Анатолій Балуценка
125
Працэсаў шмат было актыўных,
Іх вынік навакол ляжыць,
Таму па фактах аб’ектыўных
Працэс магчыма аднавіць.
126
Матэрыял занадта новы
Ў пытаннях статусу Зямлі
Нам навуковыя высновы
Палётаў ў космасе далі.
127 Ў Зямлі
ёсць сведкаў шмат фізічных,
Іх толькі трэба зразумець,
І плён дасягненняў касмічных
Абавязкова трэба мець.
128
Актуалізм – цудоўны метад,
Працэсамі, што ёсць цяпер,
Мінулае мажліва зведаць,
Быў поўны да яго давер.
129 І надта
многага чакалі,
Надзеі добрымі былі,
Таму яго лічыць пачалі
Ключом мінулага Зямлі.
130 Ключ ад
мінулага галоўны,
Ды адчыніць не дапамог,
Магчыма, гэты ключ чароўны
Ўстаўлялі, ды не ў той замок.
131 Каб
добра разабрацца ў справе,
Сучаснасць трэба разглядаць,
Бо толькі тое, што наяве,
У змозе аргументам стаць.
132 Глыбока
трэба ведаць факты,
Іх разам можна спалучаць,
Плён дзіўны здатны даць кантакты,
Адказ каб слушны атрымаць.
133
Паўсталі кантыненты з часам
І пад вадой абшары дна,
Стварылі літасферу разам,
З камней складаецца яна.
134 І дно,
і суша – сілікаты,
Калісьці цвёрдасць набылі,
Пласт інфармацыяй багаты,
Ў ім – ўся гісторыя Зямлі.
135 Шмат
сілікатных мінералаў,
Вялікі надзвычайна клас,
Злучэнняў крэмнію нямала:
Дзевяць дзесятых усіх мас.
136
Выключна значнасць сілікатаў,
Яны навокал нас, што крок,
У іх злучэннях кожны атам
Умоў мінулых стан збярог.
137 Ў кары
зямной засталась памяць
Часоў, што ўжо даўно прайшлі,
Параметры зафіксавалісь,
Якія былі на Зямлі.
138
Магчымасць ёсць эксперыментам
Мінулых дасягнуць умоў,
Прыдаць хімічным элементам
Цяпер ціск звышвысокі зноў.
139 Бо ў
звышвысокім ціску сіла,
Калі пароды расплаўляць,
Ахаладжэннем іх мажліва
Ў прыродным стане атрымаць.
140 Калі
пясок цяпер расплавіць,
Ўтварыцца кварцавае шкло,
Як звышвысокі ціск дабавіць,
Крышталі стануць, як было.
141 Ўсе
старажытнія пароды
Пад ціскам можна абрабляць,
Былыя ўмовы у прыроды
Дакладна можна аднаўляць.
142 Каб
вызначыць узрост планеты,
Па паўраспаду лік вялі,
Ды дасягнуць няпроста мэты:
Зямля ўтварылася ж калі?
143
Эксперымент вялі папросту
Распадам, больш няма нагод,
Знайшлі, што рэчывам узросту
Чатыры-пяць мідьярдаў год.
144 Але
дакладнасці замала,
Бо рэчывы павек былі,
Лік ад зацвярдзення расплаву
Даследчыкі заўжды вялі.
145 Ўзрост
існага Зямлі адзіны,
Адна ўсяму была пара,
І толькі ў розныя часіны
Стваралась цвёрдая кара.
146
Геалагічныя працэсы
Свой шлях пачалі на Зямлі,
Бо разбуральныя эксцэсы
Ісці ў расплаве не маглі.
147
Геалагічным датаваннем
Не вельмі лёгка паясняць
Зямлю з трывалым існаваннем,
На ўсім ляжыць яго пячаць.
148 Як
вывучаем літасферу,
Працэс патрэбна уявіць,
Каб к вынікам мець больш даверу,
Мадэлі каб сапраўднай быць.
149 Як
аднаўляць мадэль ўраз здатна
Працэсы, што раней ішлі,
То можна зразумець дакладна,
Чаму такі абрыс Зямлі.