Анатолій Балуценка
72 Наўкол,
што бачыць вока, тое
Ўзнікала ўраз ці спакваля:
З арганікі – усё жывое,
І з неарганікі – зямля.
73 Няпроста
ахапіць ў уяве
Усіх парод зямной кары,
Крышталі толькі ў іх саставе,
Зямлі каштоўныя дары.
74 Хоць
рэчываў – як хваль на моры,
Крышталяў шэраг утварыць
Мажліва толькі па узоры,
Іх дзвесце трыццаць можа быць.
75 Нарэшце,
прасачыць цікава:
Калі крышталі расплаўляць,
Чым скончыцца такая справа?
Ці можна іхні стан змяняць?
76 Калі
расплаў зноў астывае,
Хоць вокам і нябачна іх,
Крышталяў безліч вырастае,
І большасць рэчываў такіх.
77 Але
такія ёсць крышталі,
Што незалежна ад умоў,
Пры ахалоджванні не сталі
Крышталямі такімі ж зноў.
78 Таму і
зробім дапушчэнне,
Што ў час стварэння на Зямлі
Меў іншы фактар дачыненне:
Умовы іншымі былі.
79 Як з
сілікатнага расплаву
Крышталяў зноў не атрымаць,
Ціск трэба, вырашыць каб справу:
Ў крышталі атамы сабраць.
80 Крышталямі
абшар багаты,
Зусім шкла ўмовы не далі,
Хаця ў асноўным сілікаты
Складаюць мантыю Зямлі.
81 У мантыі
шмат элементаў,
Цяпер Зямлю каб расплаўляць,
З усіх наяўных кантынентаў
Крышталяў ўжо не атрымаць.
82 А будзе
шкло, не ў той уяве,
Якое тэхнікай дано,
А шкло – як ў вулканічнай лаве,
Занадта цвёрдае яно.
83 Быў ў
камень твар Зямлі адзеты,
І не было б жыцця на ёй,
Была б, як іншыя планеты:
І безаблічнай, і пустой.
84 Але, на
шчасце, не здарылась,
Каб утварылась толькі шкло,
Жыццё чароўна зарадзілась,
Цудоўны плён яно дало.
85 З будовы
шкла маю уяву:
Крышталяў зноў не атрымаць
Са шклопадобнага расплаву,
Ціск звышвысокі трэба даць.
86 Таму
казаць магчыма смела,
Пытанняў нават не стае,
Што і Зямля калісьці мела
У сціску рэчывы свае.
87 Шкло
надало абгрунтаванне,
І думкі стройнасць набылі,
Занадта цяжкае заданне
Пазнаць гісторыю Зямлі.