Анатолій Балуценка
636 Хоць не было вады адразу,
Бо быў гарачым шар яшчэ,
Вада чакала свайго часу,
Калі яна дажджом сцячэ.
637 Ёй
месца ўжо прыгатавана
Паміж мацярыкоў даўно,
Бо назаўжды для акіяна
Кара з базальту будзе дном.
638
Ўтварылась новая планета,
Ды цалкам не была Зямлёй,
Бо парай, надта перагрэтай,
Вада насілася над ёй.
639 Але
планета набывала
Ужо стацыянарны стан,
Зямля паволі астывала,
Вакол стаяў густы туман.
640 Як да
ста градусаў апала
Тэмпература на Зямлі,
Вада кандэнсавацца стала,
Дажджы гарачыя пайшлі.
641 Даліна
хутка затаплялась,
Пачалася дабаўка мас,
І раўнавага парушалась,
Прывёў кару ў рух дысбаланс.
642 Зямля стваралась,
як ніколі
Адказны вельмі момант быў,
Баланс змяняў кару паволі,
Знаёмы твар Зямлі рабіў.
643 Вада
сцякала у даліны,
І маса стала нарастаць,
У шара быць баланс павінны,
Пачала магма стан змяняць.
644
Прабеглі трэшчыны ў імгненне,
І моцна прасядала дно,
За заглыбленнем заглыбленне
Стварала у кары яно.
645
Адначасова раслі горы,
Дзе-незе горныя хрыбты,
Гулялі хвалі на прасторы,
Было даволі ўжо вады.
646 А дождж
ішоў ўвесь час, па меры
Пакуль ўтвараўся кандэнсат,
Знікала пара з атмасферы,
Вады было на шары шмат.
647 Ва
ўмовах цяжкіх і складаных
Паміж мацярыкоў лягла,
Вада ў сусветных акіянах
Яшчэ гарачаю была.
648 І
атмасфера утваралась,
Вады ў ёй ўжо было няшмат,
Але гарачай заставалась,
І быў зусім інакшым склад.
649 Ужо
працэсы, на час даны,
Галоўныя амаль прайшлі,
Стварылісь горы, акіяны,
Фарміраваўся твар Зямлі.
650
Тэмпература паніжалась,
Адказным быў перыяд той,
Паветра дзіўнае стваралась,
Яно таўшчэзны мела слой.
651
Мацярыкі усёй планеты
Былі абрушаны з краёў,
Расколы моцныя пры гэтым
Ўраз магма запаўняла зноў,
652 Каб
трэшчыны былі закрыты,
Ў мацярыках ўтвараўся схіл,
Таму адвечныя граніты
Базальт расплаўлены накрыў.
653 І
уяўляе мелкаводдзе
Схіл, на яго краі карніз,
Праверыць можна пры нагодзе:
За ім ідуць абрывы ўніз.
654
Абвальвалісь кары пароды,
Разломы па краях прайшлі,
Па берагах яны заўсёды
Ўсе V-падобнымі былі.
655
Ламалась цела кантынента,
Абломкі ў русе ён страчаў,
Але пярэдняга фрагмента
Зусім не паглынаў расплаў.
656 А калі
ззаду пакідалі
Мацярыкі свае кускі,
Іх долі розныя чакалі,
Залежна, быў кусок які.
657 Як
невялікія абломкі –
Базальт іх расплаўляў заўжды,
А як кусок вялікі, стромкі,
Рабіўся востравам тады.
658
Мацярыкі адаптавалісь
На новы радыус Зямлі,
Таму і трэшчыны стваралісь,
І ўздоўж, і ўпоперак прайшлі.
659 Не
зверху прорвы раскрывалі,
Як пры абвале берагоў,
Кару пад сподам разрывалі,
Базальт каб ў трэшчыны зайшоў.
660 Калі з
базальту ў вязкім моры
Ўсе кантыненты маглі плыць,
Для раўнавагі у прасторы
Ім лепш становішча змяніць.
661 Кара з
базальту моц набрала,
Бо ўжо астылаю была,
Мацярыкі зафіксавала,
Перамяшчацца не дала.
662 Пачаў у
дзею падключацца
Балансу моцны механізм:
І магма стала ўраз скранацца,
Дзе трэба ўгору, а дзе ўніз.
663 Дзе
ўніз пайшла – была даліна,
Угору дзе – расла гара,
Меў безліч змен рэльеф няспынна,
Ішла гарачая пара.
664
Гіраскапічнай дзеі сіла
Працэсы гэтыя вяла,
Рэльеф Зямлі яна стварыла,
Работа цяжкая ішла.
665 Пазнаць
мацярыкоў прыроду
Ужо даўно прыйшла пара,
Ад Прадзямлі у нагароду
Дасталась тоўстая кара.
666 Кара
магутная распалась,
Як радыус вялікім стаў,
Працэс, калі адаптавалась,
Шмат трэшчын і разрываў даў.
667 Таму не
роўны край, а рваны
Па берагах мацярыкоў,
І на Зямлі рэльеф складаны
Заліваў і паўвоставоў.
668 На Прадзямлі
пры расшырэнні
Разломы праз кару прайшлі,
І пліты разышлісь ў імгненне,
Хаця суцэльнымі былі.
669
Паўторныя пайшлі разломы,
Калі плылі кары палі,
Пад нізам быў ім незнаёмы,
Вялікі ўжо, памер Зямлі.
670 Але
граніт кары нягнуткі
Трашчаў, каб к магме прылягаць,
Працэс быў надзвычайна хуткі,
Нічым разломаў не стрымаць.
671
Тэмпература паніжалась,
Далей трашчаў граніт стары,
Разломаў новых шмат стваралась
Пры адаптацыі кары.
672 Каб
раўнавагу мець няспынна,
Каб яе сталай падтрымаць,
Ўраз магма вадкая павінна
Ўнутры кары перацякаць.
673 Разломы
магма запаўняла,
Дакладна каб баланс трымаць,
Дзе трэба, масу дадавала,
А ў іншым месцы магла зняць.
674 Як
Прадзямлі кара старая
Лягла на большы шар Зямлі,
Шмат трэшчын, нібы птушак зграя,
Ад краю ў край па ёй прайшлі.
675 Хоць
магма і разагравалась,
Кара гарачаю была,
Але ў расплаве зберагалась,
Не зруйнавалася датла.
676 Было
цяпла занадта мала,
Калі б яно было дано,
То літасфера б уяўляла
Агульнай гідрасферы дно.
677 Як ў
казцы, дзіўнае стварэнне,
Мо, так задумана было?
За супадзеннем супадзенне,
Складана надта ўсё ішло.
678 Ды
літасфера стала явай,
Граніт быў ў Прадзямлі заўжды,
Управіўся з вялікай справай
Базальт занадта малады.
679 Ды
расшыралась магма стала,
Бо пашырэнне не прайшло,
Кару бязлітасна ламала,
Шмат меншых трэшын ў ёй было.
680
Спадыспаду кара трашчала,
З’яўлялісь трэшчыны ўгары,
Было ў гранітах іх нямала,
І на базальтавай кары.
681 Амаль
на роўныя квадраты
Кара разбурана была,
Каб не было ў балансе страты,
У іх зноў магма падышла.
682 Рэльеф
стракаты утвараўся,
У магмы быў інакшы склад,
Ад папярэдняй адразняўся,
Таму так мінералаў шмат.
683 Бясконца
ў трэшчыны заходзіў
Базальт, знаходзіў лёгкі шлях,
Ён распаўсюджаны ў прыродзе
Цяпер на ўсіх мацярыках.
684 Кара
гранітная старая
Гісторыю ужо вяла,
Кара з базальту маладая
Гарачай магмаю была.
685
Пачалася яе стварэнне,
Калі планета Прадзямля
Прайшла працэсы пашырэння
І утварылася Зямля.
686 Ў кары
расколы атрымалісь,
І кантыненты паплылі,
А над базальтам узвышалісь
Платформы будучай зямлі.
687 І
засталіся б два узроўні,
Але вада была яшчэ,
Даліны нізкія запоўніць,
Праз час дажджом у іх сцячэ.
688 Узроўні
два – не вынік фарсу,
Нам сведчаць: ціск высокім быў,
Не толькі на Зямлі, у Марса
Ціск два ўзроўні утвараў.
689 Кара з
базальту шлях пачала,
Як літасфера, на вякі,
А Прадзямля перадавала
Гранітныя мацярыкі.
690 Уся
планета астывала,
Базальт цвярдзеў ўжо спакваля,
Кара напружанні трымала,
Была гарачаю Зямля.
691 І парай,
надта перагрэтай,
Вада лунала над Зямлёй,
Каб стаць сапраўднаю планетай,
Напоўніць трэба дол вадой.
692 Але
тэмпература скора
Да сотні градусаў дайшла,
І абвалілась з неба мора,
Вада прытулак свой знайшла.
693 Базальт
– як дно, граніт – як бераг,
Як кроплі першыя ляглі,
Працэсаў экзагенных шэраг
Пайшоў з часоў тых на Зямлі.