2.8.4. Стварэнне жыцця

 

 

Анатолій Балуценка

http://ab30br.narod.ru

 

 

315  Выключна кожнае злучэнне

Час утварэння свой чакаў,

Кандэнсавалася ў імгненне,

Як пераходу пункт настаў.

 

316  Ішло кандэнсаванне газаў

Пасля вады і да вады,

Не ўзніклі рэчывы адразу,

Бо стыла Прадзямля гады.

 

317  Праз час з газападобнай фазы

Сінтэзавалась набыццё:

Кандэнсавалісь тыя газы,

Якія здатны даць жыццё.

 

318  З’яў не было для нас прывычных,

Працэсы дзіўныя ішлі,

Злучэнняў шмат біялагічных

Стварылась ўжо на Прадзямлі.

 

319  Хоць на дагадку надта скоры,

Што нават боязна казаць,

Ды Прадзямля ў бязмежным моры

Жыццё з нуля змагла пачаць.

 

320  Планета Прадзямля пачала

Пад Сонцам стала існаваць,

З пары той год прайшло нямала,

Было калі жыццю паўстаць.

 

321  Асадкавыя ўраз пароды

Даюць уяўленне для нас,

Дзе ўзніклі для жыцця нагоды

Ў далёкі старажытні час.

 

322  Ды спрэчкі доўжацца адвечна:

Як пачыналась развіццё?

На Прадзямлі ў свой час, бясспрэчна,

Ішло актыўнае жыццё.

 

323  Вакол і зараз безліч згадак,

Ды доказы аб іх пасля,

Бліскучы быў жыцця пачатак:

Яго стварыла Прадзямля!

 

Змест     Далей

 

 

 

Hosted by uCoz