2.5. Сведкі

 

 

Анатолій Балуценка

http://ab30br.narod.ru

 

 

125  Працэсаў шмат было актыўных,

Іх вынік навакол ляжыць,

Таму па фактах аб’ектыўных

Працэс магчыма аднавіць.

 

126  Матэрыял занадта новы

Ў пытаннях статусу Зямлі

Нам навуковыя высновы

Палётаў ў космасе далі.

 

127  Ў Зямлі ёсць сведкаў шмат фізічных,

Іх толькі трэба зразумець,

І плён дасягненняў касмічных

Абавязкова трэба мець.

 

128  Актуалізм – цудоўны метад,

Працэсамі, што ёсць цяпер,

Мінулае мажліва зведаць,

Быў поўны да яго давер.

 

129  І надта многага чакалі,

Надзеі добрымі былі,

Таму яго лічыць пачалі

Ключом мінулага Зямлі.

 

130  Ключ ад мінулага галоўны,

Ды адчыніць не дапамог,

Магчыма, гэты ключ чароўны

Ўстаўлялі, ды не ў той замок.

 

131  Каб добра разабрацца ў справе,

Сучаснасць трэба разглядаць,

Бо толькі тое, што наяве,

У змозе аргументам стаць.

 

132  Глыбока трэба ведаць факты,

Іх разам можна спалучаць,

Плён дзіўны здатны даць кантакты,

Адказ каб слушны атрымаць.

 

133  Паўсталі кантыненты з часам

І пад вадой абшары дна,

Стварылі літасферу разам,

З камней складаецца яна.

 

134  І дно, і суша – сілікаты,

Калісьці цвёрдасць набылі,

Пласт інфармацыяй багаты,

Ў ім – ўся гісторыя Зямлі.

 

135  Шмат сілікатных мінералаў,

Вялікі надзвычайна клас,

Злучэнняў крэмнію нямала:

Дзевяць дзесятых усіх мас.

 

136  Выключна значнасць сілікатаў,

Яны навокал нас, што крок,

У іх злучэннях кожны атам

Умоў мінулых стан збярог.

 

137  Ў кары зямной засталась памяць

Часоў, што ўжо даўно прайшлі,

Параметры зафіксавалісь,

Якія былі на Зямлі.

 

138  Магчымасць ёсць эксперыментам

Мінулых дасягнуць умоў,

Прыдаць хімічным элементам

Цяпер ціск звышвысокі зноў.

 

139  Бо ў звышвысокім ціску сіла,

Калі пароды расплаўляць,

Ахаладжэннем іх мажліва

Ў прыродным стане атрымаць.

 

140  Калі пясок цяпер расплавіць,

Ўтварыцца кварцавае шкло,

Як звышвысокі ціск дабавіць,

Крышталі стануць, як было.

 

141  Ўсе старажытнія пароды

Пад ціскам можна абрабляць,

Былыя ўмовы у прыроды

Дакладна можна аднаўляць.

 

142  Каб вызначыць узрост планеты,

Па паўраспаду лік вялі,

Ды дасягнуць няпроста мэты:

Зямля ўтварылася ж калі?

 

143  Эксперымент вялі папросту

Распадам, больш няма нагод,

Знайшлі, што рэчывам узросту

Чатыры-пяць мідьярдаў год.

 

144  Але дакладнасці замала,

Бо рэчывы павек былі,

Лік ад зацвярдзення расплаву

Даследчыкі заўжды вялі.

 

145  Ўзрост існага Зямлі адзіны,

Адна ўсяму была пара,

І толькі ў розныя часіны

Стваралась цвёрдая кара.

 

146  Геалагічныя працэсы

Свой шлях пачалі на Зямлі,

Бо разбуральныя эксцэсы

Ісці ў расплаве не маглі.

 

147  Геалагічным датаваннем

Не вельмі лёгка паясняць

Зямлю з трывалым існаваннем,

На ўсім ляжыць яго пячаць.

 

148  Як вывучаем літасферу,

Працэс патрэбна уявіць,

Каб к вынікам мець больш даверу,

Мадэлі каб сапраўднай быць.

 

149  Як аднаўляць мадэль ўраз здатна

Працэсы, што раней ішлі,

То можна зразумець дакладна,

Чаму такі абрыс Зямлі.

 

Змест     Далей

 

 

 

Hosted by uCoz