Аўтар

Анатолiй Iванавiч Балуценка

 

ШЛЯХ У ТРЭЦЬ СТАГОДДЗЯ

 

Год нараджэння – 1936,  скончыў Беларускi полiтэхнiчны iнстытут па

спецыяльнасцi «тэхналогiя сiлiкатаў»,  кандыдат тэхнiчных навук.

Сiлiкаты – рэчыва, з якога складаецца лiтасфера Зямлi, веды ў гэтай галiне

дазволiлi стварыць шэраг цiкавых твораў.

Пытаннем стварэння Зямлі зацікавіўся ў 1973 годзе, калі прачытаў артыкул

«Планета чудес» у часопісе «Пионер» №9, які выпісваў сыну.

Мае навуковыя інтарэсы знаходзіліся ў галіне будовы шкла. Увагу прыцягнуў

феноменальны факт: у прыродзе шкла не існуе. Адсутнасць шкла пры ўтварэнні

Зямлі выклікала цікавасць і з’явілася ключом рашэння праблемы ўтварэння Зямлі.

Пасля разробкі асноўных палажэнняў стала цікава, як жа стварылася жыццё?

У выніку была разроблена гіпотэза стварэння Зямлі і жыцця на ёй. Асноўныя

вывады гіпотэзы карэнным чынам адразняліся ад агульнапрынятых уяўленняў,

таму нават не рабіў спроб публікаваць сваю мадэль.

Прайшло дваццаць гадоў, я пачаў пісаць вершы (http://ab0by.narod.ru ). Выклаў

гіпотэзу стварэння Зямлі і жыцця ў паэме “Зямля і жыццё” у 1993 годзе. Спробы

атрымаць падтрымку і апублікаваць паэму поспеху не мелі. Але з’явіўся Інтэрнет.

Зараз, больш як праз трынаццаць гадоў пасля напісання, прадстаўляю гіпотэзу

стварэння Зямлі і жыцця.

Пiсаць вершы пачаў у 1992 годзе, 37 гадоў пражыў ва Украiне, цяпер жыву ў

Пiнску. Пішу на беларускай і рускай мовах.

 

Мой   E-mail:  bolutenko@mail.ru

Home Page

 

 

 

Hosted by uCoz