2.2. Чаму вершамі?

 

 

Анатолій Балуценка

http://ab30br.narod.ru

 

 

42  Ў таталітарны час славуты,

Усім было нялёгка жыць,

Пазналі цяжкія пакуты,

Хто мог і думаць, і тварыць.

 

43  Каралі лагерам за слова,

Свайго не смелі гаварыць,

Былі суровыя умовы,

Каб штосьці новае стварыць.

 

44  Час быў страшэнны і дзівосны,

Бо за любы эксперымент,

Ўраз быў ужо як вораг злосны

І небяспечны дысідэнт.

 

45  А калі хто ў літаратуры

Пакажа крыху што не так,

Прад ім заўжды ўставалі муры,

Цярпеў ад ўлады шмат атак.

 

46  Паэзія была запеўкай,

Генетыку дзяржава б’е,

І буржуазнай бруднай дзеўкай

Пачала стала зваць яе.

 

47  З разумных, добрых і адданых,

І здольных к творчасці людзей,

Рабілі ворагаў паганых

І дысідэнтаў ўсіх масцей.

 

48  Калі што новае паўстала,

Ды ўладзе не чыніла зло,

Яна прагрэс не заўважала,

Быццам нічога не было.

 

49  Трываў рэжым таталітарны,

Таму у кожнай галіне

Быў свой, хаця зусім бяздарны,

Маленькі Сталін на чале.

 

50  Ды паглядалі ўсе з-за муру,

Сябе ж дзяржава берагла,

Стварыла моцную цэнзуру,

Свабоду думкі не дала.

 

51  І цяжка зразумець папросту

Бягучы ход былых падзей,

Бо не было ў краіне росту

Без новых думак і ідэй.

 

52  Заўжды было к ім шмат прэтэнзій,

Каб добра зберагаць сакрэт,

Стварылі механізм рэцэнзій,

Каб новаму не выйсці ў свет.

 

53  Душыць каб новае, як вады,

Каб стан звычайны зберагаць,

Быў рэцэнзент, хавальнік ўлады,

Каб новы погляд не пускаць.

 

54  Здарылась з тэхнікай таксама...

І як было дзяржаве жыць?

Заўсёды надыходзіць драма,

Як шлях для развіцця закрыць.

 

55  Дзяржава ўласны погляд мела:

Касіла розум свой заўжды,

Ніяк ў свой час не зразумела,

Што не пазбавіцца бяды.

 

56  Як знішчыць добрыя усходы,

Адразу бачна, што тады

Чакаюць страшныя нягоды:

Не будзеш сыты з лебяды.

 

57  Мне цуд стварэння адкрываўся

На стыку некалькіх навук,

Публікаваць не намагаўся:

Для новага закрыты друк.

 

58  Рабіць і на паліцу варта,

Будову шкла я разрабляў,

Артыкул ні адзін упарта

Ніхто нідзе не друкаваў.

 

59  Ў будове шкла ў мяне ёсць веды,

Бо шкло – прафесія мая,

Ды як ўтварыўся твар планеты,

Аматар ў гэтай справе я.

 

60  Аматар хоць гучыць наіўна,

Не дылетант ён ўсё адно,

Як цуд, задача вабіць дзіўна,

Рашыць яе пара даўно.

 

61  Сваю мадэль стварэння свету

Я многім ўжо распавядаў,

Публікаваць не ставіў мэту,

Тэкст ў антрасолі паскладаў.

 

62  Хоць не імкнуўся к хуткай славе,

Ды меў падставы так сказаць:

«Як непатрэбны я дзяржаве,

То ёй прызначана сканаць».

 

63  Я цвёрда ведаў, што ў часопіс

Нічога нельга дасылаць,

Бо мой многапакутны допіс

Не пажадаюць прачытаць.

 

64  Амаль усе такія людзі:

Жадаюць аўтарамі стаць,

Няхай вядомай думка будзе,

Яе ў магілу каб не браць.

 

65  Ды час збягаў, прыйшло жаданне

Ў мастацкім творы апісаць,

Хоць і нялёгкае заданне,

Каб кожны твор мог прачытаць.

 

66  Ў друк трапіць не магу не першы

І на душы цяжар нашу.

Цяпер пачаў складаць я вершы,

Мадэль у вершах апішу.

 

67  Да рыфмы я звяртацца звыклы,

Магу і словам кіраваць,

Хоць часам верш пакажа іклы,

Бо цяжка рыфму адшукаць.

 

68  Навука ў вершах – безагляднасць,

Ды проста вольны верш бяжыць,

І навуковая дакладнасць

Тут будзе некалькі грашыць.

 

69  Бо рыфму не заўжды па тэме

Дакладна можна падабраць,

Каб пераклад зрабіць паэме,

Прыйдзецца прозай напісаць.

 

70  Хаця артыкул навуковы,

Каб мець спасылкі, скласць магу,

Ды волны верш дае умовы,

І ў ім дакладнасць зберагу.

 

71  Бо цяжксцяў амаль не маю,

Што-небудзь каб зарыфмаваць,

Таму вялікі твор складаю,

Аб невядомым каб сказаць.

 

Змест     Далей

 

 

 

Hosted by uCoz