Анатолій Балуценка
255 Як
згодна шчыльнасці ўся маса
Размеркавалась спакваля,
Шар дасканалым стаў адразу,
Ужо стварылась Прадзямля.
256 Шар меў
ў той час рэльеф пукаты,
Паверхня стала астываць,
Стваралісь хутка сілікаты,
Пачалі цвёрдасць набываць.
257 Працэс
цвярдзення быў нямарны,
Бо ахалоджванне ішло,
Каб мець рэжым стацыянарны,
Шар ў космас аддаваў цяпло.
258 Ішла на
спад тэмпература,
Ды ціск яшчэ вялікім быў,
Ўзнікала новая структура:
Кару з граніту шар набыў.
259 Цуд
Прадзямлі – Зямлі калыска,
Доказ мінулага жывы,
Як пад высокім надта ціскам
З крышталяў ўзніклі рэчывы.
260 Бо
рэчыва праз сілу поля
Стаць мінералам не магло,
Крышталяў не стварыць ніколі,
Каб моцы ціску не было.
261
Звышціск зрабіў дакладна справу,
Як маса цвёрдасць набыла,
Крышталі выраслі з расплаву,
І не ўтварылась зусім шкла!
262 Працэс
ішоў пры моцным ціску,
І маса стыла доўгі час,
Падводзіла ў стварэнні рыску,
Шмат мінералаў ўзнікла ўраз.
263 Бо з
сілікатнага расплаву,
Калі б звышціску не было,
Хай ён стыў хутка ці памалу,
Было б, як вынік, толькі шкло.
264 Можна
сцвярджаць таму дакладна:
Крышталі – нестабільны стан,
Шкло стан стабільны ўтварыць здатна,
А думка іншая – падман.
265 Кара
стваралася памалу,
Яе адзін граніт складаў,
Бо пры расслойванні расплаву
Ён на паверхні залягаў.
266
Тэмпература з часам згасла,
Расплаў гранітаў стаў карой,
Ды стыла ўнутраная маса,
Кару цягнула за сабой.
267 Шар
дасягнуў форм ідэальных,
Ды ахалоджванне ішло,
Напружанняў тангенцыяльных
Шмат у кары яно дало.
268 Далей
планета астывала,
Прыйшла разбурання пара,
Аб’ём ўнутры змяняўся стала,
Дэфармавалася кара.
269 Аб’ём
ўнутры яшчэ быў вадкі,
Далей каб магме астываць,
Кара збірацца стала ў складкі,
Гарамі нават паўставаць.
270 Пачалі
складкі утварацца
І літасферу разбураць,
Ды магма стала ўраз зрушацца,
Каб раўнавагу падтрымаць.
271 Але
граніты у расплаве
Былі лягчэй, ляглі ўгары,
Яны адны на самай справе
У складзе першаснай кары.
272
Цвярдзела надта шмат расплаваў,
Моц літасфера набыла,
Ў ёй безліч розных мінералаў,
Ды не магло утварыцца шкла.
273 Бо ціск
высокі быў, звыш меры,
Як ахалоджванне ішло,
І сілікаты літасферы
Былі не ў стане ўтварыць шкло.
274 Калі
пры ціску ў атмасферу
Кару зямную расплаўляць,
Павольна астудзіць, не ў меру,
Мінулы стан не атрымаць.
275 Хоць з
сілікатаў ўся планета,
Шкла на ўтварылась ў даўні час,
Калі б не уласцівасць гэта,
Жыццё не стала б існым ўраз.
276 Ды сілы
атамы сціскалі,
І гэта вынікі дало,
Што утварыліся крышталі,
Зусім адсутнічала шкло.
277 Умовы
гожыя складалісь,
Ўвесь час параметры былі,
Каб мінералы утваралісь
Упершыню на Прадзямлі.
278 Таму што
шар, яшчэ гарачы,
Паспеў кару зафіксаваць,
Яна моц мела, і няйначай,
Памеры не дала змяншаць.
279 Шар
астываў, прыйшло імгненне,
Што не трымала больш кара,
І пачалося разбурэнне,
На магму каб лягла яна.
280 Ўсе
пачатковыя пароды
У літасферы Прадзямлі
Ад сілы сціску мелі шкоду:
Ужо парушаны былі.
281
Разбурана кары аснова,
Як вынік, складкі праляглі,
Ды сіл было недастаткова,
Падняць каб горы Прадзямлі.
282 Бо
гіраскоп аўтаматычны
Ўяўляла Прадзямля сабой,
Каб устраніць рэжым крытычны,
Перасувалась маса ў ёй.
283 Як ў
магмы шчыльнасці хапала,
Каб шару раўнавагу даць,
Яна кару не разбурала,
Іначай магму не стрымаць.
284 А магме
як не удавалась
Маменты сіл скампенсаваць,
Кара імгненна прарывалась,
Быў шлях, каб магме выцякаць.
285 І набывалі
узвышэнні
Такую толькі вышыню,
Скампенсаваць каб праз імгненні
Незбалансованасць сваю.
286 Рэльеф
планета утварала,
Гор падняліся ланцугі,
А калі магма выцякала,
Састаў паверхні быў другі.
287 Не
ўсталяваліся умовы,
Каб стан стабільны атрымаць,
Рэльеф стварыўся выпадковы,
Каб дысбаланс не дапускаць.
288 Таму
напружанні ўтваралісь,
І разбуралася кара,
Зрушэнні навакол з’яўлялісь,
Ўзнікаў правал або гара.
289 У мас
было перамяшчэнне,
Прайшло шмат дзеянняў і спроб,
Працэс праходзіў у імгненне,
Шар працаваў, як гіраскоп.
290 Бо
вызначалась ўраз умова,
Дзе трэба ўзяць, дзе трэба даць,
Каб абсалютна выпадкова
Рэльеф планеты фармаваць.
291 І
старажытнія пароды –
Ўся літасфера Прадзямлі,
Стварыліся без перашкоды,
Рэльеф патрэбны набылі.
292 І так
рэльеф ўтварыўся гэты,
Каб стан балансу не згубіць,
Каб не было біцця ў планеты,
Каб ў сталай раўнавазе быць.
293 Былі
бясконцымі эксцэсы,
Але ў спакой праз час прыйшлі,
Ды эндагенныя працэсы
Не скочылісь на Прадзямлі.
294 Былі
ўжо на планеце горы,
Усталявалася кара,
Ды воднай не было прасторы,
Бо не прыйшла яшчэ пара.
295 Вада!
Краса жыцця і чары,
Кандэнсавацца рана ёй,
Таму пакуль у стане пары
Яшчэ лунала над карой.
296 Цяпло
страчалася імкліва,
Працэс цягнуўся, мо, гады,
Каб пачалось, нарэшце, дзіва:
Кандэнсаванне ўсёй вады.
297
Дакладна дыяграма стану
Адказ сапраўдны ўраз дала:
Тэмпература, без падману,
Больш, чым сто градусаў была.
298 Хоць
заставаўся ціск высокі,
Ды ахалоджванне ішло,
І Прадзямля рабіла крокі,
Каб маналіта не было.
299 Пайшоў
дождж ў выглядзе патока
І дол вадой стаў напаўняць,
І затаплялась ўсё навокал,
Паверхня стала ўраз трашчаць.
300
Кандэнсавалась пара скора,
Дажджы няспынныя ішлі,
Раскінулась вады прастора,
Ды не было зусім зямлі.
301 Вада
з’явілась, і адразу
Стаў акіян над Прадзямлёй,
Паветра утварылась з газу,
Яно было заўжды над ёй.
302 У
Прадзямлі ўтварылісь нетры
Пры ціску ў сотні атмасфер,
Цяпер быў акіян, паветра,
Яна складалася з трох сфер.
303 Пры
утварэнні гідрасфры
Ішло перамяшчэнне мас,
Шар сам у момант прымаў меры:
Кампенсаваў дысбаланс ўраз.
304 І магма
паднімацца стала,
Дзе масу трэба дабаўляць,
І апускацца там пачала,
Дзе лішку трэба аднімаць.
305 За
разам раз кара ламалась,
Разломы сталымі былі,
І там, дзе маса паднімалась,
Высока горы не раслі.
306 Біцця
каб не парушыць нормы,
Хапала і малой гары,
І старажытнія платформы
Да нашай збераглісь пары.
307 Усім
цялам нябесным трэба
Заўсёды ў раўнавазе быць,
Інакш нясталым будзе неба,
Дакладна зоркам не хадзіць.
308 Гарачым
зоркам прыняць меры
Няма ніякіх перашкод,
Але, калі ёсць літасферы,
Чакае вельмі шмат нягод.
309
Ўзламаць кару трывала спроба,
Такой была і Прадзямля,
Заўжды законы гіраскопа
Біццё зніжалі да нуля.
310 Планета
новая паўстала
Ў сістэме Сонца – Прадзямля,
Кару праз час сфарміравала
І гідрасферу набыла.
311
Супутнікам у Сонца стала,
Цяпло пачала набываць,
Цеплаабмен уладкавала,
Каб назаўсёды сталым стаць.
312 І
пачалі ўчыняцца змены
Ў кары пад дзеяннем вады,
Шэраг працэсаў экзагенных
Ўжо для жыцця ствараў грунты.
313 Ўсю
Прадзямлю накрылі воды,
Яе кара – марское дно,
І асадковыя пароды
Нам сведчаць, дзе было яно.
314 Абломак
завітаў з сусвету,
Прайшоў перыяд развіцця,
Каб новую стварыць планету
І даць умовы для жыцця.