2.8. ПРАДЗЯМЛЯ

 

 

Анатолій Балуценка

http://ab30br.narod.ru

 

 

2.8.1. Пачатковая маса

 

 

207  Калі пытанне разглядалі

Стварэння выгляду Зямлі,

Яе ў сучасным стане бралі,

Памылкі ў метадах былі.

 

208  Стварэнне – цяжкае пытанне,

Зусім няпростае яно,

Гісторыя Зямлі паўстане,

Як двухсерыйнае кіно.

 

209  Калі здаўна планету гэту,

Жывем дзе, мы завем Зямля,

То папярэдніцу планету

Назваць патрэбна Прадзямля.

 

210  У першай серыі пра тое,

Які прайшла шлях Прадзямля,

А потым пра Зямлю, жывое,

Як паявілась спакваля.

 

211  Ў другой галактыцы пачатак

Зямлі, як вынік катаклізм,

Адна з галоўнейшых здагадак,

Што быў на ёй вялікі ціск.

 

212  Абломак дзесьці утварыўся,

Прайшоў ён космасу абшар,

Пад сілай Сонца супыніўся,

І гэта маса – зямны шар.

 

213  З другой галактыкі сусвету

Прыйшоў цудоўны зямны шар,

Ўтварыў ён сталую планету,

З’явіўся, нібы Божы дар.

 

214  Ішло ўсё па нязвыклай схеме:

Абломак рухаўся здалёк,

І толькі ў сонечнай сістэме

Ён свой зрабіў апошні крок.

 

215  І не знайсці адказ дакладны,

Хаця стварыўся дзіўны цуд,

Ды зведаць існасць мы няздатны,

Знайшла арбіту маса тут.

 

216  Каб ведаць, даных надта мала,

Знаходзіўся дзе імпульс той,

Каб масе раскруціцца стала,

Быць на арбіце Прадзямлёй.

 

217  Хоць маса Прадзямлі спачатку

Халоднай, нібы лёд, была,

Магчыма вырашыць загадку,

Цяпло яна дзе набыла.

 

218  Абломак стаў змяняць структуру,

Бо ён, халодны, шчыльным быў,

Але пасля тэмпературу

Пры пашырэнні ўраз набыў.

 

219  Таксама ў цвёрдым стане газы

Ўтваралі ў масе моцны слой,

Таму ў галактыцы адразу

І не згубілісь Прадзямлёй.

 

220  На Прадзямлі ў той час далёкі

Ціск не такі быў, як цяпер,

Калісьці ён быў звышвысокі,

Мо, больш ста тысяч атмасфер.

 

221  Як лічбу гэту адшукалі?

Яе расплаў пяску дае,

Які пад ціскам, як крышталі,

Будуе атамы свае.

 

222  Расплаў цікавы сілікатны:

Ў будове змену можа даць.

Другія атамы, мо, здатны

Ад ціску стан свой памяняць?

 

223  У масы шчыльны стан і сталы,

Бо ціск адбіўся так на ёй,

Аб’ём у Прадзямлі быў малы,

Не параўнаць яго з Зямлёй.

 

224  І мела Прадзямля памеры,

Менш значна, чым цяпер ў Зямлі,

Бо рэчывы на ёй звыш меры

Магутна сціснуты былі.

 

Змест     Далей

 

 

 

Hosted by uCoz