Анатолій Балуценка
17 Каб ў любой
справе разабрацца,
Яе каб добра зразумець,
Прытым, яшчэ не памыляцца,
Крытэрый варты трэба мець.
18 А пры
аналізе падзеі,
Праўдзівым шляхам каб ісці,
Клубок разблытаць мець надзеі,
Пачатак трэба ў ім знайсці.
19 Ён –
неабходная умова,
Бо ісціна не угары,
А пападзецца выпадкова,
Яе без цяжкасці бяры.
20 Аб тым,
Зямля як утваралась,
І думка нават не ішла,
Прыемна доля усміхалась:
Адгадку у рукі мне дала.
21 Прычым,
крытэрый надта важны
Ляжыць у іншай галіне,
Амаль што пошук неабсяжны,
Яго знайсці ўдалося мне.
22 Галіна
гэта – сілікаты.
А з іх і зроблена было
Стварэнне, ўсе якому рады:
Матэрыял цудоўны – шкло.
23 Няпроста
ведаць шкла прыроду:
Калі пясок з поплам сплаўляць,
Празрысты злітак ў нагароду,
Як вынік, можна атрымаць.
24
Цудоўнасць шкла! Эксперыментам
Ўраз можна ўяўленне здзіўляць,
Як непразрыстым кампанентам
Празрыстасць поўную прыдаць.
25 І
гістарычныя ёсць сведкі:
Вядома шкло з сівой пары,
Хаця знаходкі надта рэдкі,
Яно радзілася ў кастры.
26 З сакрэту
сцягнута фіранка:
Ўтварыцца проста можа шкло,
Як трапіць у пясок маланка,
Мо, не аднойчы так было.
27 Як
вывяргаюцца вулканы,
І лава з іх ракой цячэ,
Працэс стварэння шкла спантанны,
Хоць лава і не шкло яшчэ.
28 Пачалі
веды паглыбляцца,
Зрабілі шкло такім даўно,
Каб у жыцці ім карыстацца,
Прыдатным каб было яно.
29 З
паловай два тысячагоддзі,
Як існаваў Пантыкапей,
Там, з тэхналогіяй у згодзе,
Шкло выраблялі для людзей.
30 І зараз
ў Керчынскім музеі
Цудоўна збераглося шкло,
Хоць час пранесся, як завеі,
Нібы стагоддзяў не было.
31 І
паступова, крок за крокам,
Шкло уваходзіла ў жыццё,
Апанавала ўсё навокал,
Далей трывае развіццё.
32 Ў
серванце зараз кожны мае
Шэраг прадметаў розных з шкла,
Без шкла жыцця не уяўляе,
Яго навука нам дала.
33 Хоць
шкло даўно варыць умелі,
І выраблялі шмат чаго,
Дасюль яшчэ не зразумелі
Будовы ўнутранай яго.
34 Аднак,
змяніць патэбна тэму,
Пасля будова, а ўзамен
След ведаць іншую праблему
І вельмі важны феномен.
35 Зрабіць
дазволіла прырода,
Што не змагла стварыць сама,
Ды не спаткала людства шкода,
Што шкла прыроднага няма.
36 Таму,
што шкла няма ў прыродзе,
Як раз і ёсць пачатак той,
Які дазволіць, пры нагодзе,
Сказаць, здарылась што з Зямлёй.
37 Ды факта
дзіўнага замала,
Каб разуменне ўраз прыйшло,
Каб плённа вырашалась справа,
Патрэбна ведаць ўсё пра шкло.
38 Гіпотэза
жыла ў уяве,
Ў друк не пускалі, як закон,
Таму яна ў інакшай справе
Дала свой нечаканы плён.
39 Будова
шкла! Гучыць, як песня,
Жыццё сваё аддаў я ёй,
Ды ўмомант скочылась прадвесне
Няспетай песняю маёй.
40 Будову
шкла я ведаць ў стане,
І думкі чарадой пашлі...
Так набывалі свае грані
Мадэль жыцця, мадэль Зямлі.
41 І працу,
што ўраз атрымалась,
Жадаў аддаць ў друк без прыгод,
Але жаданне затрымалась...
Бягуць ў нябыт за годам год.