2.9.3. Павелічэнне шара

 

 

Анатолій Балуценка

http://ab30br.narod.ru

 

 

525  Звышціск дэфармаваў прыметна,

У сціску рэчывы былі,

Умовам знешнім адпаведна

Быў і памер у Прадзямлі.

 

526  Хаця прычыны невядомы,

Але звышціск раптоўна знік,

Хоць масы былі нерухомы,

Ды ўзнік структурны рухавік.

 

527  Пароды сталі пашырацца,

Тэмпературу набываць,

Ціск магмы пачынаў ўзнімацца,

Кару магутную ламаць.

 

528  І радыус Зямлі пры гэтым

Амаль ўдвая больш хутка стаў,

Больш ў шэсць разоў былой планеты

Аб’ём Зямлі цяпер складаў.

 

529  Знайсці памер – не трэба дару,

Патрэбна плошчу сушы ўзяць,

І палічыць дыяметр шара,

Што можа плошчу тую ж даць.

 

530  І шчыльнасць у сярэднім стала

Таксама меней ў шэсць разоў,

Кара змен моцных не зазнала,

Ранейшай заставалась зноў.

 

531  Як пашырэнне ўжо здарылась,

Знікла планета Прадзямля,

І з той жа масы утварылась

Калыска для жыцця – Зямля.

 

532  Для фармавання ёсць умова:

Каб магма вязкаю была,

Таму Зямля не выпадкова

Ўраз форму шара набыла.

 

533  Ёсць выключэнні ў любой справе:

Абломкі малыя кары

Засталіся ляжаць ў расплаве,

Ўкаранены ў яго былі.

 

534  Таму ў прасторы акіяна

Павінна дно з базальту быць,

Але здараецца спантанна,

Што і граніт на дне ляжыць.

 

535  Ў кары там трэшчыны ўтваралісь,

Дзе месцы слабыя былі,

Базальты моцна награвалісь,

І кантыненты паплылі.

 

536  Хоць расплываліся адвольна,

Ды дысбаланс каб устраніць,

Так ўсталявацца маса здольна,

Каб раўнаважнаю зноў быць.

 

537  Ў мацярыках краёў памеры

Вельмі падобнымі былі,

Яны з адзінай літасферы

Былой планеты Прадзямлі.

 

538  На Прадзямлю думка загляне:

Ні атмасферы, ні вады,

Не існавала ў звыклым стане,

Бо цвёрдым ўсё было тады.

 

539  Вада ляжала слоем лёду,

І газы цвёрдымі былі,

Як ціск даў рэчывам свабоду,

Яны ў нармальны стан прыйшлі.

 

540  Тэмпература грэла нетры,

Спадаў ціск, каб звычайным быць,

Час прыйдзе, каб паўстаць паветры,

І атмасферу утварыць.

 

541  Дакладна сфера утваралась

Яшчэ спачатку Прадзямлёй,

Ў ёй рэчыва размеркавалась

Паводле шчыльнасці сваёй.

 

542  Ўсярэдзіне ядро ляжала,

Дзе маса сціснутай была,

А яго магма абкружала,

Ужо пасля ішла кара.

 

543  Адносна роўнаю і гладкай

Кара была на Прадзямлі,

Застаўся вабны выгляд згадкай,

Бо горы на Зямлі ўзраслі.

 

544  Ўсе старажытнія пароды

Гарызантальныя амаль,

Зазналі ад разломаў шкоды,

Ўтвараюць часам вертыкаль.

 

545  Не ведае магутнасць меру,

Працэсы бурныя ішлі,

І руйнавалі літасферу

Былой планеты Прадзямлі.

 

546  І адпаведнасць кантынентаў,

Якія можна скласці ўраз,

Хоць не зрабіць эксперыментаў,

Дакладны можа даць адказ:

 

547  Што кантыненты разышліся

І новы занялі абшар,

Хаця на Прадзямлі калісьці

Адзіны быў суцэльны шар.

 

Змест     Далей

 

 

 

Hosted by uCoz