2.7. Адкуль?

 

 

Анатолій Балуценка

http://ab30br.narod.ru

 

 

181  Здаецца: ў космасе ўсё стала,

Ды змены ў ім ідуць заўжды,

Радзяцца зоркі, іх нямала,

І паміраюць праз гады.

 

182  На зорках выбух як здарыцца,

Іх рэчывы – цудоўны дар,

Туманнасць можа утварыцца

Ці новы з’явіцца пульсар.

 

183  Сістэма сонечная мае

На ўвесь абшар дзевяць планет,

А, мо, дзесятую спаткае:

Прышле з далечыні сусвет.

 

184  Куды магутныя каметы

Ў прасторы сонечнай ляцяць?

Здаецца, што няма ў іх мэты,

Планетай дзесьці могуць стаць.

 

185  Не можа космас быць статычным,

У ім занадта жвавы рух,

Ў камет ход вельмі дынамічны,

За кругам зоркі робяць круг.

 

186  І змены доўжацца бясконца,

Яны ідуць за крокам крок,

Магчыма, што ў сістэму Сонца

Планеты ўсе прыйшлі здалёк.

 

187  Гмах зорак ў небе незлічоны,

Ды толькі дзевяць ёсць планет,

Бо маюць выняткі законы,

Ім пакараецца сусвет.

 

188  Зямлі пачатак невядомы:

Адкуль прыйшла ці была тут?

З Зямлёй цяперашняй знаёмы,

Наглядна бачны дзіўны цуд.

 

189  Ды атамы, што ёсць на Сонцы,

Існуюць стала на Зямлі,

Для спрэчак ёсць прадмет бясконцы:

Планеты з космасу прыйшлі.

 

190  Агульнымі маглі быць долі

Ўсіх калясонечных планет,

Падобных не знайсці ніколі,

Хаця і тоесны сусвет.

 

191  Ў наш час у космасе бывалі

Зямлі пасланцы – караблі,

Там атмасферу вывучалі

Венеры, Марса і Зямлі.

 

192  Ёсць падабенства атмасферы

Па складу газаў між сабой

Толькі у Марса і Венеры,

Але склад іншы над Зямлёй.

 

193  І шчыльнасць рэчыва другая,

І хуткасць, што належыць ім,

І ціск планеты адразняе,

Па масам розныя сваім.

 

194  Дае падставы вынік гэты

Зрабіць у думцы смелы крок

І меркаваць, што у планеты

Свой асабісты ёсць выток.

 

195  І не павінны быць адзіны,

Яны – з’яў невядомых след,

Магчыма, ў розныя часіны

Паўстала кожная з планет.

 

196  У кожнай з іх свая дарога,

І ціск, і склад зусім другі,

І на Зямлі вады ёсць многа,

На іншых – толькі дол сухі.

 

197  І прыкладу няма другога,

Бо на планетах з небыцця

Не утваралася жывога,

Зямля – калыска для жыцця.

 

198  Яшчэ няма і, мо, не будзе

Такіх, як на Зямлі, умоў,

Каб жылі на планеце людзі,

Жыццё дзе б зарадзілась зноў.

 

199  Не зразумець шляхоў прыроды,

Жыццё паўстала на Зямлі,

Няма ніякай перашкоды,

Каб віды розныя жылі.

 

200  Каб мог паўстаць к жыццю від новы,

Павінны ўсе злучэнні быць,

Яшчэ прыдатныя умовы,

Каб біямасу утыврыць.

 

201  Планеты сонечнай сістэмы

Са светаў іншых надышлі,

Жыццё пачалась без праблемы

Для розных відаў на Зямлі.

 

202  Агульнымі былі каб долі,

І на другіх было б жыццё,

Там не было жыцця ніколі,

Трывае толькі небыццё.

 

203  Зямлі належыць пласт паветра,

Вялікі водны акіян,

Прыдатны склад хімічны ў нетрах,

Зусім другі фізічны стан.

 

204  Прыйшлося ўсё ў Зямлі да ладу,

Здалёк абломак прыляцеў,

І адразняецца па складу

Ад іншых ўсіх нябесных цел.

 

205  Не могуць склад змяніць умовы,

З абломкам што прыйшло, і ёсць,

Але стан атрымаўся новы:

Зямлі стварыцца удалось.

 

206  Умовы розныя ў сусвеце,

І трэба іх да ўвагі браць,

Адна матэрыя у свеце

Шмат форм у змозе утвараць.

 

Змест     Далей

 

 

 

Hosted by uCoz