Анатолій Балуценка
548 Як ціск
паменшыўся, пачалі
Ўсе рэчывы аб’ём змяняць,
Бо электроны паспяшалі
Свае арбіты зноў займаць.
549 Працэс
мог развівацца смела
Ў расплаве, газах і вадзе,
Ў кары, дзе цвёрдым было цела,
Працэс такі ўжо не ідзе.
550 Аб’ём
як магма пашырала,
Ціск быў магутным на кару,
Напружанняў не утрымала,
Рабіла за дзірой дзіру.
551 А магма
грэлася праз меру,
Планета зменьвала свой твар,
І разбурала літасферу,
Ўсё большым станавіўся шар.
552 І ад
біцця ўвесь шар хістаўся,
Дыполь ствараўся спакваля,
Праз час рашуча адарваўся,
І падзялілась Прадзямля.
553
Стварыла новую адзінку,
Свой спадарожнік Прадзямля,
Абедзве масы без прыпынку
Фарміраваліся пасля.
554 Бо,
калі Месяц аддзяліўся,
Зноў раўнавагі не было,
Рух кантынентаў аднавіўся,
Каб да балансу ўсё прыйшло.
555 Расплаў
базальту надта вязкі,
Ў ім пліты рухалісь з кары,
І аддзялялісь ад іх часткі,
Так утварылісь астравы.
556 Кускі
кары, што адламалісь,
На месцы сталыя плылі,
А кантыненты размяшчалісь
Амаль, як зараз, на Зямлі.
557 Газ з
парай вадзяною разам
Яшчэ луналі над Зямлёй,
Вада ў даліны спадзе з часам,
Каб акіян паўстаў над ёй.
558 З
базальту вадкага даліны,
Зямнога шара набыццё,
Рэльеф складаны мець павінны,
Каб звесці да нуля біццё.
559 Прыйшоў
час, каб кары стварацца,
Бо магма стала астываць,
Пачне вада кандэнсавацца,
Даліны з магмы напаўняць.
560
Патрабаваўся час нямалы,
Каб існую Зямлю набыць,
Працэс працяглы ды трывалы,
Збалансаванасць каб здабыць.
561 Рух
мас, магутны і няспынны,
Ў балансе – першая з асноў,
Вада запоўніць як даліны,
Чакае узрушэнне зноў.
562 Галоўны
прынцып цел нябесных,
Каб раўнавагу зберагаць,
Ім пад карой, ў умовах цесных,
Патрэбна магмы стан змяняць.
563 Яна ўгару перацякае,
Дзе трэба масу прыбаўляць,
Або правалы утварае
Там, дзе патрэбна аднімаць.
564 І
дэфармацыя мінае
Там, дзе напружанне было,
Бо магма ўраз яго змяншае,
Каб разбурэнне не пайшло.
565 Зямля не
мае формы шара,
Геоід – форма у яе,
Ды для Зямлі яна не кара,
Бо перавагі ёсць свае.
566 Ідзе
спакойнае вярчэнне,
Карэкцыі амаль прайшлі,
У гэтай формы прызначэнне,
Каб сталасць надаваць Зямлі.
567 Ў
рэльефе доўжацца эксцэсы,
Каб раўнавагу утрымаць,
Бо экзагенныя працэсы
Біццё у змозе выклікаць.
568 Ў час,
калі Месяц аддзяліўся,
Ціск звышвысокі ўжо спадаў,
Таму ў базальце стан змяніўся,
На Месяцы ён шкло змяшчаў.
569 На
Месяцы такія ж нетры,
Якія зараз на Зямлі,
Няма вады там і паветра,
Бо разам з масай не прыйшлі.
570 Няма
таму, як разышліся
Зямля і Месяц між сабой,
То пара з газам засталіся
Лунаць ў прасторы над Зямлёй.
571 Базальт
адфармавацца здатны,
Бо ён у вадкім стане быў,
Таму і шар, амаль дакладны,
Адразу Месяц утварыў.
572 Шар
ўладкаваўся ідэальны,
І літасфера ўжо была,
Таму, што ціск трываў нармальны,
У месячнай кары шмат шкла.