3.11. Ад арганікі да клеткі

 

 

Анатолій Балуценка

http://ab30br.narod.ru

 

 

1213  Было цудоўнае здарэнне,

Што утварылісь на Зямлі

І арганічныя злучэнні.

Пачатак дзе яны ўзялі?

 

1214  Адкуль знайшліся кампаненты,

Каб ўсю арганіку ўтварыць,

Даць для стварэння элементы,

Пасля жыцця не загубіць?

 

1215  Калісьці аддзлілась маса,

Што ёсць ў час гэты на Зямлі,

Яна тады ўяўляла плазму,

Звычайнай не было кары.

 

1216  Змяншаўся ціск высокі стала,

І рэчывы маглі паўстаць,

А плазма пераход пачала,

Каб вадкасцю гарачай стаць.

 

1217  Ўзнікалі рэчывы ў імгненне,

Яны без цяжкасці маглі

З тых атамаў стварыць злучэнні,

Ў астатку што яшчэ былі.

 

1218  Як неарганіка ў дастатку

Ўтварылась, яшчэ выбар быў,

Каб і арганіку з астатку

Працэс паволі утварыў.

 

1219  Астатак важны быў даволі,

Каб іншай выбарка была,

Зямля арганіку ніколі,

Каб мець жыццё, не набыла.

 

1220  Планеты новая структура

Ў стацыянарны стан ішла,

Зніжалася тэмпература,

Кандэнсавалась рэчыва.

 

1221  Ні ў магме, і ні ў літасферы

Арганікі не можа быць,

Яна – падарак атмасферы,

Каб на Зямлі жыццё стварыць.

 

1222  І рэчывы з нябёс ляцелі,

Як снег, спадалі на Зямлю,

Тэмпературу яны мелі

Для кандэнсацыі сваю.

 

1223  Працэсы выпадання масы

Займалі вельмі доўгі час,

Як комплекс ўвесь сабраўся разам,

Стварыў жывую клетку ўраз.

 

1224  Бо клетка – існавання форма,

І атам яе сілай склаў

Так, як уявы нашай норма:

Складаны надта мінерал.

 

1225  Ўсе арганічныя злучэнні,

Што ёсць ў час даны на Зямлі,

З першапачатку утварэння

Ў структурах сталасць набылі.

 

1226  Ўтварылася у літасферы

Шмат мінералаў, шмат тэкстур,

Так і арганіка без меры

Змагла стварыць сваіх структур,

 

1227  Што маюць розную прыроду,

І разнастайныя яны,

І ланцугі іх з вугляроду

Любой маглі быць даўжыні.

 

1228  Хоць вугляроду вельмі мала

Ў працэнтным складзе на Зямлі,

Ды болей двух мільёнаў стала

Статус злучэнняў набылі.

 

1229  Арганікі шмат спала з неба,

Злучэнняў больш, чым ўсіх другіх,

Каб шлях жыцця знайсці, не трэба

Ствараць з кары ва ўяве іх.

 

1230  Як ў філасофскім браць значэнні,

Адзінства рэчывам дано:

Неарганічныя злучэнні

І арганічныя – адно.

 

1231  Тэрміналогія такая

Карысці болей надае,

Зямлю матэрыя стварае,

А формы розныя яе.

 

1232  Тэмпература расплаўлення

Не можа той мяжою быць,

Каб сутнасць рэчыва ў імгненне

Ужо зусім другім лічыць.

 

1233  Ішоў працэс ахаладжэння,

І плазма рэчывы дала,

Тэмпература іх стварэння

Свая у кожнага была.

 

1234  Арганіка пазней стваралась,

Скандэнсавалася тады,

Калі кара усталявалась,

Ды не было яшчэ вады.

 

1235  Злучэнні з пары утварылісь

І на паверхню ўраз ляглі,

На кантынентах размясцілісь

І на базальтах ўсёй Зямлі.

 

1236  А як вада кандэнсавалась,

Дажджы гарачыя пайшлі,

Часткова рэчыва змывалась,

Хоць засталось шмат на зямлі.

 

1237  Ды рэчывы усё ж засталісь,

Былі на сушы дзе-нідзе,

У купкі іншыя збіралісь,

Што плавалі ў той час ў вадзе.

 

1238  Як гідрасфера утваралась,

Калі сканчаўся час дажджоў,

Арганіка кандэнсавалась

І на Зямлю спадала зноў.

 

1239  Працэс ішоў павольна дужа,

Змаглі арганіку набыць

Прастора водная і суша,

І біямасу утварыць.

 

1240  Гарачыня паціху гасла,

І ззяла сонца над Зямлёй,

Былі вада і біямаса,

Стварылась каб жыццё на ёй.

 

1241  Стварылась дзіва залатое,

Ёй, біямасе, вечна жыць,

Каб утварылась ўсё жывое,

Зямлю каб шчодра засяліць.

 

1242  І зберагалась маса стала,

Зямля стэрыльнаю была,

Яшчэ бактэрый не стварала

І біямасу зберагла.

 

1243  Як рэчывы ужо паўсталі

У чаргу кожнае сваю,

Таўшчэзным слоем ападалі

Яны на голую Зямлю.

 

1244  У водных ўмовах непрывычных

Збіралась маса дзе-нідзе,

Бо рэчываў шмат арганічных

Нерастваральныя ў вадзе.

 

1245  Баланс тэмпературны крочыў,

Але хапала і цяпла,

Тэмпература ўдзень і ноччу

Амаль аднолькавай была.

 

1246  Вільготны клімат, не суровы,

Святла хапала і цяпла,

Інкубацыйныя умовы

Зямля у гэты час дала.

 

1247  Ўтварылась добрая падстава,

Каб пачыналась развіццё,

Сыравіны было нямала,

Каб на Зямлі стварыць жыццё.

 

1248  Што у мадэлі няма шкоды

Сведчыць амінакіслата,

Якая ў горных ёсць пародах

Там, дзе падземная вада.

 

1249  Амінакіслата ўтварала

Структуру сталую сваю

Яшчэ раней, калі папала

З вадой глыбока пад зямлю.

 

1250  Ўсё ў раўнавазе у прыроды,

Заўжды працэсы так ідуць,

Змяняюць стан без перашкоды:

Аднімуць там, там дададуць.

 

1251  Як утварылась біямаса,

Злучэнні створаны былі,

І з той пары нязменна з часам

Канстанта сталая Зямлі.

 

1252  Хоць неарганіка нямала

Ўплывае на расліны рост,

Расліна згіне, мінералы

Зямлі зноў аддае наўпрост.

 

1253  Бо неарганіка адразу

З арганікай Тварцом даны,

Асобная у кожнай маса,

Ды ў коле замкнутым яны.

 

1254  Ніякай не ўяўляе тайны

Свет мінералаў, іх тэкстур,

Такі складаны, разнастайны.

А колькі ён дае структур!

 

1255  Свет арганічны без праблемы

Структуры утварыў свае,

Біялагічныя сістэмы –

Матэрыі стан, від яе.

 

1256  Таму патрэбна біямасу,

Як стан звычайны, разглядаць,

Належыць што к другому класу,

Жывое здатна утвараць.

 

1257  Але, як адбылося гэта?

І як магло жыццё паўстаць?

Як набыла жыццё планета,

Лепш паслядоўна разглядаць.

 

1258  Як паднімаць тэмпературу,

Стан цела зменіцца праз час,

І цвёрдую сваю структуру

На вадкасць зменіць або газ.

 

1259  Біялагічныя злучэнні,

Калі іх моцна награваць,

Структуру зменьваюць ў імгненне,

Зыходнымі не могуць стаць.

 

1260  Яны згараюць, і няздатны

Арганіку зноў утварыць,

Таму арганіка выдатна

Пераўтварылась так, каб жыць.

 

1261  Тэмпература, без сумнення,

Зніжалась, не адзін, мо, год,

Прыйшла пара для утварэння

Ўсіх нуклеінавых кіслот.

 

1262  І на Зямлю яны спадалі,

А вынік гэтага такі:

Амінагрупы утваралі

І разнастайныя бялкі.

 

1263  А з ланцужкоў ўраз, дынамічна

Спіраль закручана была,

Бо сіла сувязей хімічных

Працэс спантанна правяла.

 

1264  Не было доўгага чакання,

Бо і фермент прыдатны быў,

Так як працэс кандэнсавання

Ўвесь шэраг рэчываў стварыў.

 

1265  Нуклеацыды утварылі

І РНК, і ДНК,

Адвечныя працэсы былі,

Працэсы сінтэзу бялка.

 

1266  Умовы сінтэзу змянялісь,

Ён безліч рэчываў даваў,

Бялкі, ферменты утварылісь,

Іх шэраг тысячы складаў.

 

1267  Біялагічнае злучэнне

Складаней значна усяго,

Яно – сіл атамных стварэнне,

Актыўнасць сталая ў яго.

 

1268  Сінтэзаваныя навукай

Па-за істотаю бялкі,

І вынік можа быць парукай:

Для ўсіх бялкоў быў шлях такі.

 

1269  Была прыродная пяшчотнасць,

Цяпло стабільнае заўжды,

Высокаю была вільготнасць

Хапала рэчывам вады.

 

1270  Зямлі прасторы бялкі мелі,

Іх гідратацыя ішла,

У выніку стваралісь гелі,

Калыска для жыцця была.

 

1271  Ажыццявіць каб годна мэту,

Скандэнсавалісь і ляглі

У біямасу з геля гэту

Злучэнні, што жыццё далі.

 

1272  Бялкі пачалі ўраз злучацца,

Ўтваралі хутка ДНК,

І сталі комплексы стварацца

Свае для кожнага бялка.

 

1273  Каб для хімічнага злучэння

Нейтральным і стабільным стаць,

Структуры ўзніклі за імгнення,

Каб сувязі кампенсаваць.

 

1274  Стварылісь розныя па складу,

Па сталай масе ДНК,

Трыплетаў кодавых парадак

Даў сінтэз іншага бялка.

 

1275  Адрозненнем структур сур’ёзных

У нуклеінавых кіслот

Стварылась мноства відаў розных:

Раслінны свет і свет істот.

 

1276  Структуры разнастайных відаў

Змаглі кіслоты утварыць,

Бо ў складзе іх нуклеацыдаў

Аж да мільёна можа быць!

 

1277  Ды нават і ад змены дробнай,

Хоць на адзін нуклеацыд,

Структура стане непадобнай

І дасць другі жывога від.

 

1278  Бо інфармацыю ў трыплетах

Якую ДНК нясе,

Такую пабудуе клетку

І створыць арганізм з яе.

 

1279  А клетка утварыцца здатна,

Калі ёсць складавыя ўсе,

І каб быў механізм прыдатны,

Які у клетку іх нясе.

 

1280  Ўраз з монамераў утваралі

Свае спіралі РНК,

Яны заўжды ажыццяўлялі

Працэсы сінтэзу бялка.

 

1281  І паўставаў без перашкоды

Біязлучэнняў цэлы рад:

Тлушчы, ферменты, вугляводы

І рэчываў патрэбных шмат.

 

1282  Магчымыя прымалісь меры,

Іначай не магло і быць,

З біялагічных палімераў

Жывую клетку каб стварыць.

 

Змест     Далей

 

 

 

Hosted by uCoz