2.8.7. Далейшы нагрэў

 

 

Анатолій Балуценка

http://ab30br.narod.ru

 

 

384  Планета стала награвацца,

Спаў ціск, і грэлася кара,

Стаў панцыр з лёду руйнавацца,

Бо надышла яго пара.

 

385  Быў панцыр лёду, як навала,

Сам лёд цяпло стаў вылучаць,

І вадкасцю вада зноў стала,

Ўраз дол пачала затапляць.

 

386  Бо створан атам надта дзіўна,

Змяніў энергетычны стан,

Лёд таяў надта інтэнсіўна,

Вакол ахутаў шар туман.

 

387  Змянілась знешняя умова,

Зноў затаплялася кара,

Паўстала мора паступова

Там, дзе знаходзілась гара.

 

388  І лёд пачаў перамяшчацца,

Ўтварылісь хутка леднікі,

А ціск працягваў паніжацца,

І жвава беглі ручайкі.

 

389  У леднікоў трывалі страты,

Стварыўся акіян вады,

Лёд рухаўся і нёс адклады,

Пакінуў на кары сляды.

 

390  Сустрэла Прадзямлю навала,

Ператвараўся лёд ў ваду,

Цяпла ўсё болей прыбывала,

Было ўсё менш і менш ільду.

 

391  І пацякла вада ў даліны,

А вынік дзеяння такі:

Каб падтрымаць баланс адзіны

Рух набывалі леднікі.

 

392  Раней быў акіян заўсёды

Над ўсёй карою Прадзямлі,

І асадковыя пароды

За доўгі час на ёй ляглі.

 

393  Грунтоўныя адбылісь змены,

Ад старажытніх леднікоў:

Тыліты – так завуць марэны

З пяскоў, глін, сланцаў, валуноў.

 

394  Якія іх стваралі ўмовы?

Вакол адклады як ляглі?

Таму перыяд ледніковы

Лічылі слушным для Зямлі.

 

395  Абледзяненняў не здаралась,

Іх шар зямны зусім унік,

На Прадзямлі, калі сціскалась,

Суцэльны быў вакол ляднік.

 

396  Тыліты ў ледніках ўтваралісь

На Прадзямлі на ўсёй кары,

Сляды ад іх яшчэ засталісь

Наўкол да сённяшняй пары.

 

397  Тыліты – Прадзямлі стварэнні,

Высноў такіх лепш не рабіць:

Ў мінулы час абледзяненні

Па ўсёй Зямлі павінны быць.

 

398  Тыліты – горныя пароды

З пяскоў, глін, галькі, валуноў,

І спрасаваныя заўсёды

У блок праз дзею леднікоў.

 

399  Рух прыпыняўся, ўзнікаў зноўку,

Тыліты – дар ад Прадзямлі,

І “ледніковую штрыхоўку”

Яны ад руху набылі.

 

400  Тылітаў не ўтваралась потым,

Як сведкі тых часоў сівых,

Ляжаць, праходзілі дзе з лёдам

Па ледніковых маставых.

 

401  На ўсёй Зямлі знайшлі тыліты,

Як старажытнія сляды,

Бо шар быў ледніком накрыты

З поўдня да поўначы тады.

 

402  Тылітаў на кары нямала,

Здагадцы моцы надае:

Вада, як лёд, там існавала

І накрывала ўсю яе.

 

403  Ў нізінах, дзе збіралісь воды,

Няма ад леднікоў слядоў,

Па схілах Прадзямлі заўсёды

Лёд моцна рухаўся на дол

 

404  Ды на кару рабіў атакі.

І горы з першасных шчытоў

Захоўваюць цяпер адзнакі

Заўсёды ў выглядзе штрыхоў.

 

405  Калі вада ужо пачала

Ўсю літасферу затапляць,

То лёд, яго было нямала,

Стаў на паверхню усплываць.

 

406  Лёд раставаў, былі умовы,

Ён гідрасферу утвараў,

Ціск памяншаўся паступова,

Ваду патроху награваў.

 

407  Тэмпература падымалась,

Прайшоў час, і не стала льдоў,

Зямля на Прадзямлі стваралась,

Узнікла гідрасфера зноў.

 

408  Далей расла тэмпература,

Вялікім быў аб’ём вады,

Змянялась ў рэчыва структура,

Бо стала падаў ціск тады.

 

409  Вада пачала награвацца,

Зрабілась парай спакваля,

Ўраз стала рэзка пашырацца

І награвацца Прадзямля.

 

410  Ціск – дзейсная занадта мера:

Як стала параю вада,

Разагравалась літасфера,

Да Прадзямлі прыйшла бяда.

 

411  Пачала магма пашырацца,

Кару на часткі разрываць,

Так літасфера стала рвацца,

У шары каб баланс ўтрымаць.

 

412  Працэс складаны і цікавы,

Мо, дзеянні не так ішлі,

Ды добра паясняе справы,

Што бачны зараз на Зямлі.

 

413  Не зведаць космасу законаў,

Ды шар удалося сфармаваць,

Набор пратонаў, электронаў

Мог шэраг рэчываў ўтвараць.

 

414  І ціск быў вонкавы нямалы,

Як створана кара была,

Яе складалі мінералы,

Сярод іх не сустрэлась шкла.

 

415  Жыццё на Прадзямлі паўстала,

Каб паўтарыцца на Зямлі,

Яно мільёны год трывала,

Адклады доказ прывялі.

 

416  Бо вугаль, сланец, нафта, крэйда

У нетрах на Зямлі ляжаць,

Для Прадзямлі адклады гэта,

Быў доўгі час, каб іх ствараць.

 

417  Мадэль не выглядае складнай,

Зямлі пачатак – Прадзямля,

Яна акажацца дакладнай,

Шмат з’яў ёй растлумачу я.

 

Змест     Далей

 

 

 

Hosted by uCoz