Анатолій Балуценка
88 Як ёсць
для практыкі патрэба,
Задачы добра каб рашаць,
Для поспеху, бясспрэчна, трэба
Заўжды тэорыю ствараць,
89 Каб
ўлічаны в мадэлі гэтай
Законы развіцця былі,
Змаганне думак стала мэтай,
Ды да адзінства ўсё ж прыйшлі.
90 Каб
адмаўленне адмаўляла,
І колькасць ў якасць прыйшла ўраз,
Каб філасофія спрыяла
На ўсе пытанні даць адказ.
91 І
непатрэбна беспадстаўна
Высновы спрэчныя рабіць,
Бо праца скончыцца бясслаўна,
Як дзесьці ісціну згубіць.
92 Каб не
блукаць у думках стала,
Праблему хутка каб рашыць,
Патрэбна, каб мадэль паўстала,
Іначай справу не зрабіць.
93 Калі
яшчэ няма мадэлі,
Належыць факты вывучаць,
Пакуль ўсе думкі не саспелі,
Патрэбна трохі пачакаць.
94 Бо
памылковыя высновы
Няздатны даць у справе плён,
Як прапануюць погляд новы,
Ён толькі шкодны, як закон.
95 Хоць
певень кукарэкнуў рана,
Ды ранку можа не настаць,
Ад навуковага падману
Мадэлі нельга добрай стаць.
96 Тэорыі
быць трэба здатнай
Ўсе факты растлумачыць ўраз
І быць даступнай і дакладнай,
Змяніць яе не ў сілах час.
97 Лепш
падыходзіць асцярожна
Ў пытанні, як Зямлю стварыць,
Свавольства дапускаць няможна,
Сапраўдным ўсё павінна быць.
98
Геалагічныя мадэлі
Гучаць, як казкі для дзяцей,
Бо ў думках бачна відаць мелі,
Ды глыбіні няма ў ідэй.
99 Каб быць
тэорыі выдатнай,
Ёй мець патрэбна механізм,
Каб растлумачыць была здатнай,
Які адбыўся катаклізм.
100 Усё
агульнае ў сусвеце,
Адна матэрыя ва ўсіх,
І на Зямлі, яго планеце,
Законаў не знайсці другіх.
101 Хоць
ісціна была вядомай,
Што ў цэнтры космасу Зямля,
Яна лічылась нерухомай,
Змяняўся погляд спакваля.
102 Таму
знаходка Галілея,
Хаця і правільнай была,
Варожай стала ўраз ідэя,
Ніяк ў свядомасць не ішла.
103 Таму і
вынаходстваў многа
Свой біты шлях не пракладуць,
Бо кліча звычная дарога,
І ёй з прыемнасцю ідуць.
104 З
часоў, як памятаюць людзі,
Планета сталаю была,
Што катаклізм ці быў, ці будзе,
Яна падставы не дала.
105 Але
спакой заўжды адносны,
Ў бясконцым русе цэлы свет,
Каб затрымаўся рух дзівосны,
Не мог бы існаваць сусвет.
106 Гіпотэза
стварэння свету
Не толькі веды можа даць,
Ўжываць магчыма мадэль гэту,
Лягчэй каб нетры Зямлі ўзяць.
107 Даецца
ключ ад той скарбніцы,
Багацці дзе ляжаць усе,
Каб адкрывалісь таямніцы,
Бо таямніца цуд нясе.
108 Як
ведаць ўсе ператварэнні,
Што шмат гадоў таму былі,
Магчыма зразумець ў імгненне,
Дзе скрыты выкапні Зямлі.
109 Зямля
стваралась як, тэорый
Прыйшлось нямала пачытаць,
Хоць вывад і здараўся скоры,
Ды плёну цяжка прычакаць.
110 Тэорыі
ў галінах розных
Стварылі безліч перашкод,
Іх многа: дзіўных і сур’ёзных,
Інакшы трэба падыход.
111
Абавязкова поспех будзе,
Як інтэгральны метад браць,
Ўраз моц тэорыя набудзе,
Каб плённай для навукі стаць.
112 Калі
тэорыя заўсёды
Не абмінае любых тэм,
Ўсё паясніць з любой нагоды,
Няма з тэорыяй праблем.
113 Задача
каб рашалась жвава,
Багата ведаў трэба мець,
Інакш не рухаецца справа,
І прастату не зразумець.
114 Шлях к
ісціне адзін – сумненне,
І мець яго – прыемны стан,
Тады з’яўляецца уменне
Ад праўды адразніць падман.
115 Але
складана адмаўляцца
Ад поглядаў сваіх усім,
Каб новаму ажыццяўляцца,
Патрэбна пагадзіцца з ім.
116 Як
птушка, думка ляціць ў неба
З прывычнай думкай ў барацьбе,
І тым, хто вырашае, трэба
На горла наступіць сабе.
117 Адзін
хто рацыю мець можа,
Як памыляюцца усе?
Хаця хлусня гучыць прыгожа,
Ды горыч тоіцца ў красе.
118
Ўзнікаюць моцныя замінкі,
Хлусня – навукі грозны кат,
Навуку рухаюць адзінкі,
Хаця вучоных надта шмат.
119 Ды
думкай новаю ніколі
Ніхто нідзе не даражыць
І не жадае даваць волі,
А робіць так, каб ёй не жыць.
120
Няпростая навука справа,
Хай будзе новых думак шквал,
Нікога не чакае слава,
Ў туманнай смузе п’едэстал.
121 Хутчэй
публікавацца трэба,
Дакладна адчуваю я,
Не забярэ ў паэтаў хлеба
Паэма сціплая мая.
122 Навука фактаў
назбірала,
Каб фактаў шэраг паясніць,
Цяпер іх ёсць ужо нямала,
Трэба гіпотэзу стварыць.
123 Я ў
рукі ўзяў пяро паэта,
Шмат розных ведаў пра Зямлю,
Але, нягледзячы на гэта,
Даю гіпотэзу сваю.
124 Бо
сілікатаў – аж без меры:
Працэнтаў восемдзесят пяць,
І пра будову літасферы
Лепш сілікатчыку сказаць.