2.8.5. Ахаладжэнне і нагрэў

 

 

Анатолій Балуценка

http://ab30br.narod.ru

 

 

324  Узнікла Прадзямля ў сусвеце,

Вадой накрыты дзіўны гмах,

І не было пагроз планеце,

Цудоўным быў бясконцы шлях.

 

325  Імчалась птушкаю імклівай,

Адзнакі мела ўсіх планет,

Аднак, была і асаблівай,

Бо шэраг іншых быў прыкмет.

 

326  Жыццё на Прадзямлі паўстала,

Бо была вадкая вада,

Мільярды год яно трывала,

Ды надыходзіла бяда.

 

327  Змяніўся клімат ўраз грунтоўна,

Хоць невядома ад чаго.

Мо, ціск павысіўся раптоўна?

Ахаладжэнне ўжо пайшло.

 

328  Працягваў ціск сваю работу,

Яна знішчальнаю была,

Жывому прычыняла шкоду,

Трансфармавалась рэчыва.

 

329  Не зразумець пакуль прыроду,

Ахаладжэнне як прыйшло,

Ўзнікала хутка глыба лёду,

Вады ўжо вадкай не было.

 

330  Спаткала Прадзямлю навала,

Лёд быў нармальны стан вады,

І ледніком суцэльным стала

Планета дзіўная тады.

 

331  Газ нават цвёрдым заставаўся,

Была халоднай Прадзямля,

Ціск звышвысокі зберагаўся,

Працэс праходзіў спакваля.

 

332  Хоць звонку лёд скаваў праз меру,

Ўсярэдзіне ж было цяпло,

Але наверх праз літасферу

Яно пакуль што не ішло.

 

333  Цяпер на кантынентах многа

Ад даўніх леднікоў слядоў,

І дзіўнага няма нічога:

Іх пакрывала тоўшча льдоў.

 

334  Каб паясніць абледзяненне,

То пачалі камбінаваць,

Ствараць Гандвану у імгненне,

І палюсы Зямлі змяшчаць.

 

335  Але не ў тым былі прычыны,

На Прадзямлі паўсталі льды,

На кантынентах ўсіх павінны

Ад іх быць значныя сляды.

 

336  Не мелі важкага значэння

Ні зім касмічных халады,

Ні зрушэнне асі вярчэння,

Лёд на кары ляжаў заўжды.

 

337  Не атрымалі больш нагоду

Абледзяненні на Зямлі,

Пакрыў граніты панцыр з лёду

Пры астыванні Прадзямлі.

 

338  Геолагам вядома дата:

Трыста мільёнаў год таму

Ільду вакол было багата,

Ўсё пакаралася яму.

 

339  Бо кантыненты не ўзнікалі

Яшчэ з гранітаў Прадзямлі,

І леднікі кару хавалі,

Яны магутнымі былі.

 

340  Пакрылась ўся планета лёдам,

Паверхня – толькі леднікі,

Каб ўсім цяпер замерзнуць водам,

Быў лёду пласт ў той час такі.

 

341  Шар для ільду стварыў скарбонку,

Бо лёд узнік з былой вады,

Такой ўяўляла сабой звонку

Планета Прадзямля тады.

 

342  Шар Прадзямлі пакрылі воды,

Ўсё для жыцця было дано,

Спаткаліся жыццю нягоды,

І ўраз загінула яно.

 

343  Бо цалкам лёд пакрыў планету,

Наогул скончылась жыццё,

Навекі канула у Лету,

Ператварылась ў небыццё.

 

344  Калі б не паднімаўся стала

Паўторна звышвысокі ціск,

Планета нават не зазнала б

Абледзянення катаклізм.

 

345  Жыццё не верніцца ніколі,

Больш відаў Прадзямлі няма,

Але ў жыцця такія долі,

І шкадаваць аб ім дарма.

 

346  Хоць клімат вельмі быў суровым,

Паволі ціск пачаў спадаць,

І Прадзямлю, згодна умовам,

Стаў у Зямлю ператвараць.

 

347  Ў параметрах ляжаць асновы,

Пахаладанне зноў прайшло,

Бо падаў ціск, змяняў умовы,

І вылучалася цяпло.

 

348  Дэфармаваны атам кожны

Імкнуўся ў стан нармальны стаць,

Прайшоў час Прадзямлі трывожны,

Цяпло пачала набываць.

 

349  Часы мінулі, і умовы

Рабілі справу зноў сваю,

Ціск падаў, час пачаўся новы,

Каб, ўрэшце, утварыць Зямлю.

 

350  Зямля халоднай не засталась,

Хоць на паверхні лёд ляжаў,

Тэмпература павышалась,

І лёд разагравацца стаў.

 

351  Падводзіла планета рыску,

Ды дзе яна брала цяпло?

Раней яно пад ўплывам ціску

Схавана ў атамах было.

 

Змест     Далей

 

 

 

Hosted by uCoz