2.8.2. Разаграванне

 

 

Анатолій Балуценка

http://ab30br.narod.ru

 

 

225  Ў сусвеце безліч зорак розных,

Не ўсе даюць святло у абшар,

Багата цьмяных і халодных,

Такіх, як зараз зямны шар.

 

226  Пранеслісь значных змен віхуры,

Не стала маса Прадзямлёй,

Геалагічныя структуры

Не утварыліся на ёй.

 

227  Змянілісь поўнасцю умовы:

Былога ціску не было,

Набыў абломак выгляд новы,

Пераўтварэннее ўжо пайшло.

 

228  Паволі ціск пачаў зніжацца,

У рух матэрыя прыйшла,

І стала значна пашырацца,

Тэмпературу набыла.

 

229  Так утварыўся шар гарачы,

Памер яго ўжо сталым стаў,

Ўсярэдзіне быў ціск, няйначай,

Ён шчыльнасць рэчыва ствараў.

 

230  Як сфармавалась маса стала,

Сваю арбіту набыла,

Гісторыю Зямлі пачала

Тварыць планета Прадзямля.

 

231  У Прадзямлі свае сакрэты,

Дакладны не знайсці адказ,

Які мінулы шлях планеты,

Раскрыюць вынікі як раз.

 

232  Тэмпература зорак значна,

І ў кожнай розная, свая,

Мільёны градусаў, няйначай,

Такой, мо, стала Прадзямля.

 

233  Каб паясніць стварэння крокі,

Я высунуў мадэль сваю,

Пра тое, як ціск звышвысокі

Рабіў уплыў на Прадзямлю.

 

234  Раней не меў слушнай асновы,

Ды думка з рыфмаю прыйшла,

Верш – не артыкул навуковы,

Ідэя у радкі лягла.

 

235  Як ціск высокі можа многа

Цяпла планеце ўраз вяртаць?

Энергія прыйшла з нічога,

Працэс цікава разглядаць.

 

236  Калі абломкам маса стала,

Яна халоднаю была,

І сіл яе было замала,

Каб шар сфарміраваць змагла.

 

237  Асобнай масе трэба сталы

Патэнцыяльны стан прыняць,

Каб быў надзейны і трывалы,

Патрэбна толькі шарам стаць.

 

238  А каб у шар сфарміравацца,

Павінна маса вадкай быць,

З халоднай, як бы не старацца,

Ніяк геоід не ўтварыць.

 

239  Хаця гучыць дагадка казкай,

Адзначыць можна, што раней

Была планета масай вязкай,

А можа нават гарачэй.

 

240  Таму і Прадзямлі спачатку

Ўдалось геоід утварыць,

Як іншым, форму мець ў парадку:

Таксама поўным шарам быць.

 

241  Геоіду каб утварацца,

Патрэбна, маса каб цякла,

Па шчыльнасці размеркавацца

Яна б без цяжкасці магла.

 

242  Калі паверхня стала вадкай,

К жыццю паўстала Прадзямля,

Абломак заставаўся згадкай,

Планета статус набыла.

 

243  Усё паўтарацца можа з часам:

Мадэль падобную амаль,

Ўжо высувалі Кант з Лапласам,

Яе адкінулі, на жаль.

 

244  Яны лічылі: згустак газу

Першапачаткам быў Зямлі,

Але туманнасцяў ні разу

Гарачых ў свеце не знайшлі.

 

245  Мадэль рашуча адкідалі,

Хоць яна лепшаю была,

Калі б яе дапрацавалі,

Прарыў ў навуцы даць магла.

 

246  Не прынцыповы погляд гэты:

Ці Сонца дала згустак той,

Ці, мо, стварылася з каметы

Ўсё, што зрабілася Зямлёй.

 

247  Як сфармаваўся шар цудоўна,

Ўтварыўся гіраскоп калі,

Яго законы, безумоўна,

Стваралі выгляд Прадзямлі.

 

248  Мець раўнавагу ішла спроба,

І сілу недзе трэба браць,

Каб па законах гіраскопа

Ў стан сталы масы пасуваць.

 

249  Фарміравацца масы сталі,

Слаісты утварыўся шар,

Дзе згодна шчыльнасці занялі

Ўсе рэчывы яго абшар.

 

250  Ўсе масы хутка стан змянілі

Па шчыльнасці у Прадзямлі,

І рэчывы, лягчэй што былі,

Бліжэй к паверхні заляглі.

 

251  Ішлі такія абалонкі:

Быў над паверхняй лёгкі газ,

Граніту пласт не надта тонкі,

А ўжо пасля базальту пласт.

 

252  У гравітацыі прычыны,

Каб масы рухаліся ўсе,

Бо рэчывы заўжды павінны

Размеркавацца па вазе.

 

253  Граніт, базальт – так апрыёры

Ішлі раней за слоем слой,

Граніт на сушы, базальт ў моры

Пацвердзіць здатны вывад мой.

 

254  Калі ўстраніць біццё ўдалося,

Больш маса ў шары не цячэ,

Інакш ўвесь час яму прыйшлося б

Рабіць прэцэсію яшчэ.

 

Змест     Далей

 

 

 

Hosted by uCoz