2.9.9. Горныя сістэмы

 

 

Анатолій Балуценка

http://ab30br.narod.ru

 

 

766  Гіпотэз шмат, але няясна,

Як горы могуць паўставаць,

Бо не тлумачаць падрабязна,

Патрэбна механізм ствараць.

 

767  І сілы ведаць пажадана,

Якія здатны працаваць,

Каб апускаць дно акіянаў,

І горы ўгору паднімаць.

 

768  Як ціск паменшыўся раптоўна,

І пашыралась Прадзямля,

Працэс праходзіў паслядоўна,

Кара застыла спакваля.

 

769  У літасферы за імгненне

Ўсё пашырэнне не прайшло,

Далей трывала пашырэнне,

Кару да трэшчын прывяло.

 

770  Кары магутныя асновы

Раней былі на Прадзямлі,

Таму вялікія расколы

Праз кантыненты не прайшлі.

 

771  Расколы ўсе пры пашырэнні

З базальту ўразілі абшар,

Яны прабеглі за імгненні

Амаль праз цэлы зямны шар.

 

772  І магма пацякла ў расколы,

Каб раўнавагу падтрымаць,

Гор шэраг паднімаўся новы,

Хрыбты пачалі утвараць.

 

773  Ў кары з базальту без праблемы,

Як не было яшчэ вады,

Ўтварылісь горныя сістэмы,

Як пасярэднія хрыбты.

 

774  Засталісь гэтыя разломы,

Хоць утварыліся даўно,

Іх назва рыфтавыя зоны,

І пашыраюць яны дно.

 

775  І ажываюць час ад часу,

Актыўныя ад той пары,

Выходзіць магма там адразу,

Дзе вельмі тонкі пласт кары.

 

776  Кара з базальту ў акіяна

Рэльеф складаны набыла,

Змяняла стан бесперастанна,

Балансіроўка ў ёй ішла.

 

777  За спробай аднаўлялась спроба,

Кара ламалася не раз,

Бо па законах гіраскопа

Стваралась раўнавага мас.

 

778  Бясконцая карэктыроўка,

Змяняе твар кары яна,

Амаль уся балансіроўка

Ідзе заўжды праз кару дна.

 

779  І магме рэдка удаецца

Змяніць у сталай сушы стан,

Землетрасенне распачнецца

Або пачне рабіць вулкан.

 

780  Есць у расколаў свой малюнак,

І паўтараецца ён зноў,

Нязменна сталы іх кірунак,

Яны ідуць да палюсоў.

 

781  Ўтварыцца гэтыя расколы

Па паралелях не маглі,

Так дысбаланс ствараў умовы,

Біццё каб зменшыць на Зямлі.

 

782  Зямля свой выгляд набывала,

Баланс змяняла шляхам спроб,

Знімала масу, дабаўляла,

Бо слушна дзеяў гіраскоп.

 

783  Як гіраскоп – цвёрдае цела,

Каб абурэнне устраніць,

Ўвойдзе ў прэцэсію умела,

Каб ўраз нахіл асі змяніць.

 

784  Але зусім другая справа,

Як магма вадкая ўнутры,

Яна ўраз дысбаланс змяншала,

Магла выходзіць з-пад кары.

 

785  Як момант сіл стваралі масы,

Вось непатрэбна адхіляць,

За лік перамяшчэння магмы

Біццё магчыма устраняць.

 

786  Таму, як маса стан змяніла,

Планета адгукалась так,

Што магма ўпадзіны рабіла

Ці паднімалася ў гарах.

 

787  Цяжар магутны ці сцісканні

Кару няздатны разбурыць,

А механізм балансавання

Рэльеф у змозе утварыць.

 

788  І радыяльным быў заўсёды

Напрамак тэктанічных сіл,

Тангенцыяльны сціск пароды

Паўторным у працэсе быў.

 

789  Сціск з расцяжэннем, іх альянсу

Няпроста тлумачэнне даць,

Ды толькі дзея дысбалансу

Магла іх разам аб’яднаць.

 

790  Калі вада скандэнсавалась,

Рэльеф змяніўся у Зямлі:

Дно акіянаў паглыблялась,

І горы у адказ раслі.

 

791  Але Зямля не адцуралась

Кары мінулай Прадзямлі,

Таму кара дэфармавалась,

Разломы праз яе прайшлі.

 

792  Планета стала намагалась

Ўсе масы так размеркаваць,

Каб раўнавага зберагалась,

Біцця асі не дапускаць.

 

793  Гіраскапічнаю сістэмай

Заўжды у змозе быць Зямля,

Каб хутка справіцца з праблемай,

Ссувае магму спакваля.

 

794  Калі ўсе дзеючыя сілы

Дакладна ў шары разглядаць,

У ім статычны шлях бяскрылы,

Дынаміку патрэбна браць.

 

795  Калі ствараць мадэлі схему,

Ў адрыве з’яў не трэба браць,

А як агульную сістэму

Зямлю ўсю лепей разглядаць.

 

796  Калі здарыцца змена дзесьці,

Яна не пройдзе без слядоў,

А адгукнецца ў іншым месцы,

Там змена паўтарыца зноў.

 

797  Але ў прагнозах поспех малы,

Ўтварыцца горы мелі шанс,

Ды поруч праляглі правалы,

Бо вымагае так баланс.

 

798  Калі вада кандэнсавалась

І масу стала дадаваць,

Каб кантынентам набыць сталасць,

Баланс патрэбна утрымаць.

 

799  Але задача са складаных,

Каб магма цераз іх прайшла,

Кара таўсцей, чым ў акіянах,

На іх у сем разоў была.

 

800  Прабіцца магма намагалась,

Дзе трэшчыны раней прайшлі,

Калі кара адаптавалась

На новы радыус Зямлі.

 

801  Напрамак гор ды іх памеры

Такую форму набылі,

Як ў старажытняй літасферы

Разломы ў час былы прайшлі.

 

802  Таму і горныя пароды

Па складу іншымі былі,

Бо магма ў масе іх заўсёды,

Што паднялась з глыбінь Зямлі.

 

803  Кантынентальныя платформы,

Наследнікі кары старой,

І склады, і абрысы формы,

Як сведкі долі іх былой.

 

804  Не ўзнікне гор ў іх, без сумнення,

Такой не будзе навіны,

Ад пачатковага стварэння

Збалансаваныя яны.

 

805  Дзе ж моц, што дно ўраз паглыбіла?

За чый лік гмахі гор ўзраслі?

Пакуль адна такая сіла:

Момант інерцыі Зямлі.

 

806  Дзе ўзніклі трэшчыны ў прасторы

Ў свой час ў кары на Прадзямлі,

Там потым паўставалі горы,

Так горныя хрыбты прайшлі.

 

807  Ў кары знайшлось шляхоў нямала,

Паўсюдна трэшчыны былі,

І там, дзе масы не хапала,

Ўраз горы ў трэшчынах раслі.

 

808  Раскол вялікі або дробны,

Залежна, дзе праклаў ён шлях,

Меў сталы выгляд V-падобны

Амаль заўжды па берагах.

 

809  Быў выхад магмы на прасторы,

І ў большасці мацярыкоў

Скалістыя паўсталі горы,

На іх амаль няма грунтоў.

 

810  Калі разлом праходзіў роўна,

Гарам ён форму надаваў,

Да іх належаць, безумоўна,

Такія горы, як Урал.

 

811 Калі раскол быў л-падобны,

Ў ім горы іншыя раслі,

І выгляд быў у іх асобны,

Кару без страты паднялі.

 

812  Таму скалістых гор нямала,

Стварэнняў магмы маладой,

І тых, дзе магма узнімала

Асадкаў старажытніх слой.

 

813  Калі кара адаптавалась

На новы радыус Зямлі,

Праломаў многа утваралась,

Шчыльней каб пліты прыляглі.

 

814  Каб ад былой кары платформу

На новы шар прыстасаваць,

Краям расцягваць трэба форму,

А цэнтр платформы пралмаць.

 

815  Праломы ў выглядзе падковы

І гарам форму прыдаюць,

Стварылі трэшчыны умовы,

Так горныя хрыбты ідуць.

 

816  Геолагам незразумела,

Чаму ёсць горныя хрыбты,

Ідуць што незвычайна смела

У розныя бакі заўжды.

 

817  Калі працэс гораўтварэння

Узводзіў гор вялізны гмах,

Хрыбты ўзнікалі у імгненне,

Ў адным напрамку быў іх шлях.

 

818  Такое як магло здарыцца:

Гару перасякла гара?

Працэс мог без праблем адбыцца,

Была ранейшая кара.

 

819  Бо горы на Зямлі ўтваралісь

І па сваіх шляхах прайшлі,

Былыя горы заставалісь

На літасферы Прадзямлі.

 

820  На Прадзямлі стваралі горы

Балансавання механізм,

Працэс імклівы быў і скоры

К нулю прыводзіў дынамізм.

 

821  Не трэба і эксперыменты:

Ўся літасфера Прадзямлі

Пераўтварылась ў кантыненты,

А горы ўжо на іх былі.

 

822  Хаця ў умовах новых гэтых

Старыя горы засталісь,

Ды, каб баланс быў у планеты,

Другія паднімалісь ўвысь.

 

823  Калі пры моцным расшырэнні

Ствараўся новы твар Зямлі,

Платформы разышлісь ў імгненне,

І дзе патрэбна, там ляглі.

 

824  Ў Зямлі, як ў іншых цел фізічных,

Каб дысбаланс скарэктаваць,

Працэсаў шэраг тэктанічных

Пачаў ўраз горы паднімаць.

 

825  Паўсталі горы маладыя,

Каб зменшыць шара дысбаланс,

На іх шляху былі старыя,

Стваралі пэўны дысананс.

 

826  Таму ў кары такія складкі,

Што утвараюць ланцугі,

Напрамкі задаюць загадкі,

Сюды – адзін, туды – другі.

 

827  Гораўтваральныя працэсы

Бясконца на Зямлі ідуць,

На экзагенныя эксцэсы

Яны адказ заўжды даюць.

 

828  На Прадзямлі стварылі горы

Рэльеф складаны на кары,

Былі калісьці дном у моры,

Дайшлі да сённяшняй пары.

 

829  Заўсёды горы паднімалісь

І паднімацца будуць зноў,

На змены масы адгукалісь,

Працэс балансу каб ішоў.

 

830  Перамяшчалісь масы стала,

Баланс вядзе сваю ігру,

Зямлю біццё каб не спаткала,

Што ссуне ўніз, а што ўгару.

 

831  Таму Зямля заўжды жывая,

Такой была і ёсць кара,

Аб раўнавазе пільна дбае

Ад стратасферы да ядра.

 

Змест     Далей

 

 

 

Hosted by uCoz