Анатолій Балуценка
694 Калі
паўсталі кантыненты,
Кара ўтварылась на Зямлі,
То нават дробныя фрагменты
Маларухомымі былі.
695 Змен
экзагенных у планеты
Быць не магло яшчэ тады,
Бо на Зямлю ў перыяд гэты
Яшчэ не ўпаў цяжар вады.
696
Гарачыня яшчэ трывала,
Ў граніце трэшчыны прайшлі,
Скарынка ўжо базальт скавала
На ўсёй паверхні у Зямлі.
697 Да
раўнавагі ссунуць масу
Магчымасць добрая была,
Бо магма вадкая адразу
Балансу дамагчысь магла.
698 У час,
калі кара застыла,
Зусім не ціснуў пары груз,
Ды звышвялікая ў ім сіла,
Зямлю чакае землятрус.
699 Каб
раўнавагу далей стала,
Калі кара ёсць, падтрымаць,
Яе прыйдзецца зноў нямала
Ламаць, крышыць, перамяшчаць.
700
Мацярыковыя пароды
Сваю гісторыю прайшлі,
Яны падроблены заўсёды
За надта доўгі час былі.
701 Ў
будове іх няма загадкі,
Быў акіян над Прадзямлёй,
За безліч год ляглі асадкі,
Ўтварылі надта тоўсты слой.
702 Базальт
быў, нібы камень, голы,
Яшчэ занадта малады,
Але, як зменяцца умовы,
Асадкі лягуць праз гады.
703
Разломы, ссувы і разрывы,
Такі кары гранітнай стан,
Ў кары з базальту лёс шчаслівы,
Няма геалагічных ран.
704 Кара
мацярыкоў старая –
Ўся літасфера Прадзямлі,
Кара з базальту маладая
Стварылась толькі на Зямлі.
705 Кара
гранітная, няйначай,
Вялікі набыла памер,
Бо магмы не было гарачай,
Якая на Зямлі цяпер.
706 Базальт
меў таўшчыню малую,
Такой кары патрэбна стаць,
Каб раўнавагу цеплавую
У асяроддзе падтрымаць.
707
Стварэння цуд, ў ім шмат сакрэту,
Свой шлях сканчала Прадзямля,
Перадавала эстафету,
Яе далей нясе Зямля.
708 Памалу
рухаліся справы,
Планеце каб паўстаць Зямлёй,
Рэльеф цудоўны і цікавы
Цяпер этап праходзіў свой.
709 Там,
дзе ў гарачым моры плылі,
Застылі ўсе мацярыкі,
Рэльеф амаль што не змянілі,
На Прадзямлі ён быў такі.
710
Мацярыкі па месцах сталі,
Расплаў даліны утварыў,
Такі рэльеф яны прыдбалі,
Каб шар у раўнавазе быў.
711
Тэмпература паніжалась,
Каля ста градусаў была,
Як раз у гэты час стваралась
Планета дзіўная Зямля.
712 Базальт
застыў, заняў участкі,
Хоць пашырэнне і ішло,
Ды разарваць кару на часткі
Яно ўжо болей не магло.
713 А як
напружанні зрасталі,
Давала трэшчыны кара,
Патокі магмы выцякалі,
Каб ў трэшчыны яна зайшла.
714 Але ўсе
трэшчыны пры гэтым
Зусім нязначнымі былі,
Бо пашырэнні у планеты
Галоўныя ужо прайшлі.
715
Разбураны кары аковы,
Разломы моцнымі былі
Ў складаны час перабудовы
К Зямлі ад старай Прадзямлі.
716 Так пашырэнне
нарадзіла
Планету нашу, твар яе,
Магутная ў ім зараз сіла:
Энергію Зямлі дае.
717 Дно
акіянаў яна шкодзіць,
Дзе вельмі тонкая кара,
Бо магма выхад там знаходзіць,
Як зменшыць ціск прыйшла пара.
718 Зямля
павольна астывала,
Ды без вады яшчэ была,
Тэмпература ападала
І стан крытычны набыла.
719
Кандэнсавацца пара стала,
На Зямлю дождж гарачы ўпаў,
Вадой паверхню залівала,
Базальт гарачы затрашчаў.
720 Бо
несліся вады віхуры,
На дол спадаў магутны шквал,
І перапад тэмпературы
Напружанні ўраз выклікаў.
721 Пароды
сталі разбурацца,
Панесла іх вада з сабой,
Нізіны сталі напаўняцца
Яшчэ гарачаю вадой.
722 Было
вады, як пары, многа,
На Прадзямлі яна павек,
Вадзе знаходзілась дарога,
Стваралісь хутка ручвы рэк.
723 І
паступова напаўнялісь
Даліны на Зямлі вадой,
Але, як масы дадавалісь,
Кампенсаваліся карой.
724 Таму,
калі вада збягала,
Ўтвараўся хутка акіян,
А раўнавага пакідала
Устойлівы ў той момант стан.
725 Як
раўнавага парушалась,
То гіраскоп так кіраваў,
Вадою маса дзе дадалась,
Адразу магму адбаўляў.
726 Дзе
акіян баланс парушыў,
Каб яго стала зберагаць,
Магма праз трэшчыны на сушы
Гарамі стала паўставаць.
727 Калі
вада была ў паветры,
У шара поўны быў баланс,
Змяняць пачала магма нетры,
Адзіны раўнавагі шанс.
728 Бо маса
ў шары была вадкай,
Яна магла перацякаць,
Каб раўнавагу у парадку
За гэты лік і падтрымаць.
729 Таму,
як магма выдалялась
Пад акіянамі са дна,
Там ўраз кара дэфармавалась,
Рабіла трэшчыны яна.
730 На сушы
доўжылісь рэформы,
Там рэкі магмы паплылі
Праз трэшчыны, ад іхняй формы
І горы рознымі былі.
731 І
тэктанічных з’явішч мала
Ў кары базальтавай у дна,
Бо надта тонкай застывала
І менш ссувалася яна.
732 Калі
вада скандэнсавалась,
Прайшла дажджамі спакваля,
Складана надта утваралась
Планета новая Зямля.
733
Тэмпература хоць зніжалась,
Была вялікаю ў той час,
Цяпло з паверхні вылучалась,
Зямля прыходзіла ў баланс.
734 І зноў
здарыўся цуд чарговы:
А як бы больш было вады?
Жыццё спаткаў бы лёс суровы,
Бо сушы не было б тады.
735 Вада
сцякала з сушы ў мора,
Шляхі ёй пракладаў рэльеф,
І рэчышчы стварылісь скора
Для малых і вялікіх рэк.
736 Хачу
заўважыць пры нагодзе:
Чыё лепш аўтарства прызнаць?
Мінула пяць тысячагоддзяў,
Ўдалось працэс як апісаць.
737 Так Бог
сказаў: “Збяруцца разам
З-пад неба воды ўсе ў адно,
І суша з’явіцца хай з часам”.
І стала так ужо даўно.
738 Усё
апісана выдатна
У кнізе Бібліі “Быццё”,
Там выкладаецца дакладна
І пра Зямлю, і пра жыццё.
739 Часам
дабавіць хутка масу,
Дзе неабходнасць ў тым была,
Не удавалася адразу,
Кара прайсці ёй не дала.
740 Ды было
трэба прыняць меры,
Патокі магмы там плылі,
Дзе у гранітнай літасферы
Расколы моцныя былі.
741 Працэс
падгонкі быў складаны,
Як роўна не ўдалось зрабіць,
На дне ўтвараліся вулканы,
Яны маглі кару прабіць.
742 Ў кары
з базальту тоўшчы мала,
Як трэба масу дадаваць,
Ўраз магма моцна падпірала,
Кару магла там расплаўляць.
743 Таму
вулканы і паўсталі
На акіянскім дне вакол,
Яны баланс рэгулявалі
Каб раўнавага прыйшла зноў.
744 Ў старых
платформах, нібы дзіва,
І маладая кара ёсць,
Бо магма ў трэшчыны заплыла,
І старасць ў іх, і маладосць.
745 Ў Зямлі
балансу інтарэсы,
Як воды масай наляглі,
Ўраз эндагенныя працэсы
Ў платформах горы паднялі.
746 Бо
дзеяў гіраскоп адразу,
І сілы знойдзены былі,
Момант інерцыі ўсёй масы
Ёсць пры кручэнні у Зямлі.
747 Свая у
кожнай сілы квота,
І масу рухае сваю,
Але у суме іх работа
Заўсёды роўная нулю.
748 Кара,
планеты ўсёй аснова,
Мае адрозненні свае,
Геалагічная будова
Неаднастайная ў яе.
749 Кара
стваралась надта лоўка,
Неаднароднасць набыла,
Бо цэлы час карэктыроўка,
Каб утрымаць баланс, ішла.
750
Ажыццявіць магчымасць гэту,
Надзейна падтрымаць баланс
І дасягнуць імгненна мэту,
У магмы быў адзіны шанс.
751 Як
раўнавага парушалась,
Бо ўзбагачаўся шар вадой,
Ў ім магма ўраз перамяшчалась,
Зямля баланс трымала свой.
752 Дзе
вада масу дадавала,
Там магма стала выцякаць,
На сушы масы не хапала,
Пачалі горы паўставаць.
753 У магмы
цяжкая дарога,
Прыйшлося ёй кару прабіць,
Было дзе трэшчын надта многа,
Лягчэй заўжды праход зрабіць.
754 Па
літасферы ў акіянах
Таксама трэшчыны прайшлі,
Ва ўмовах пад вадой складаных
Разрывы доўгімі былі.
755 Дзе не
дадала магма масу,
Платформы цэлымі былі,
Але, дзе рухалась, адразу
Разломы праз кару прайшлі.
756 Заўжды
актыўнасць выяўлялі
Разломы ад старых часоў,
Яны і назву атрымалі
Таму рухомых паясоў.
757
Кантынентальныя платформы
Заўжды спакойнымі былі,
Бо там баланс не выйшаў з нормы,
Карэктыроўкі не ішлі.
758 Разломы
моцныя раздольна
Паўторна праз кару прайшлі,
Бо дзеяў гіраскоп няўмольна
І зберагаў баланс Зямлі.
759 Рэльеф
Зямлі не ўраз ствараўся,
Быў першасны на Прадзямлі,
Таму на сушы след застаўся,
Адменнасці здалёк прыйшлі.
760 Як
Прадзямля пераўтваралась
І станавілася Зямлёй,
Яе кара адаптавалась
І зноў рэльеф змяняла свой.
761 Але,
калі Зямлі абшары
Вада пачала напаўняць,
Рэльеф існуючы на шары
Пара зноў надышла змяняць.
762 Рэльеф
Зямлі не выпадковы,
А склаўся ён такім таму,
Што дысбаланс ствараў умовы,
А шар адказваў ўраз яму.
763 Як з
навакольнай атмасферы
Вада ўся перайшла на дол,
Ужо ўтварылась гідрасфера,
Зямлю запоўніла наўкол.
764 Яе
стварылісь элементы:
Сусветны акіян, рэк шмат,
Ў вадзе ўзвышалісь кантыненты
І астравоў бясконцы рад.
765 Як
гідрасфера ўжо паўстала,
Працэсы скончаны былі,
Ў той час сфарміраваўся стала
Амаль сучасны твар Зямлі.