Анатолій Балуценка
1213 Было
цудоўнае здарэнне,
Што утварылісь на Зямлі
І арганічныя злучэнні.
Пачатак дзе яны ўзялі?
1214 Адкуль
знайшліся кампаненты,
Каб ўсю арганіку ўтварыць,
Даць для стварэння элементы,
Пасля жыцця не загубіць?
1215
Калісьці аддзлілась маса,
Што ёсць ў час гэты на Зямлі,
Яна тады ўяўляла плазму,
Звычайнай не было кары.
1216 Змяншаўся
ціск высокі стала,
І рэчывы маглі паўстаць,
А плазма пераход пачала,
Каб вадкасцю гарачай стаць.
1217
Ўзнікалі рэчывы ў імгненне,
Яны без цяжкасці маглі
З тых атамаў стварыць злучэнні,
Ў астатку што яшчэ былі.
1218 Як
неарганіка ў дастатку
Ўтварылась, яшчэ выбар быў,
Каб і арганіку з астатку
Працэс паволі утварыў.
1219
Астатак важны быў даволі,
Каб іншай выбарка была,
Зямля арганіку ніколі,
Каб мець жыццё, не набыла.
1220
Планеты новая структура
Ў стацыянарны стан ішла,
Зніжалася тэмпература,
Кандэнсавалась рэчыва.
1221 Ні ў
магме, і ні ў літасферы
Арганікі не можа быць,
Яна – падарак атмасферы,
Каб на Зямлі жыццё стварыць.
1222 І
рэчывы з нябёс ляцелі,
Як снег, спадалі на Зямлю,
Тэмпературу яны мелі
Для кандэнсацыі сваю.
1223
Працэсы выпадання масы
Займалі вельмі доўгі час,
Як комплекс ўвесь сабраўся разам,
Стварыў жывую клетку ўраз.
1224 Бо
клетка – існавання форма,
І атам яе сілай склаў
Так, як уявы нашай норма:
Складаны надта мінерал.
1225 Ўсе
арганічныя злучэнні,
Што ёсць ў час даны на Зямлі,
З першапачатку утварэння
Ў структурах сталасць набылі.
1226
Ўтварылася у літасферы
Шмат мінералаў, шмат тэкстур,
Так і арганіка без меры
Змагла стварыць сваіх структур,
1227 Што
маюць розную прыроду,
І разнастайныя яны,
І ланцугі іх з вугляроду
Любой маглі быць даўжыні.
1228 Хоць
вугляроду вельмі мала
Ў працэнтным складзе на Зямлі,
Ды болей двух мільёнаў стала
Статус злучэнняў набылі.
1229
Арганікі шмат спала з неба,
Злучэнняў больш, чым ўсіх другіх,
Каб шлях жыцця знайсці, не трэба
Ствараць з кары ва ўяве іх.
1230 Як ў філасофскім
браць значэнні,
Адзінства рэчывам дано:
Неарганічныя злучэнні
І арганічныя – адно.
1231
Тэрміналогія такая
Карысці болей надае,
Зямлю матэрыя стварае,
А формы розныя яе.
1232
Тэмпература расплаўлення
Не можа той мяжою быць,
Каб сутнасць рэчыва ў імгненне
Ужо зусім другім лічыць.
1233 Ішоў
працэс ахаладжэння,
І плазма рэчывы дала,
Тэмпература іх стварэння
Свая у кожнага была.
1234
Арганіка пазней стваралась,
Скандэнсавалася тады,
Калі кара усталявалась,
Ды не было яшчэ вады.
1235 Злучэнні
з пары утварылісь
І на паверхню ўраз ляглі,
На кантынентах размясцілісь
І на базальтах ўсёй Зямлі.
1236 А як
вада кандэнсавалась,
Дажджы гарачыя пайшлі,
Часткова рэчыва змывалась,
Хоць засталось шмат на зямлі.
1237 Ды
рэчывы усё ж засталісь,
Былі на сушы дзе-нідзе,
У купкі іншыя збіралісь,
Што плавалі ў той час ў вадзе.
1238 Як
гідрасфера утваралась,
Калі сканчаўся час дажджоў,
Арганіка кандэнсавалась
І на Зямлю спадала зноў.
1239 Працэс
ішоў павольна дужа,
Змаглі арганіку набыць
Прастора водная і суша,
І біямасу утварыць.
1240
Гарачыня паціху гасла,
І ззяла сонца над Зямлёй,
Былі вада і біямаса,
Стварылась каб жыццё на ёй.
1241
Стварылась дзіва залатое,
Ёй, біямасе, вечна жыць,
Каб утварылась ўсё жывое,
Зямлю каб шчодра засяліць.
1242 І
зберагалась маса стала,
Зямля стэрыльнаю была,
Яшчэ бактэрый не стварала
І біямасу зберагла.
1243 Як
рэчывы ужо паўсталі
У чаргу кожнае сваю,
Таўшчэзным слоем ападалі
Яны на голую Зямлю.
1244 У
водных ўмовах непрывычных
Збіралась маса дзе-нідзе,
Бо рэчываў шмат арганічных
Нерастваральныя ў вадзе.
1245 Баланс
тэмпературны крочыў,
Але хапала і цяпла,
Тэмпература ўдзень і ноччу
Амаль аднолькавай была.
1246
Вільготны клімат, не суровы,
Святла хапала і цяпла,
Інкубацыйныя умовы
Зямля у гэты час дала.
1247
Ўтварылась добрая падстава,
Каб пачыналась развіццё,
Сыравіны было нямала,
Каб на Зямлі стварыць жыццё.
1248 Што у
мадэлі няма шкоды
Сведчыць амінакіслата,
Якая ў горных ёсць пародах
Там, дзе падземная вада.
1249
Амінакіслата ўтварала
Структуру сталую сваю
Яшчэ раней, калі папала
З вадой глыбока пад зямлю.
1250 Ўсё ў
раўнавазе у прыроды,
Заўжды працэсы так ідуць,
Змяняюць стан без перашкоды:
Аднімуць там, там дададуць.
1251 Як
утварылась біямаса,
Злучэнні створаны былі,
І з той пары нязменна з часам
Канстанта сталая Зямлі.
1252 Хоць
неарганіка нямала
Ўплывае на расліны рост,
Расліна згіне, мінералы
Зямлі зноў аддае наўпрост.
1253 Бо
неарганіка адразу
З арганікай Тварцом даны,
Асобная у кожнай маса,
Ды ў коле замкнутым яны.
1254 Ніякай
не ўяўляе тайны
Свет мінералаў, іх тэкстур,
Такі складаны, разнастайны.
А колькі ён дае структур!
1255 Свет
арганічны без праблемы
Структуры утварыў свае,
Біялагічныя сістэмы –
Матэрыі стан, від яе.
1256 Таму
патрэбна біямасу,
Як стан звычайны, разглядаць,
Належыць што к другому класу,
Жывое здатна утвараць.
1257 Але,
як адбылося гэта?
І як магло жыццё паўстаць?
Як набыла жыццё планета,
Лепш паслядоўна разглядаць.
1258 Як
паднімаць тэмпературу,
Стан цела зменіцца праз час,
І цвёрдую сваю структуру
На вадкасць зменіць або газ.
1259
Біялагічныя злучэнні,
Калі іх моцна награваць,
Структуру зменьваюць ў імгненне,
Зыходнымі не могуць стаць.
1260 Яны
згараюць, і няздатны
Арганіку зноў утварыць,
Таму арганіка выдатна
Пераўтварылась так, каб жыць.
1261
Тэмпература, без сумнення,
Зніжалась, не адзін, мо, год,
Прыйшла пара для утварэння
Ўсіх нуклеінавых кіслот.
1262 І на
Зямлю яны спадалі,
А вынік гэтага такі:
Амінагрупы утваралі
І разнастайныя бялкі.
1263 А з ланцужкоў
ўраз, дынамічна
Спіраль закручана была,
Бо сіла сувязей хімічных
Працэс спантанна правяла.
1264 Не
было доўгага чакання,
Бо і фермент прыдатны быў,
Так як працэс кандэнсавання
Ўвесь шэраг рэчываў стварыў.
1265
Нуклеацыды утварылі
І РНК, і ДНК,
Адвечныя працэсы былі,
Працэсы сінтэзу бялка.
1266 Умовы
сінтэзу змянялісь,
Ён безліч рэчываў даваў,
Бялкі, ферменты утварылісь,
Іх шэраг тысячы складаў.
1267
Біялагічнае злучэнне
Складаней значна усяго,
Яно – сіл атамных стварэнне,
Актыўнасць сталая ў яго.
1268
Сінтэзаваныя навукай
Па-за істотаю бялкі,
І вынік можа быць парукай:
Для ўсіх бялкоў быў шлях такі.
1269 Была
прыродная пяшчотнасць,
Цяпло стабільнае заўжды,
Высокаю была вільготнасць
Хапала рэчывам вады.
1270 Зямлі
прасторы бялкі мелі,
Іх гідратацыя ішла,
У выніку стваралісь гелі,
Калыска для жыцця была.
1271
Ажыццявіць каб годна мэту,
Скандэнсавалісь і ляглі
У біямасу з геля гэту
Злучэнні, што жыццё далі.
1272 Бялкі
пачалі ўраз злучацца,
Ўтваралі хутка ДНК,
І сталі комплексы стварацца
Свае для кожнага бялка.
1273 Каб
для хімічнага злучэння
Нейтральным і стабільным стаць,
Структуры ўзніклі за імгнення,
Каб сувязі кампенсаваць.
1274
Стварылісь розныя па складу,
Па сталай масе ДНК,
Трыплетаў кодавых парадак
Даў сінтэз іншага бялка.
1275
Адрозненнем структур сур’ёзных
У нуклеінавых кіслот
Стварылась мноства відаў розных:
Раслінны свет і свет істот.
1276
Структуры разнастайных відаў
Змаглі кіслоты утварыць,
Бо ў складзе іх нуклеацыдаў
Аж да мільёна можа быць!
1277 Ды
нават і ад змены дробнай,
Хоць на адзін нуклеацыд,
Структура стане непадобнай
І дасць другі жывога від.
1278 Бо
інфармацыю ў трыплетах
Якую ДНК нясе,
Такую пабудуе клетку
І створыць арганізм з яе.
1279 А
клетка утварыцца здатна,
Калі ёсць складавыя ўсе,
І каб быў механізм прыдатны,
Які у клетку іх нясе.
1280 Ўраз з
монамераў утваралі
Свае спіралі РНК,
Яны заўжды ажыццяўлялі
Працэсы сінтэзу бялка.
1281 І
паўставаў без перашкоды
Біязлучэнняў цэлы рад:
Тлушчы, ферменты, вугляводы
І рэчываў патрэбных шмат.
1282
Магчымыя прымалісь меры,
Іначай не магло і быць,
З біялагічных палімераў
Жывую клетку каб стварыць.