2.9.10. Новая планета – Зямля

 

 

Анатолій Балуценка

http://ab30br.narod.ru

 

 

832  Калі вада дажджом гарачым

Лягла ў даліны спакваля,

Стварылась цалкам, і няйначай,

Планета новая – Зямля.

 

833  Здаўна было цікава людзям,

Працэс як можна паясніць.

Ніколі шар зямны не будзе

Работу лішнюю рабіць.

 

834  Прырода эканомна значна,

І оптымум – яе закон,

Як ў дзеянні мэты нябачна,

Адкіне гэту дзею ён.

 

835  Мадэль прыроды не падмане,

Як ў дзеі сіл не адшукаць,

Бясспрэчна, што Зямля не стане

Пліт віртуяльных пасуваць.

 

836  Сфарміравалась літасфера,

І шар у раўнавазе быў,

Як паўставала гідрасфера,

Зноў дысбаланс рэльеф тварыў.

 

837  Таму такія перапады

Ў вышынях у зямной кары,

Калі ў даліне былі страты,

Расла вяршыня у гары.

 

838  Баланс здабыць – працэс складаны,

Дзе трэба масу дадаваць,

І вывяргаюцца вулканы,

Каб раўнавагу падтрымаць.

 

839  На сушы мала ёсць вулканаў,

Бо вельмі моцны яе слой,

Яны – здабытак акіянаў,

Баланс стваралі пад вадой.

 

840  Калі вулканы ажываюць,

Землетрасенні не ідуць,

Яны напружанні здымаюць

І разбурэнняў не даюць.

 

841  А магма так перацякае,

Каб дысбаланс ліквідаваць,

І там, дзе масы не хапае,

Вулканы могуць дадаваць.

 

842  Есць экзагенных змен нямала,

Ссуваюць масы цэлы час,

Моманты сілы шара стала

У раўнавагу ўводзяць ўраз.

 

843  Але напружанні пры гэтым

Мацней кары павінны стаць,

Змяняецца рэльеф планеты,

Каб раўнавагу не страчаць.

 

844  Кару Зямлі, яе украсы,

Патрэбна стала разбураць,

Як магма не дабавіць масы,

Не зможа раўнавагі даць.

 

845  Перацякае магма стала

У вадкай сферы на Зямлі,

Яна біццё заўжды зніжала,

Калі абуранні былі.

 

846  Каб масы не перамяшчалісь,

Бясконца сталымі былі,

Землетрасенні б не здаралісь,

Вулканы спалі б на Зямлі.

 

847  Зямля ў будове цела рысы

Ад Прадзямлі былой ўзяла,

Кары змяніліся абрысы,

Ўнутры будову зберагла.

 

848  Знішчае атам ціск крытычны,

Нармальна нельга існаваць,

Стан ў сціску рэчыва фізічны

Халоднай плазмай трэба зваць.

 

849  Энергіі патэнцыяльнай

Ў ядры Зямля шмат набыла,

Выток энергіі рэальны,

Зямля астыла б без цяпла.

 

850  Знікае пад звышціскам атам,

Як патупова ціск зніжаць,

З часцінак атамаў багата

Магчыма рэчываў складаць.

 

851  Шмат розных атамаў ўзнікае,

Каб шэраг рэчываў ўтварыць,

Магчыма, поле так ўплывае,

Каб разнастайнасць ім набыць.

 

852  Цяпер кара Зямлі нямала

Горных парод і руд дае,

Ёсць вельмі многа мінералаў

Ў скарбніцах нетраў у яе.

 

853  Іх мноства нават непрыметна,

Злучэнні рознымі былі,

Ў прыродзе ўсё заўжды дыскрэтна,

І ўсё дыскрэтна на Зямлі.

 

854  З граніту лёгкія пароды

Былі ў кары на Прадзямлі,

Пры росце гор без перашкоды

Ў іх магмы цяжкія зайшлі.

 

855  Ўсе старажытнія пароды –

Дно акіянаў Прадзямлі,

І глеба ёсць на іх заўсёды,

Асадкі з даўніны ляглі.

 

856  Працэс стварэння надта бурны,

Цяпло патрэбна вылучаць,

Каб потым стан тэмпературны

Стацыянарны атрымаць.

 

857  І надышлі часы такія,

Што выпраменьвалась цяпло

Як раз у колькасцях, якія

На Зямлю Сонца дадало.

 

858  Тэмпература на планеце

Ў стацыянарны стан прыйшла,

Баланс трымае у сусвеце,

Які калісьці набыла.

 

859  Каардынатная адменнасць

З мінулых ёсць яшчэ часоў,

Бо бездакорная нязменнасць

Тэмпературных паясоў.

 

860  Зямля энергію ад Сонца

Няспынна цэлы час бярэ,

Стан сталы у яе бясконца,

Зямля цяпло не аддае.

 

861  Складаная Зямлі будова,

Няпроста тайну зразумець,

Ды склалась добрая умова,

Каб для жыцця калыску мець.

 

862  Ў планеты дзіўная дарога,

Загадак шмат дае яна,

І таямніц цудоўных многа,

Адкрыць іх трэба ўсе спаўна.

 

863  Прыход у стан стацыянарны

Важнейшым для планеты быў,

Пераўтварэння шлях нямарны:

Жыццё Бог дзіўнае стварыў.

 

864  Жыццё паўстала на планеце

Не на працягу доўгіх год,

Пакуль адзінае ў сусвеце,

Зазнала безліч перашкод.

 

865  Тэмпература убывала,

Стварэння надышлі гады,

Вакол вады было нямала,

З парод падробленых грунты.

 

866  І былі з мінералаў нетры,

Пара тварэння надышла,

Бо ўся арганіка ў паветры,

Як пара рэчываў, была.

 

867  Арганіка кандэнсавалась

Пазней павольна, спакваля,

З яе шмат рэчываў ўтваралась,

Каб набыла жыццё Зямля.

 

868  Не вельмі простае заданне:

Адкуль Зямля і твар яе?

Але на кожнае пытанне

Мадэль мая адказ дае.

 

869  Напэўна, будуць і сумненні,

Магчыма, не папаў у цэль,

Але у творчыя імгненні

Такой пабачыў я мадэль.

 

870  Раздзел “Жыццё” яшчэ чакае,

Перакананы ў гэтым я:

На існаванне права мае

Мадэль складаная мая.

 

Змест     Далей

 

 

 

Hosted by uCoz