Анатолій Балуценка
418 Хоць
Прадзямля прыйшла з сусвету,
Каб паланянкай Сонца стаць,
Стварыла новую планету,
Як шпарка ціск пачаў спадаць.
419 Шлях
пашырэнню быў адкрыты,
Стаў шар свой радыус змяняць,
І разарваліся граніты,
Каб кантыненты утвараць.
420
Адзначыць стан зыходны варта,
Што была цвёрдаю кара,
Ўзнікалі трэшчыны упарта,
Стварэння надышла пара.
421 І
паплылі кары платформы,
Расплаў базальту даваў шанс,
Не зрушыць каб вярчэння нормы,
Каб сталы падтрымаць баланс.
422 Працэс
трываў за спробай спроба,
Бо пашырэнне ўсё ішло,
Шар быў у ролі гіраскопа,
Каб дысбалансу не было.
423 Ўзнікалі
трэшчыны, як раны,
Зямля стваралася калі,
Ўтварылісь хутка акіяны
З гарачай магмы Прадзямлі.
424 І ў тым
базальтавым расплаве
Плылі, як ў моры караблі,
Шэсць кантынентаў, што наяве
Існуюць зараз на Зямлі.
425 Калі
працэсы пашырэння
Ў матэрыі амаль прайшлі,
Ўсе кантыненты, без сумнення,
Ўжо стан сучасны набылі.
426 Кары
абломкі раскідалісь
І шмат ўтварылі астравоў,
Ў расплаве так перамяшчалісь,
Баланс каб аднавіўся зноў.
427 Розная
шчыльнасць ў масах гэтых
Дала свой ўклад каторы раз,
Бо па закону Архімеда
Граніт ў базальце не увяз.
428 Палёў з
кары было нямала,
Між імі упадзіны ляглі,
Базальт быў ў выглядзе расплаву,
Кускі кары па ім плылі.
429 Далей
ціск падаў без прыпынку,
Базальт стаў хутка астываць,
І мацаваў сваю скарынку,
Каб літасферу утвараць.
430 Вядома,
будуць апаненты,
Але мадэль тлумачыць стан:
Чаму з граніту кантыненты,
А над базальтам акіян.
431 Ды ў
гэты час яшчэ сухімі
З базальту ўпадзіны былі,
Бо пары гмах вісеў над імі,
Ўся гідрасфера Прадзямлі.
432
Кандэнсавацца масе гэтай
Пара пакуль што не прыйшла,
Бо парай, вельмі перагрэтай,
Яна у даны час была.
433
Тэмпература зноў зніжалась,
Ў стацыянарны стан ішла,
Ды, каб вада кандэнсавалась,
Трэ, каб сто градусаў была.
434 Зямлі
будова ўсіх сур’ёзна
Цікавіць надта доўгі час,
Хоць многа поглядаў ёсць розных,
Свой далучыць мне ў самы раз.
435 Існуе
поглядаў замнога,
Але адказ не могуць даць,
Чакае доўгая дарога,
Канца праблеме не відаць.
436 З
гранітнай магмы кампаненты
Былі, магчыма, пад карой,
Як распаўзалісь кантыненты,
Цягнулі магму за сабой.
437 Такая
ўжо яе прырода:
Была па вязкасці густой,
І мелася ў яе нагода
Адзіны блок ствараць з карой.
438 Кара
Зямлі у розным стане,
Не утваралася ураз,
Ў мацярыках і ў акіяне
Яна існуе розны час.
439 На
Прадзямлі ў кары прымета:
Была гранітнаю заўжды,
А як пашырылась планета,
Базальт з’явіўся малады.
440 Граніт
мацярыкоў – як нормы,
Іх шэсць стварылась на Зямлі,
Між імі моцныя платформы
З базальтаў маладых ляглі.
441 Тэорый
шмат было адвечна
Аб тым, як шар зямны паўстаў,
Але найлепшую, бясспрэчна,
Ўсё ж Вегенер прапанаваў.
442 Мадэль
Вегенера сцвярджае:
Зямны шар выгляд меў другі,
Адна Гандвана утварае
Ў адзінстве ўсе мацярыкі.
443 Ў
Гандваны сілы дзе знайшліся,
Каб вынік атрымаць такі,
Што кантыненты разышліся
І паплылі ва ўсе бакі?
444 Працэс
расколу мог адбыцца,
Куды ўсім кантынентам плыць?
Гандвана – не Зямлі крыніца,
Дзе гідрасферу ёй набыць?
445 Бо
дысбаланс мог быць адразу,
Біццё к разрыву б прывяло,
Ўбакі ўраз раскідала б масу,
Зямлі наогул не было.
446 Ў
мадэлі погляд надта модны:
Што была разам ўся кара,
Ды шлях далейшы знайсці годны
Ў той час, мо, не прыйшла пара.
447 Кара
ламалася без стомы,
Працэсы бурныя ішлі,
Ў ёй утвараліся разломы,
Пароды ссунуты былі.
448
Стварыць каб новую планету,
Разрывы ўсёй кары пайшлі,
Зямля прымала эстафету
Ад старажытняй Прадзямлі.
449 Факт
геалогіі вядомы,
Што сушы ўжо мільёны год,
Бо след ад Прадзямлі вагомы
Застаўся ў выніку нягод.
450 Па
кантынентах ідуць межы
Былой кары ад Прадзямлі,
Дну акіянаў не належаць,
Базальты ў глыбіні былі.
451 Таму
сцвярджаць магчыма смела:
З базальтаў ў акіянаў дно,
Раней ніколі і не мела
Асадкаў Прадзямлі яно.
452 На сушы
горы ёсць старыя,
Яны належаць Прадзямлі,
І горы надта маладыя,
Што на Зямлі паўстаць змаглі.
453
Рашалісь важныя задачы,
І кантыненты паплылі
У магме вязкай і гарачай,
Як быццам разам не былі.
454 Яны
змяшчаліся патроху,
Бо шчыльнасць меншаю была,
Плыць у базальце мелі змогу,
Ў той час уся кара плыла.
455 Не
абы-як плыла да мэты,
Дакладны ёй прызначан шлях,
Так супынілісь кантыненты,
Каб зменшыць розніцу ў асях.
456 Асі,
што Прадзямля страчае,
Каб утварыць кару мець шанс,
І той, Зямля што атрымае,
Каб сталы падтрымаць баланс.
457
Адхіленняў было нямала,
Баланс – галоўная з асноў,
Заўсёды гіраскоп удала
Прыводзіў ў раўнавагу зноў.
458
Тэмпература ўсё спадала,
Кара гранітная плыла,
Цяпла базальту не хапала,
Каб растапілася яна.
459 Таму у
агнявым расплаве
Не растваралася кара,
Бо ціск яшчэ на самай справе
Не спаў, бо не прыйшла пара.
460 З
базальту вараць шкло таксама,
Як вараць з кварцу аднаго,
Каб шкло ўтварылась, была б драма,
Крышталі выраслі з яго.
461 Спрыяла
знешняя умова,
Хоць ціск на Прадзямлі спадаў,
Ды быў высокім дастаткова,
Бо шклу ўтварыцца не даваў.
462 У
звышвысокім сціску сіла,
Быў меншы Прадзямлі памер,
Яе паверхня утварыла
Мацярыкі Зямлі цяпер.
463 Як
літасфера раз’ядналась,
І кантыненты паплылі,
Кара дакладна не паклалась
На новы радыус Зямлі.
464 Кара
трашчаць пачала скора,
Яе так стала разрываць,
Каб не было пад ёй зазораў,
Каб да базальту прылягаць.
465 Што
кантыненты былі разам,
Ёсць доказаў бясконцы рад,
Што разышліся яны з часам,
Знаў Гумбальдт дзвесці год назад.
466 Такая ў
кантынентаў форма,
Што можна разам із складаць,
Хоць трэба нейкая рэформа,
Бо варта радыус змяняць.
467
Мацярыкі былі адзіны,
Не можа іншай думкі быць,
Калі ёсць вынік, ёсць прычыны,
Каб шар зямны такім стварыць.
468 Да
фактаў стаўлюсь асцярожна,
Яны адказы могуць даць,
Па ім сказаць дакладна можна,
Як для жыцця мог шар паўстаць.
469 Ў
раздзеле ставілася мэта,
Агульны ход працэсу даць,
Як утваралася планета,
Лепш падрабязна разглядаць.