2.9.2. Нагрэў і пашырэнне

 

 

Анатолій Балуценка

http://ab30br.narod.ru

 

 

470  Высокі ціск стварыў умовы

Для утварэння рэчыва,

Бо перайначылісь асновы:

Структура шчыльнаю была.

 

471  Адкуль ціск, вынікнуць пытанні?

Ён з даўняй ў Прадзямлі пары,

Звышшчыльнасць ўраз пры астыванні

Зафіксавалася ў кары.

 

472  Бо сілікаты пры плаўленні,

Які з іх толькі не бяры,

Дасць шклопадобнае ўтварэнне,

А не крышталі, што ў кары.

 

473  Эксперыменты вынік далі,

Што ў літасферы Прадзямлі

Метастабільныя крышталі

Пад ціскам створаны былі.

 

474  Шмат сілікатных мінералаў,

Калі цяпер іх расплаўляць,

Заўжды стабільна шкло з расплаву

Ахаладжэнне здатна даць.

 

475  Як літасфера фармавалась,

То ціск высокі вельмі быў,

Прыроднага шкла не стваралась,

Ціск на структуру меў уплыў.

 

476  У атамах рабіў ціск вады,

Ўласцівасці ў кары свае,

Метастабільны сілікаты,

Амаль ўсе рэчывы яе.

 

477  Каб рэчыва змяніць структуру,

Каб целу ў іншым стане быць,

То не адну тэмпературу,

Патрэбна ціск яшчэ змяніць.

 

478  Студзіць ці хутка, ці памалу,

Каб рэчыва стабільным зваць,

Яно без цяжкасці з расплаву

Зноў крышталічным мусіць стаць.

 

479  Якія з’явы Зямлю грэлі?

Цяпло яна магла дзе ўзяць?

Існуюць розныя мадэлі,

Адказ не могуць слушны даць.

 

480  Мадэляў шэраг ёсць вялікі:

Радыяцыйны разагрэў,

Абвергнулі яго разлікі,

Усю Зямлю б ён не сагрэў,

 

481  Ці шмат мадэляў непрывычных,

Што з масай зоркавай прыйшло,

Або ў рэакцыях хімічных

Цяпло атрымана было.

 

482  Бясконцасць розных ёсць здагадак,

Адказаў годных не было,

Адна з складанейшых загадак:

Адкуль Зямля ўзяла цяпло?

 

483  Усе фізічныя законы

Змяніў звышціск на Прадзямлі:

З арбіт ён ссунуў электроны,

Ўшчыльнены атамы былі.

 

484  Хоць кожны з іх спаткала вада,

Калі ціск звышвысокі быў,

Сваю энергію у атам

Ціск такім чынам залажыў.

 

485  Умовы рэчыва змянялі,

Як знешні ціск пачаў спадаць,

І электроны зноў пачалі

Арбіты сталыя займаць.

 

486  Тэмпература узрастала,

Кансерваванае цяпло

Разаграваць планету стала,

І пашырэнне ўраз пайшло.

 

487  Хаця заўжды памеры цела

Тэмпература зменіць ўраз,

Памер змяняе ціск умела,

І справа ў ім была як раз.

 

488  Калі сціскаць атам гарачы,

Ўсё роўна, што і астудзіць,

Але як ціск спадзе, няйначай,

Гарачым зноў павінен быць.

 

489  Тэмпература адбівае

Стан атамных арбіт заўжды,

Як ціск арбіты разбурае,

Заменяць спёку халады.

 

490  Ціск падаў спакваля ціхутка,

Цяпло пачала прыбываць,

Бо электроны сталі хутка

Свае арбіты зноў займаць.

 

491  Але працэс мог там адбыцца,

Дзе вадкім рэчыва было,

І плазмы стан мог ўраз змяніцца,

Кару ж да змен не прывяло.

 

492  Высокі ціск у цэнтры шара,

Там, дзе звышцяжкае ядро,

Няма ні магмы там, ні жару,

Зусім халоднае яно.

 

493  Хоць невядомая прычына,

Чаму звышціск пачаў спадаць,

Але змяняўся стан няспынна,

І стаў цяпло шар набываць.

 

494  Ды існавала перешкода,

Была суцэльнаю кара,

Яшчэ не надышла нагода,

Каб расшырацца, не пара.

 

495  Але зрабіць перабудову

Такія атамы маглі,

Што мелі важкую аснову,

Бо не пад ціскам ўжо былі.

 

496  І магма награвацца стала,

Тэмпературу набываць,

Кару, пад лёдам што ляжала,

Пачала стала праграваць.

 

497  Працэс імклівы быў і скоры,

Вада цякла ва ўсе бакі,

І утвараліся азёры,

Паўзлі па схілах леднікі.

 

498  Бо атам, які ўшчэнт сціскаўся,

Энергію ў сабе трымаў,

Пасля, калі ціск паніжаўся,

Ў цяпло яе ператвараў.

 

499  Ён, як у сціснутай спружыне,

Хаваў энергію сваю,

Цяплом, калі сціскаць ціск кіне,

Разаграваць каб Прадзямлю.

 

500  Стварылась леднікоў без меры,

Ссувалісь ў ручаях вады,

Таму яны на літасферы

Свае пакінулі сляды.

 

501  Сляды па ўсёй Зямлі адкрыты,

Як сведкі тых эпох сівых,

Ўтвараліся даўней тыліты

На ледніковых маставых.

 

502  Лёд рухаўся, кару парушыў,

Растаў і цалкам затапіў,

Як і раней калісьці, сушу,

Суцэльны акіян там быў.

 

503  Цяпло прыходзіла ў імгненне,

Ваду пачала награваць,

Пайшло з паверхні выпарэнне,

І акіян стаў закіпаць.

 

504  Рабілась парай гідрасфера,

Рассталась Прадзямля з вадой,

І агалілась літасфера,

На ёй адкладаў тоўсты слой.

 

505  А магма далей пашыралась

І моцна ціснула кару,

Кара, нарэшце, не ўтрымалась,

Зрабіла першую дзіру.

 

506  Цяпло прыходзіла няспынна,

Далей працягваў ціск спадаць,

Працэс пайшоў, нібы лавіна,

І стаў ушчэнт кару ламаць.

 

507  Працэс быў надзвычайна скоры,

І не было больш Прадзямлі...

А кантыненты ў бурным моры

З базальту вязкага плылі.

 

508  Але плылі яны няпроста,

А так, каб ў масы быў баланс,

Была планета ў стане росту,

Каб зберагчысь – адзіны шанс.

 

509  Калі пачала разбурацца

Ўся літасфера Прадзямлі,

Ўраз сталі трэшчыны ўтварацца,

І выпадковымі былі.

 

510  Ход трэшчын цалкам невядомы,

Знайшлась дзе слабасць ў даны час,

Ў кары ствараліся разломы,

І дысбаланс ўзнікаў ураз.

 

511  Палі кары, за спробай спроба,

Зрушваліся, давалі плён,

Бо шар у стане гіраскопа

Балансу аднаўляў закон.

 

512  Кара плыла ў гарачым моры,

Платформы дзе, дзе астраўкі,

Ў бясконцых часе і прасторы,

Магчыма, быў працэс такі.

 

513  Цяпер па ўсіх кутках планеты

Ёсць след мінулых леднікоў,

І паясняць феномен гэты

Пачалі рухам палюсоў.

 

514  Хоць думка вабная задужа,

Але няздатна паясніць:

Адначасова як ўся суша

Ў халодных зонах магла быць?

 

515  Тэмпературу ўраз парушыць

Стан арбітальны ў даны час,

Таму, калі арбіты зрушыць,

Халодным атам стане ўраз.

 

516  Калі ціск звышвысокім стане,

Пачне арбіты разбураць,

Расплаў гарачы ў цвёрдым стане

Халодным можна атрымаць.

 

517  Энергію, ёсць ўсе падставы,

Рэчыва здольна зберагаць,

А потым, як сціск будзе малы,

Яе зноў здатна аддаваць.

 

518  Таму пад магмаю ў структуры,

Дзе ціск крытычным можа быць,

Заўжды псеўдатэмпературы:

Ядро халоднае ляжыць.

 

519  Як шклоўтваральнікі расплавіць,

Знікае шчыльнасць, што была,

Істотна каб яе убавіць,

Тыпічная адзнака шкла.

 

520  Ўласцівасць крэмнязёму тая,

Што, як закон, яго расплаў

Паказчык шчыльнасці змяншае,

Што меў зыходны мінерал.

 

521  Як сціснуць ціскам, што звышмеры,

Структуру хутка зменіць шкло,

Пасля, ў нармальнай атмасферы,

Крышталем будзе зноў яно.

 

522  Кару пароды утваралі,

Калі яе пара прыйшла,

І крэмнязёмныя крышталі

Стваралісь, ды не ўзнікла шкла.

 

523  І к гэтым вывадам ёсць вера,

Вядомы Брыджмен іх зрабіў,

Як утваралась літасфера,

Вакол ціск звышвысокім быў.

 

524  Базальты былі разагрэты,

Ды не расплавілась кара,

Тады ў гісторыі планеты

Была трывожная пара.

 

Змест     Далей

 

 

 

Hosted by uCoz