2.6. Абмежаванні

 

 

Анатолій Балуценка

http://ab30br.narod.ru

 

 

150  У тайны рэчыва прыроднай

Шмат недаступнага для нас,

Але няма мадэлі годнай,

Прыдатны каб знайсці адказ.

 

151  Пытанняў шэраг недарэчны

Пра атам. Ён такі чаму?

Бо атам – рухавік адвечны,

Хто даў бясконцы рух яму?

 

152  Хто прымушае электроны

Вакол пратонаў шлях трымаць?

Незразумелыя законы,

Ніколі тайну не пазнаць.

 

153  Ў будову атаму адразу

Паверылі, к ёй кожны звык,

Ды добрага няма адказу

На цуд: адвечны рухавік.

 

154  Цуд неба зорнага датычыць,

Такі, як атам, і сусвет.

Для руху сілу дзе пазычыць

Бяздонню зорак і планет?

 

155  Час хуткасць іх не памяншае,

Што рухавік сілкуе той?

Хто вечны рух ажыццяўляе?

Чыёй здзяйсняецца рукой?

 

156  Сусвет вялікі і дакладны,

Ўтварае процьма зорак гмах,

Яны быць на арбіце здатны.

А хто прадвызначыў іх шлях?

 

157  З арбіты зоркі не сыходзяць.

А хто каметы ў шлях вядзе?

Хто курс патрэбны ім знаходзіць?

Як праляцяць яны і дзе?

 

158  Ззусім няпростае пытанне:

Дзе зоркам здабываць цяпло?

Невыканальнае заданне

Пазнаць, адкуль яно прыйшло.

 

159  Стан у нейтронных зорак звычны:

Там сціснут нават і пратон,

Адзіны сантыметр кубічны

Ў іх важыць аж мільёны тон.

 

160  Час і прастора. Уяўленне

Людзей бянтэжыць зноў і зноў,

Бо не ўспрымае разуменне,

Для тлумачэння няма слоў.

 

161  А дзе матэрыі пачатак,

І колькі будзе існаваць?

Прырода ставіць шмат загадак,

Адказ на іх няма дзе ўзяць.

 

162  Адна прырода ў цэлым свеце,

Але незразумела зноў:

Чаму для зорак у сусвеце

Фізічных надта шмат умоў?

 

163  Чаму ў адных ёсць атмасфера,

А у другіх яе няма?

Заўжды свая ў прыроды мера:

На зорках спёка ці зіма.

 

164  І склад хімічны вельмі розны,

Ён асабісты для планет,

Ды нельга даць адказ сур’ёзны,

Чаму так створаны сусвет.

 

165  Чаму гарачыя ёсць зоркі

І зоркі вечнай мерзлаты?

Няведання стан надта горкі,

Няма ў задачы прастаты.

 

166  Ды не пазнаць усё адразу,

Як існасць, трэба свет прыняць,

Але пакуль няма адказу,

Няма падстаў яго шукаць.

 

167  Такіх пытанняў шэраг цэлы

Бясконца можна задаваць,

Ды ў інфармацыі прабелы,

Час не прыйшоў сакрэт пазнаць.

 

168  Хачу прывесці погляд новы

Жыцця стварэння і Зямлі,

Шукаю слушныя высновы,

Прычыны каб у іх былі.

 

169  Калі ў наяўнасці прычына,

Ўраз вынік можна зразумець,

Іначай быць і не павінна,

Дакладнасць лепш ў мадэлі мець.

 

170  Заўжды існуюць спадзяванні,

Што веды ўдасца паглыбляць,

Праз час на цяжкія пытанні

Адказ удасца годны даць.

 

171  Любыя каб стварыць злучэнні,

Сыравіны ў сусвеце шмат,

Бо шэраг атамаў ў імгненні

І рэчываў стварае рад.

 

172  Зямля раней была расплавам,

Ды астывала спакваля,

Злучэнняў у кары нямала

Стварыла ў гэты час Зямля.

 

173  Алхімікі раней жадалі

Багацце штучнае зрабіць,

Ды поспеху не прычакалі,

Прыродны шлях не паўтарыць.

 

174  Бо былі іншымі умовы

Стварэння рэчываў ў кары,

Каб мінерал ўтварыўся новы,

Патрэбны ўмовы той пары.

 

175  З адзінай масы разнастайны

Стварыўся арэал Зямлі,

Не ведаем пакуль што тайны

Працэсаў, што ў той час ішлі.

 

176  Пытанняў шмат, няма адказу,

І не знайсці павек адказ:

Ў сістэму сонечную масу

Што прывяло ў далёкі час?

 

177  Бясконца паўстаюць пытанні,

Непадуладны думцы свет,

І лепш прымаць абмежаванні,

Мадэлі вызначыць прадмет.

 

178  Як разабрацца у дылеме:

Адкуль узялася Зямля?

Яна у сонечнай сістэме

Прышэлец ці павек свая?

 

179  Праблему вырашыць цікава,

Хоць след прырода замяла,

Ды ёсць магутная падстава:

Ў кары няма ні кроплі шкла.

 

180  Стварэння час – час звышсуровы,

Працэсы жорсткія ішлі,

Хоць невядомыя умовы,

Ды вынік бачны на Зямлі.

 

Змест     Далей

 

 

 

Hosted by uCoz