2.8.6. Уплыў ціску

 

 

Анатолій Балуценка

http://ab30br.narod.ru

 

 

352  У рэчыва тэмпература,

Стан атамных арбіт які,

Ад іх змяняецца структура,

Нагрэў дае аб’ём другі.

 

353  Існуюць вечныя законы,

Як ціск высокі прыкладаць,

З арбіт высокіх электроны

Пачнуць на нізкія спадаць.

 

354  Хоць цяжка верыць рэзультатам,

Але ўзнікае дзіўны стан:

Энергію хавае атам,

Што ён зусім астыў – падман.

 

355  Як звышвысокі ціск імгненна

З такога атама зноў зняць,

Арбіт узровень, несумненна,

Ён ўзніме, каб гарачым стаць.

 

356  Бо электроны, безумоўна,

Займуць арбіты зноў свае,

Іх стан змяняецца грунтоўна,

Гарачым атам зноў стае.

 

357  Так маса цеплыню хавала,

Што разагрэла Прадзямлю!

З крыніц другіх не набывала,

А мела ўласную, сваю.

 

358  Шмат рэчываў, адна прырода

На Прадзямлі і на Зямлі,

Калі здарылася нагода,

Яны ўсе з космасу прыйшлі.

 

359  Ды іншым выглядаў абломак,

Як звонку ціск высокім быў,

Дэфармаваннем абалонак

Ціск шчыльным рэчыва зрабіў.

 

360  Ціск масу абціскаў трывала,

І выраджалісь рэчывы,

Іх упакоўка шчыльнай стала,

Звышцяжкімі былі яны.

 

361  Хімічных элементаў сталых,

Як ціск высокі, больш няма,

Злучэнняў не стварыць трывалых,

Так ёсць ў прыродзе нездарма.

 

362  Няма структурнага парадку,

Як плазмай рэчыва стае,

І элементы ў тым выпадку

Страчаюць якасці свае.

 

363  Матэрыя універсальна:

І выраджанай можа быць

Ці ў звыклым выглядзе нармальным,

І здатна пераход рабіць.

 

364  Таму пратоны, электроны

І ёсць сыравіна як раз,

Што пераможа перапоны,

Як надыдзе стварэння час.

 

365  Калі змяняюцца умовы,

З агульнай той сыравіны,

Хаця працэс і выпадковы,

Складаюць атамы яны.

 

366  Каб атам разбурыць, ёсць крокі:

Яго магчыма награваць

Або даваць ціск звышвысокі,

Арбіты з атамаў зрываць.

 

367  Як моцна рэчыва сціскаюць,

Яно халодным ўраз стае,

Бо электроны пакідаюць,

Узроўні верхнія свае.

 

368  Ціск ядры атамаў збліжае,

І электрон для іх – як госць,

Хоць цела холад набывае,

Але энергія ў ім ёсць.

 

369  Як маса ціску ўжо не мела,

Без ўсякіх вонкавых крыніц,

Зноў плазмай стаць у змозе цела,

Заззяе колерам суніц.

 

370  Дзве процілегласці убачым,

Як атам цалкам разбураць:

Ці будзе надта ён гарачым,

Або халодным можа стаць.

 

371  І зараз моцны ціск занадта

У ніжняй мантыі, ядры,

Там атамы паўстаць няздатны,

Ушчэнт разбураны яны.

 

372  А ёсць свабдныя пратоны,

Не надышла для іх пара,

Каб набывалі электроны,

Таму і холад у ядра.

 

373  Адрозненняў таму багата,

Фізічны іншы статус дан,

Як ў рэчывах разбуран атам,

Яны ўяўляюць іншы стан.

 

374  Вядома з фізікі цудоўна,

Спружыну моцна як сціскаць,

Схавана моц у ёй ўсё роўна,

Яе зноў можна атрымаць.

 

375  Калі сціскаць гарачы атам,

То ясна з папярэдніх слоў,

Ў энергіі не будзе страты,

Зняць ціск – гарачым стане зноў.

 

376  Арбіты нізка ці высока,

Яны змяняюцца заўжды,

Як звышвысока – будзе спёка,

Калі звышнізка – халады.

 

377  Як цела моцна награваем,

Яно становіцца, як газ,

Стан гэты плазмай называем,

З ім сутыкаліся не раз.

 

378  Як атам моцны ціск набудзе,

Як рэчывы тады назваць?

Халоднай надта плазма будзе,

Ўсё роўна, як іх разбураць.

 

379  Няма ад ціску перапоны,

І раптам надыдзе пара,

З арбіт сыходзяць электроны,

Каб адыходзіць ад ядра.

 

380  Ўласцівасці страчае маса,

І болей рэчыва няма,

Халодная ўтварыцца плазма,

У ёй сапраўдная зіма.

 

381  Такое рэчыва, няйначай,

Звышшчыльнай плазмай можна зваць,

Каб адразняцца ад гарачай,

І ёй належыць назву даць.

 

382  Як рэчыва нагрэць задужа,

Плазма гарачая заўжды,

Ў звышшчыльнай масе толькі сцюжа,

Стан такой плазмы – халады.

 

383  Каб плазму, што падобна газу,

Ад шчыльнай плазмы адразняць,

То плазму шчыльную адразу

След антыплазмаю назваць.

 

Змест     Далей

 

 

 

Hosted by uCoz