Анатолій Балуценка
871 Далей
ішоў працэс тварэння,
Парай арганіка была,
Бо быў далёка пункт кіпення,
Скандэнсавацца не магла.
872 Ды
стылі паступова нетры,
Ішла ў стабільны стан Зямля,
І пара, што была ў паветры,
Кандэнсавалась спакваля.
873
Злучэнняў розных надта многа
Лунала парай над Зямлёй,
Яны кандэнсавалісь строга
Згодна ўласцівасці сваёй.
874 Працэс
быў не занадта скоры,
Арганікі стварылась шмат,
Аб гэтым сведчаць нафты моры
Ды іншых спалучэнняў рад.
875 Ў
стварэння час Зямля бясконца
У раўнаважны стан ішла,
Цяпло давала звонку Сонца,
Шмат унутры было цяпла.
876 Цяпла і
вільгаці багата
Было тады па ўсёй Зямлі,
І утварыўся інкубатар,
Ў яго ўсе рэчывы ляглі.
877
Тэмпература ападала,
І ўзровень стаў яе такі,
Што без праблем ўтваралісь стала
З асобных атамаў бялкі.
878 Чаму
працэс здзяйсняўся гэты:
Стварыць арганіку Зямлі?
Таму, што атамы ў паветры
Ўсе адпаведныя былі.
879 Закон
дыскрэтнасці ў прыродзе
Не даў аднолькавасць зрабіць,
Стваралісь рэчывы з ім ў згодзе,
Каб разнастайнасці набыць.
880
Таксама, як стваралісь нетры,
Было ў іх мінералаў шмат,
Стварыўся з атамаў ў паветры
Злучэнняў арганічных рад.
881 Яны, амаль
без перашкоды,
Скандэнсавацца ўсе змаглі,
З іх многія папалі ў воды,
Пластом на сушы заляглі.
882 Ляжаў
паўсюдна пласт глыбокі,
Быў біямасай ўсёй Зямлі,
З яго пайшлі жыцця вытокі.
З яго ўсе створаны былі.
883
Стэрыльная Зямля, крытэрый
Такі патрэбна дапусціць,
Бо не было яшчэ бактэрый,
Каб біямаса магла згніць.
884
Злучэнні ў гелі біямасы
Ў стан пераходзілі другі,
І новыя стваралі класы,
Біямалекул ланцугі.
885 Бо для
рэакцый ўсе умовы
Тады спрыяльнымі былі,
Зусім быў клімат не суровы
І ціск нармальным на Зямлі.
886 Было
вільготнасці даволі,
Цяпла было заўсёды шмат,
Ішлі рэакцыі паволі,
Пласт рэчываў быў тэрмастат.
887
Злучэнняў вельмі шмат паўстала,
Такімі ім патрэбна стаць,
Бо поле атамаў спрыяла,
Каб так злучэнні будаваць.
888 Узнік
злучэнняў шэраг новы,
Бялкі ўсе створаны былі,
Ў той час прыродныя умовы
Змяніць злучэнняў не маглі.
889 Жыццё
не ўзнікла выпадкова:
На сушы, ў водах ўсёй Зямлі
З’явілася адначасова,
Дзе створаны бялкі былі.
890 З
біялагічнай гэтай масы
Пайшоў ўсяго жывога род,
Стварылісь рэчывы адразу,
Што неслі генетычны код.
891 Шмат іх
змяшчала біямаса,
Набыла частка развіццё,
Яны ў умовах гэтых з часам
Змаглі даць новае жыццё.
892 Была к
жывому маса блізкай,
Усім служыла для яды,
З’явілася жыццю калыскай,
А потым перайшла ў грунты.
893 Як
дождж гарачы праліваўся
І напаўняў вадой Зямлю,
Рэльеф яе карэктаваўся,
І форму шар набыў сваю.
894 Тады
ўтварылась маладая
Планета новая –Зямля,
Тэмпература ападала
У наваколлі спакваля.
895 Ды пры
такой тэмпературы
Не ў стане існаваць жыццё,
І не было жывой структуры,
Было навокал небыццё.
896
Тэмпература паніжалась,
І набліжаўся важны час,
Жывое на Зямлі стваралась,
Каб шуганула жыццё ўраз.
897
Тэмпературны фон меў змену,
Зямля ў стан сталы перайшла,
Яна рэжым цеплаабмену
Такі, яе зараз, набыла.
898
Ўтварыліся ў прыродзе цыклы,
Змяняўся спакваля сезон,
Здаўна рэжым быў гэты звыклы
І паўтараўся, як закон.
899 І ноч,
і дзень змянялісь стала,
І гэты цыкл адвечна быў,
Жывое каб адпачывала,
Істоты набіралісь сіл.
900 Рэжым
істотам надта звыклы,
Адвечны ён, не набыццё,
Раней ўжо утварылісь цыклы,
Прыстасавалась к ім жыццё.
901 Бясконца ёсць з чаго здзіўляцца,
Як гарманічна ўсё вакол!
Ды хто не змог прыстасавацца,
У цыкл жыццёвы не ўвайшоў.
902 Жыццё стварылася
цудоўна,
Ды не загінуць каб, а жыць,
Ўсяму жывому, безумоўна,
Патрэбна стала есці, піць.
903 Жывёла
гэта ці расліна,
Ніякай розніцы няма,
І ежу нейкую няспынна
Шукае кожны нездарма.
904 Таму,
калі жыцця асновы
Мадэль імкнецца разглядаць,
Ёй трэба мець адказ гатовы:
Дзе жыўленне жывому ўзяць?
905 Бо, як
не будзе харчавання,
І як не будзе чаго піць,
Умоў няма для існавання,
Каб фауне і флоры жыць.
906 І факты
сведчаць, без сумнення,
Што эвалюцыя – падман,
Адзіны толькі акт стварэння,
Жыццё ўраз заняло свой стан.
907 Хоць
гель з арганікі – загадка,
Але жыццё ў сабе стварыў,
Для ўсіх адразу быў, як матка:
Цяпло даваў, паіў, карміў.
908 Яшчэ ў
газападобнай сферы
Лунала пара над Зямлёй,
Пасля ўтварэння літасферы,
Скандэнсавацца каб на ёй.
909
Тэмпература паніжалась,
Настаў кандэнсавання час,
З пары арганіка ўтваралась,
Вада Зямлю заліла ўраз.
910 Як
рэчывы скандэнсавалісь,
На літасферу ляглі ўраз,
Ў паветры газы заставалісь,
Якія ёсць і ў гэты час.
911 Пасля
такога катаклізму
Было паветра на Зямлі,
Няма прычын і мезханізму,
Каб змены нейкія прайшлі.
912 Жыццё
стварылася цудоўна,
Жывому каб, як зараз, жыць,
І атмасфера, безумоўна,
Заўжды павінна сталай быць.
913 Магчымы
цуд неверегодны:
Як акіслення мінуў час,
Застаўся кісларод свабодны,
У атмасферу ўвайшоў ўраз.
914 Бо
кісларод складае нетры,
Яго шмат на Зямлі ўнутры:
Дваццаць адзін працэнт ў павертры,
І сорак сем ў яе кары.
915 І
недахопу кіслароду
Ў час гэты не павінна быць,
Бо сіл няма змяніць прыроду,
Жыцця б не удалось стварыць.
916 Бо
паклады нафты і газу
Даюць падставы гаварыць:
Хапала рэчываў адразу,
Каб біямасу утварыць.