніяльны,
Бо гель мог ежаю служыць
У час істот эмбрыянальны,
Каб ўсё жывое магло жыць.
1326 Гель –
дзіўны элемент стварэння,
Бо не гнілі зусім бялкі,
Тады парадак утварэння
Прыдатны вельмі быў такі.
1327
Стварэння цуд, яго крытэрый,
Свой эмбрыёны шлях прайшлі,
Ў той час і ДНК бактэрый
Скандэнсаваныя былі.
1328 Прасцейшых
відаў было многа,
Як ўсё, стварылісь на Зямлі,
Апошнімі з ўсяго жывога
Бактэрыі ў жыццё ўвайшлі.
1329 І
біямаса, што ўтваралась,
Ды засталася нежывой,
Актыўна імі раскладалась,
Ператваралась ў перагной.
1330 Каб
дасягнуць вяршынь вялікіх,
Расліны ў глебе каб раслі,
І харч для ўсіх жывёл шматлікіх
Быў у дастатку на Зямлі.
1331 Хто
прыдбаў страўнік спецыфічны,
Другіх жывёл еў, каб пражыць,
І з тых часоў ланцуг трафічны
Жыццю ўдалося утварыць.
1332 Далей
упарта кола верціць
Адзінства смерці і жыцця:
Раджаюцца, жывуць да смерці,
І стануць прахам небыцця.
1333
Стварылась відаў шмат адразу,
Раслін цудоўных і жывёл,
І паступова, з цягам часу,
Працэс змяншэння іх ішоў.
1334 І не
бывала так ніколі,
Каб мець з бактэрый развіццё,
Жывога ў свеце ёсць даволі,
Бо стан матэрыі – жыццё.
1335 Шырокі
свет неарганічны,
Яго праявы ёсць што крок,
Яшчэ шырэй свет арганічны,
Злучэнняў шмат стварыць ён змог.
1336
Ўтварылась безліч палімераў
Ўсіх нуклеінавых кіслот,
Стварылась відаў ўсіх без меры
Раслін, жывёл, другіх істот.
1337
Чарговасць відаў у стварэнні
Сказаць упэўнена магу:
Патрэбна ведаць ДНК іх
Малекулярную вагу.
1338 Чым
больш складаныя структуры –
Раней з’яўлялісь на Зямлі,
Бо большымі тэмпературы
Іх кандэнсацыі былі.
1339 Зямля
паволі астывала
У сталы стан тэмператур,
І адпаведна ўраз стварала
Ўсе разнастайнасці структур.
1340 Цяпер
ёсць значна меней відаў,
Чым іх стваралась на Зямлі,
Ды ўсе прычыны не адкрыты,
Як ў небыццё яны пайшлі.
1341 Існуе
зараз небяспека,
Каб страціць безліч відаў зноў,
Бо бачна дзейнасць чалавека
Ў “Чырвонай кнізе” лепей слоў.
1342 Флоры
і фауны даволі,
Такім жыццё на свет прыйшло,
З часоў стварэння змен ніколі
Эвалюцыйных не было.
1343 Жыццё
стваралась адначасна,
Адразу на усёй Зямлі,
На сушы і ў вадзе нязгасна
Істоты створаны былі.
1344
Адменныя умовы стала
Былі ва ўсіх кутках Зямлі,
І віды розных рыс нямала
Марфалагічных набылі.
1345 Жыццё
стварыць каб – не ўся справа,
Яго не ўдасца падтрымаць,
Калі асобін надта мала,
Патрэбна віду выміраць.
1346 Адна з
умоў абавязковых:
Не першынец стварыў жыццё,
А з папуляцый дастатковых
Пайшло у відаў развіццё.
1347 Гучыць
зусім не навукова,
Што від адзін другі мог даць,
Бо немажліва прынцыпова
Без папуляцый від ствараць.
1348 І
вывад добра пацвярджае:
Стварылась разам ўсё жыццё,
Від папуляцыя трымае,
Каб не пайсці у небыццё.
1349 І
відаў створана без меры
З той біямасы, што была
Скандэнсавана з атмасферы
І слоем на Зямлю лягла.
1350 Зямлі
канстанта – біямаса
На сушы і ў бяздонні вод,
Яе вага нязменна з часам,
Ідзе між відаў пераход.
1351 Таму,
як болей адных відаў,
То меней ў гэты час другіх,
Бо першы від заўжды быў сыты
За лік жыцця і цела іх.
1352
Злучэнняў шмат стварыць ўдалося,
Кандэнсаванне як прайшло,
Паветра толькі засталося
І склад сучасны набыло.
1353 І ціск
стаў, як цяпер, прыродны,
Жыццё стваралася тады
У атмасферы кіслароднай,
Такой яна была заўжды.
1354 Жывому
дыхаць – стан прывычны,
Чвэрць кіслароду – склад бялкоў,
Шмат рэчываў ёсць арганічных,
Дзе кісларод у складзе зноў.
1355 Не
фотасінтэз паступова
Склад атмасферы утварыў,
Паветра – для жыцця аснова,
І склад яго нязменным быў.
1356 Таму
наяўнасць кіслароду
Жывому дала развіццё,
Каб не нанесці яму шкоду,
Каб утварылася жыццё.
1357 І не
маглі ніяк расліны
Стварыць свабодны кісларод,
Удзел ў абмене браць павінны,
Яны ўвайшлі ў кругаварот.
1358 Ўсё
гарманічна у прыродзе,
Каб раўнавагу падтрымаць,
Патрэбна у кругавароце
Газ вуглякіслы раскладаць.
1359 Ў
працэсе дыхання жывёла
Ўздыхае стала кісларод,
Расліне раўнавагі кола
Трэба круціць наадварот.
1360 Флора
і фауна паўстала,
Жыве не ежаю адной,
Дыханне неабходна стала,
Каб будавалісь клеткі ў ёй.
1361 Жыццё
– не выпадковасць, норма,
Ўсе віды створаны былі,
Бо гэта – існавання форма
Для часткі рэчываў Зямлі.
1362
Пранесліся стварэння буры,
Жыццё паўстала на Зямлі,
Абіягенныя структуры
Стварыць істоты не маглі.
1363 Ход
эвалюцыі хімічнай
Лагічна цяжка паясніць,
Працэс рэакцый дынамічны,
Каб іншым рэчыва зрабіць.
1364 Той
факт, што кожнай клетцы стала
Дана праграма развіцця,
Шлях эвалюцый развянчала,
Сведчыць: другім быў шлях жыцця.
1365 Шлях у
жыцця праходзіў прама,
Пабочных сцежак не было,
Бо склад планеты – як праграма,
Па ёй стварэнне каб ішло.
1366 Калі
планета утварылась,
Ужо мацярыкі ляглі,
Жыццё цудоўна ўраз з’явілась
І у вадзе, і на зямлі.
1367 Жыццё
народжана спантанна,
І віды ўсе яно дало,
Від кожны для Зямлі жаданы,
Стварэнне разам ўсіх ішло.
1368 І сілы
для рэакцый былі
Ў структуры атамаў саміх,
Якія рэчывы стварылі
І клеткі утварылі з іх.
1369 А з
клетак ўраз жыццё паўстала
Ў адзінстве ўсіх сваіх структур,
Бо доўжылісь працэсы стала,
Як ішоў спад тэмператур.
1370 Жывая
клетка – цуд прыроды,
Паўстала мігам з небыцця,
Каб на Зямлі былі заўсёды
Стварэнні дзіўныя жыцця.
1371 Жыццё
паволі паяўлялась,
Фарміраваўся клетак рад,
Калі ужо скандэнсавалась
Злучэнняў арганічных шмат.
1372 Ў
стацыянарны стан планета
Прыходзіла працяглы час,
І ў гэтым інтэрвале мэта
Стварэння здзейснілася ўраз.
1373 Была цудоўным
рэзультатам:
Жыццё паўстала на Зямлі,
Бо непадобна сваім складам
Пленетам, к Сонцу што прыйшлі.
1374
Стварэнне – цяжкае заданне,
Жыццё не выпадак – закон,
Яно – як форма існавання,
Таму стварыў жывое ён.
1375
Стварылась форм жыцця багата,
Заканамерны стаўся акт,
А сіла дзеючая – атам,
Цудоўны для стварэння факт.
1376
Магутны атам – цуд прыроды,
Іначай і не можа быць,
Ў ім поруч Боскае заўсёды,
Каб праз яго жыццё стварыць.
1377 Хоць
крыху на душы трывожна,
На суд свой погляд аддаю,
Але папраўкі ўнесці можна
Ў мадэль складаную маю.
1378
Магчыма, дзе што негатыўна,
Мо, памылковая уся,
За крытыку, што канструктыўна,
Удзячны вельмі буду я.
1379 Працэс
трываў адначасовы
Вакол: на сушы і ў вадзе,
Калі прыдатныя умовы,
Тады стварэнне скрозь ідзе.
1380 Як
рэчывы кандэнсавалісь,
Ў ваду пачалі ападаць,
З іх клеткі жвава утваралісь,
Каб гідрасферы жыццё даць.
1381 Жыццё!
Вакол яго нямала
Цяпер на сушы і ў вадзе,
Бо ДНК не выбірала
Скандэнсавацца як і дзе.
1382
Ўтварылась ДНК нямала,
Якой істота можа стаць?
Яна на сушу пападала
І у ваду магла папасць.
1383 Але,
там клеткі утварылісь,
Былі ў стыхіі як сваёй,
Істоты з клетак паявілісь,
Каб жыць адвечна толькі ў ёй.
1384 Пачалі
жыць адначасова
Ўсе віды, было многа іх,
На сушы, дзе былі умовы,
І ў бездані глыбінь марскіх.
1385
Зародкі з клетак ўзніклі з часам
І пачыналі развіццё,
Вакол стваралася адразу
Ўсё разнастайнае жыццё.
1386 Зямля
паволі астывала,
Хапала знешняга цяпла,
Тэмпература стан трымала,
Як ў лоні матчынам была.
1387
Адкрылась каб жыццю дарога,
Каб на Зямлі адвечна быць,
Ўсяму, што ў свеце ёсць жывога,
Зародкі трэба утварыць.
1388 Цяпер
з зародкаў ўсе істоты,
Дарослымі ўраз нельга стаць,
Жыццё мажліва без турботы
Зародкам толькі аднаўляць.
1389 Нішто для
Бога перапона,
З зародка пачынаў Хрыстос,
Бо беззаганнай Дзеве ў лона
Паслаў Бог Божы дар з нябёс.
1390 Таму
няпростае пытанне:
Знайсці ў мадэлі механізм,
Каб ведаць, як жыццё паўстане,
І будзе жыць як арганізм?
1391 Як
нарадзіцца мог без маткі
І забяспечыць плод сябе?
І як пайшлі жыцця пачаткі
Адразу ў жорсткай барацьбе?