3.3. Дасягненні і памылкі

 

 

Анатолій Балуценка

http://ab30br.narod.ru

 

 

939  Касмалагічную загадку

Зямля ўяўляе доўгі час,

Ды не знаходзілі адгадку,

Дайшла загадка і да нас.

 

940  Хаця генетыка рашыла

Задачы цяжкія свае,

І біяхімія адкрыла

Будову клеткі для яе.

 

941  Здавалась: мае ключ праблема,

Як пачало жывое жыць,

Прыблізна невядома схема

І непрыступнаю стаіць.

 

942  Даўно навука распачала

Шалёны шквал сваіх атак,

Магчыма, ведаў не хапала,

Загадку не адкрыць ніяк.

 

943  Каб ў справе вынік здабыць важкі,

Патрэбны веды ўсіх галін,

Каб далучаць к праблеме цяжкай,

Як можна, болей дысцыплін.

 

944  Каб разрабіць мадэль стварэння,

Не прагучаў каб пусты гук,

Выкарыстоўваць, без сумнення,

Патрэбна веды ўсіх навук.

 

945  Ў мадэлях розныя ўяўленні,

Як лепш праблемы вырашаць,

Хоць і не знойдзены рашэнні,

Ідэй не трэба адкідаць.

 

946  Як думку слушную не ўбачыць,

Памылка можа горкай быць,

Калі ўсё горшае адзначыць,

Ўраз можна лепшае згубіць.

 

947  Гісторыя навукі мае

Такія прыклады заўжды,

Хто аб’ектыўнасць адкідае

Чакае ў выніку бяды.

 

948  Дзве думкі, вынік эмперызму,

Альтэрнатыўнымі былі,

Катастрафізм з актуалізмам

Непрымірымы бой вялі.

 

949  Геолагам незразумела,

Як утварыўся твар Зямлі,

Катастрафізм занадта смела

Яны, на жадь, зусім звялі.

 

950  Катастрафізм меў погляд ясны:

Змяняўся выгляд ўсёй Зямлі,

Быў непадобным на сучасны,

Змены грунтоўныя прайшлі.

 

951  Зямля такой была не вечна,

Ды не прайшлі ўсе змены ўраз,

Актуалізм лічыў: бясспрэчна,

Працэс ішоў працяглы час.

 

952  Катастрафізм – не катастрофы,

Яны прыроднымі былі,

Законы фізікі праз спробы

Рэльеф стваралі на Зямлі.

 

953  Катастрафізм не проста абы

Таксама выкарыстаў я,

Зямля стваралась ў два этапы,

Была спачатку Прадзямля.

 

954  Актуалізм знішчаў мажлівасць

Зямлі былы шлях аднавіць,

Катастрафізм папаў ў няміласць,

Задач стварэння не рашыць.

 

955  Ідэй лепш не знішчаць ніколі,

Ўплывалі разам на Зямлю,

Катастрафізм ў галоўнай ролі,

Ён ролю выканаў сваю.

 

956  Ды не прызналі ўсё роўна...

Цень забыцця на ім лягла,

Памылка гэта, безумоўна,

Ў навуцы цяжкаю была.

 

957  Каб высветліць жыцця асновы:

Паўстала ўраз ці спакваля?

Актуалізм бярэ умовы,

Ў якіх у даны час Зямля.

 

958  Памылка горкая здарылась,

Умовы іншымі былі,

Таму жыццё і утварылась

На сушы і ў вадзе Зямлі.

 

959  Каб зразумець, як паўставала

Жыццё ва ўсіх кутках ураз,

След аднаўляць умовы стала,

Былі якія у той час.

 

960  Сцвярджаць бязглузда і банальна:

Малыя змены як ідуць,

Яны не дзеюць кардынальна,

А ў іншы стан перавядуць.

 

961  Рэвалюцыйныя працэсы

У змозе новае стварыць,

Хада іх звыклая – эксцэсы,

Іначай новаму не быць.

 

962  На гэту думку маю права,

І выказаць пара яе,

Ўсё павучальна і цікава

Катастрафізм пазнаць дае.

 

Змест     Далей

 

 

 

Hosted by uCoz