2.9.5. Кантыненты

 

 

Анатолій Балуценка

http://ab30br.narod.ru

 

 

573  Як паясніць, што акіяны,

Хаця з базальту маюць дно,

Ды ў ім граніты раскіданы

Дзе-недзе часам ўсё адно?

 

574  Кара з граніту расплывалась,

Ламалась на кускі яна,

Малых кускоў шмат утваралась,

Цяпер яны фрагменты дна.

 

575  Базальт пашырыўся раптоўна,

І падзялілася кара,

Ў гарачым моры, безумоўна,

Яна да сталых месц плыла.

 

576  Упарта рухалась да мэты,

Каб шару ў раўнавазе быць,

І каб вярчэнне у планеты

Збалансаваным зноў зрабіць.

 

577  Бо зразумела апрыёры:

Кара знайшла адзіны шанс,

Ў базальтавым гарачым моры

Ліквідаваць каб дысбаланс.

 

578  Кары гранітныя платформы,

Ўся літасфера Прадзямлі,

Прыстасаваць імкнулісь формы

Пад новы радыус Зямлі.

 

579  Яны знаходзілі стан новы,

Разломы моцныя прайшлі,

Каб да базальтавай асновы

Платформы шчыльна прыляглі.

 

580  Граніт, кавалак нават дробны,

Стварэнне Прадзямлі спаўна,

Таму так вельмі непадобны

Склад сушы і пароды дна.

 

581  Бо сушы роўныя фрагменты

Карой на Прадзямлі былі,

Дно акіянаў – элементы

Кары, што ўзніклі на Зямлі.

 

582  Граніты, даўнія не ў меру,

З базальтам вельмі маладым,

Цяпер складаюць літасферу,

Бо расплылісь ў свой час па ім.

 

583  Былі мацярыкі ўсе разам

У старажытнюю пару,

Хоць разышліся яны з часам,

Ўяўляюць Прадзямлі кару.

 

584  Разрывы старажытніх складак

Па ўскраінах мацярыкоў,

Даюць падставы для здагадак:

Іх разам скласці можна зноў.

 

585  Мацярыкам ўласціва сталасць,

Яны стабільны ў даны час,

Але, калі Зямля стваралась,

Скраналісь з месц звычайных ўраз.

 

586  Стварэння цуд не вельмі скоры,

Была паверхня без вады,

Ў базальтавым гарачым моры

Мацярыкі плылі тады.

 

587  Каб паясніць, чаму спаткала

Абледзяненне на Зямлі,

Не трэба, каб на полюс стала

Ўсе кантыненты перайшлі.

 

588  Як вязкасць рэчывы прыдбалі,

Калі гарачымі былі,

Яны па шчыльнасці ўтваралі

Склад абалонак Прадзямлі.

 

589  Шмат абалонак розных відаў,

З паверхні лёгкая была,

Яна складалася з гранітаў,

З яе ўтварылася кара.

 

590  Кары слой, параўнальна тонкі,

Граніты ў склад яго ўвайшлі,

Пад ім з базальту абалонкі

Гарачай магмаю былі.

 

591  Ва ўпадзінах акіянічных,

Іх вельмі шмат па ўсёй Зямлі,

Няма гранітаў сушы звычных,

Адны базальты там ляглі.

 

592  А калі ёсць – то выпадкова,

Як кантыненты разышлісь,

Стварылась для кускоў умова,

Каб на базальце засталісь.

 

593  Кара ламалася без стомы,

Пароды роўна не ляжаць,

На дыбкі ўзнялі іх разломы

Ці ў складкі сталі падымаць.

 

594  Кары нанесена шмат шкоды

Яшчэ ва ўлонні Прадзямлі,

Але тады яе пароды

Не так разбураны былі.

 

595  Ды адбылося разбурэнне,

Як разарвалася кара,

На новы радыус ў імгненне

Прылегчы надышла пара.

 

596  Кара ламалася заўсёды,

Разломаў быў бясконцы шквал,

І роўныя слаі пароды

Ператвараліся ў развал.

 

597  Факт слушны, што ў зямнога шара

З парод двух складзена кара,

Упарта сведчыць гэта пара:

Мадэль адкідваць не пара.

 

598  Рэльеф ствараўся у планеты,

Задача цяжкаю была,

Ды Прадзямля ў працэсе гэтым

Была разбурана датла.

 

599  Ціск рэчыву быў грозным катам,

Ды як спадаць, нарэшце, стаў,

То кожны сам асобны атам

Сябе паволі награваў.

 

600  Аб’ёмы рэчыва змяняла,

Прыйшла напружанняў пара,

Тэмпература вырастала,

Рабіла трэшчыны кара.

 

601  І літасфера раздзялялась,

Кавалкаў шмат было і пліт,

А магма хутка пашыралась,

Трашчаў былой кары граніт.

 

602  І плыў ў базальце, як у моры,

Шлях выбраў не абы-які,

Размеркаваўся у прасторы,

Ўтварылісь з пліт мацярыкі.

 

603  Рабілі пліты пераходы,

Ды стромкі край іх вельмі быў,

І абрушаліся пароды,

Пакаты утваралі схіл.

 

604  Здабыць баланс была іх мэта,

Па моры агнявым плылі,

І па закону Архімеда

Яны паглыблены былі.

 

605  На дзесяць, трохі менш, працэнтаў

Граніт па шчыльнасці лягчэй,

Таму кара у кантынентаў

Як раз ў дзесяць разоў таўсцей.

 

606  Паміж мацярыкоў ствараўся

Кары з базальту тонкі пласт,

Бо магмай моцна награваўся,

Збіраўся ў складкі іншы раз.

 

607  Кара, халодная не ў меру,

На Прадзямлі раней была,

Яна ў зямную літасферу

Амаль без значных змен ўвайшла.

 

608  Калі б па шчыльнасці граніты

З базальтам роўнымі былі,

Ўвесь шар вадой бы быў заліты,

І не было б на ім зямлі.

 

609  Як маса стала пашырацца,

Ўжо Прадзямля была Зямлёй,

Трэба было адаптавацца

Цяпер старой кары на ёй.

 

610  Кару як Прадзямлі старацца

На большым шары размяшчаць?

Ёй неабходна распластацца,

Каб непарыўнай масе стаць.

 

611  Зямля рэльеф кары прымала,

Які быў ў Прадзямлі заўжды,

Ды адаптацыя наклала

Свае прыметныя сляды.

 

612  Не засталось суцэльных нетраў,

Разломы моцныя прайшлі,

На многа тысяч кіламетраў

Яны цягнуліся ў кары.

 

613  Знайшліся слабыя участкі,

Ўтваралісь трэшчыны не раз,

І падзялілася на часткі

Магутная кара ураз.

 

614  Кара плыла, ды не без мэты,

Баланс працэсам кіраваў,

Нязменнасць мець каб для планеты,

Так кожны кантынент і стаў.

 

615  Няпроста аднавіць ў уяве,

Працэсы як ў той час ішлі,

Ажыццяўляўся рух ў расплаве,

Пліты плылі, як караблі.

 

616  Калі кара адаптавалась,

Расколы праз яе прайшлі,

Яны, каб крывізна змянялась,

Былі шырокімі ўглыбі.

 

617  І па краях ўтваралісь шкоды,

Напружанні раслі вакол,

Калі абвальвалісь пароды,

То V-падобным быў раскол.

 

618  Кара на Прадзямлі спачатку

Адносна сталаю была,

Ды болей не было парадку,

Ўшчэнт разбурылася яна.

 

619  Слаі парод ішлі нармальна,

Асадкі як на іх ляглі,

Ўставалі потым вертыкальна

Ці перавёрнуты былі.

 

620  Працэс быў бурным, рэзультаты

Заканамернымі былі:

Геалагічныя адклады

Агульныя на ўсёй Зямлі.

 

621  Кара аднолькавай засталась

На ўсіх шасці мацярыках,

Зямлі гісторыя стваралась

На Прадзямлі ў былых вяках.

 

622  Да раўнавагі маса прагне,

Ўсе месцы занялі свае,

Хоць пліты у гарачай магме

Нагрэлісь моцна ад яе.

 

623  Але ўвайсці у склад расплаву

Кара з гранітаў не магла,

Хоць расплаўлялася памалу,

Ды не хапала ўсё ж цяпла.

 

624  І старажытнія платформы

Мацярыкамі ўжо былі,

Не зруйнавалісь дзе звышнормы,

У іх базальты не ўвайшлі.

 

625  Набыў геоід літасферу,

Амаль стварылася Зямля,

Яшчэ чакала гідрасферу,

Яна дажджом спадзе пасля.

 

Змест     Далей

 

 

 

Hosted by uCoz