ЗЯМЛЯ І ЖЫЦЦЁ

 

 

Анатолій Балуценка

http://ab30br.narod.ru

 

 

1. УСТУП

 

 

1  Здаўна жыццё цячэ паволі,

Яно раскінулась вакол,

Не расказаць пра ўсё ніколі,

Каб апісаць цуд – мала слоў.

 

2  Адказ знайсці дзе на пытанне:

Як утварылася Зямля?

Занадта цяжкае заданне...

Жыццё як ўзнікла спакваля?

 

3  Ды вывучалі асяроддзе,

І людзі вопыт набылі,

Стваралі з ведамі у згодзе

Гіпотэз шэраг аб Зямлі.

 

4  Чаму Зямля такою стала?

Шэсць кантынентаў – шэсць асноў,

На ёй раскідана нямала

Занадта розных астравоў.

 

5  Вакол Зямлі ідуць бясконца,

Навука уяўляла так,

Ўсе зоркі, Месяц, нават Сонца,

Зямля ж ляжыць на трох кітах.

 

6  Ніхто адказу даць не можа,

Сусвет як утварыцца мог,

Хоць дасканала і прыгожа

Стварыў яго Вялікі Бог.

 

7  Прыродных надта шмат загадак

Людзей цікавіць доўгі час:

Калі сусвету быў пачатак?

Які канец чакае нас?

 

8  Ніхто дакладна не ўяўляе,

Які нябачны нам сусвет.

Памеры ён якія мае?

Адказ пакуль адзін – сакрэт,

 

9  Таму бязглуздае імкненне

Ў сусвеце адшукаць мяжу.

Я пра Зямлю, яе ўтварэнне

Сваю мадэль Вам раскажу.

 

10  Нядаўна людзі паслядоўна

Даследвалі Зямлі абшар,

Вандроўнік Магелан грунтоўна

Ўсім даказаў, што гэта шар.

 

11  Ды лепш пацверджання не трэба,

Як ў космас выйшаў чалавек,

Ён на Зямлю ўглядаўся з неба,

Чаго не бачылі павек.

 

12  Па Месяцы мы ўжо прайшліся,

Месяцаходы там былі,

Ды таямніцы не знайшліся

Да існых ведаў аб Зямлі.

 

13  Гіпотэз натварылі многа,

І новых набудуюць шмат,

Складана паясніць без Бога

З’яў надзвычайных цэлы рад.

 

14  Стварыліся зямля і неба,

Як вынік моцных катаклізм,

Ўсё роўна разабрацца трэба,

Якім быў Боскі механізм.

 

15  Сплыло за доўгі час у Лету

Шмат розных думак і ідэй,

І я сваё ўяўленне свету

Жадаю выказаць хутчэй.

 

16  Памылкі, іх было нямала,

Хто ў працы іх не пазбяжыць?

На сваю думку маю права,

Няхай мой погляд прагучыць.

 

Змест     Далей

 

 

 

Hosted by uCoz