2.9.6. Магнітнае поле

 

 

Анатолій Балуценка

http://ab30br.narod.ru

 

 

626  Хоць сутнасць і незразумела

Магнітнай здатнасці Зямлі,

Але ў кары, што зацвярдзела,

Зафіксаваліся палі.

 

627  Ды не было і перашкоды

Упершыню на Прадзямлі,

І старажытнія пароды

Ужо магнітнымі былі.

 

628  Як Прадзямля ператваралась

Ў планету новую Зямлю,

Магнітную накіраванасць

Платформы страцілі сваю.

 

629  Ў паверхні іншы стаў малюнак,

Каб раўнавагу шару даць,

Таму магнітны свой кірунак

Пароды не маглі ўтрымаць.

 

630  Ў парод кары другая доля,

Што набывалі цвёрдасць зноў,

Бо ў іх такі напрамак поля,

Які кірунак палюсоў.

 

631  Як Прадзямля кару стварала,

Ў ёй фіксаваліся палі,

Аб гэтым сведчыць дасканала

Былы стан вадкі Прадзямлі.

 

632  Ядром нязменным не забыты

Напрамак палюсоў стары,

Перамясцілісь значна пліты,

Зусім змяніўся стан кары.

 

633  Пераўтварэнне хоць здарылась,

Пабольшыўся памер былы,

Ды на магнітную ўласцівасць

Уплыў кары зусім малы.

 

634  Змен адбывалася даволі,

Інакшым быў ўжо стан кары,

Ды засталось нязменным поле,

Бо магнетызм Зямлі ў ядры.

 

635  Часткова адхілілі поле

Мацярыкі Зямлі ўбакі,

Таму геаграфічны полюс

З магнітным розны ўсё ж такі.

 

Змест     Далей

 

 

 

Hosted by uCoz